1. Які мае адносіны да прамысловасці. Прамысловае прадпрыемства. Прамысловы цэнтр. Прамысловыя фонды. □ Загадчык прамысловага аддзела Полацкага гаркома партыі Тамара Аляксандраўна Кажура, дачка бабруйскага чыгуначніка, усё бачыла, усё ведала, высока цаніла кожную капейку, запрацаваную мазалём.Грахоўскі.// Які вырабляецца прамысловасцю. Селянін занёс у горад прадукты і выменяў іх на прамысловыя тавары.Новікаў.// Які валодае развітой прамысловасцю. Прамысловая краіна. Прамысловы раён.
2. Які мае адносіны да промыслу; звязаны з промыслам. // Які займаецца промыслам (пра чалавека).
3. Які з’яўляецца аб’ектам промыслу (у 1 знач.), прамысловасці. Прамысловая рыба. □ Буравыя вышкі вырасталі і знікалі, аднойчы паказалася нафта, але, як сцвярджалі спецыялісты, — не прамысловая.Навуменка.Белы мядзведзь у высокіх шыротах з’яўляецца амаль адзіным каштоўным прамысловым зверам.Матрунёнак.
•••
Прамысловы капіталгл.капітал.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
СКВАРЦО́Ў-СЦЯПА́НАЎ Іван Іванавіч (сапр.Скварцоў, літ.псеўд. Сцяпанаў; 8.3.1870, г. Багародск, цяпер Нагінск Маскоўскай вобл. — 8.10.1928),
савецкі дзярж. і парт. дзеяч, публіцыст. Скончыў Маскоўскі настаўніцкі ін-т (1890). У рэв. руху з 1891, сацыял-дэмакрат з 1896, бальшавік з 1904, з 1921 чл.Цэнтр.рэвіз. камісіі ВКП(б), чл.ЦКВКП(б) з 1925. Удзельнік рэвалюцый 1905—07 і Кастр. 1917. У грамадз. вайну кіраўнік выд-ва «Камуніст». У 1920 удзельнічаў у аднаўленні органаў сав. улады на Беларусі. З 1925 рэд.газ. «Известия», нам.рэд. «Правды», рэд. «Ленинградской правды». Адначасова з 1926 дырэктар Ін-та Леніна пры ЦКВКП(б). Чл.ЦВКСССР. Аўтар прац па эканам., гіст., прыродазнаўчых і філас. пытаннях. Пераклаў на рус. мову «Капітал» К.Маркса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІНА́НСАВАЯ АЛІГА́РХІЯ,
палітычнае і эканам. панаванне невялікай групы людзей, якія кіруюць дзяржавай і яе эканомікай. Звычайна гэта найбуйнейшыя ўласнікі капіталу, найб. уплывовыя прадстаўнікі гандл.-прамысл. і фін. манаполій, іх эліта. Узнікае на аснове зрошчвання прамысл. і банкаўскага капіталу ў выніку канцэнтрацыі і цэнтралізацыі вытв-сці і капіталу на аснове асабістай уніі ці працяглых сувязей. Канкрэтнай арганізацыйнай іх формай з’яўляюцца манапалістычныя фінансава-прамысловыя групы, якія ўяўляюць сабой аб’яднанні прамысл., банкаўскіх і гандл. манаполій пад кантролем найбуйнейшых з іх. Фін.-прамысл. эліта кантралюе працэс прыняцця рашэнняў у галіне эканам. і сац. палітыкі. Інтэрнацыяналізацыя гасп. жыцця, узмацненне інтэграцыйных працэсаў, развіццё міжнар.прамысл. і банкаўскіх манаполій садзейнічаюць узнікненню міжнар. паводле складу і сфер уплыву фін. груп, вядуць да ўсё больш цеснага перапляцення інтарэсаў Ф.а. розных дзяржаў. Структура Ф.а. мяняецца ў працэсе развіцця і эвалюцыі форм уласнасці. Гл. таксама Фінансавы капітал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
заме́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Які знаходзіцца за мяжой; іншаземны, зарубежны. Замежныя дзяржавы.
2. Які адносіцца да іншай дзяржавы, краіны, належыць ім. Замежны капітал. Замежная мова. Замежная дэлегацыя.// Прывезены з-за мяжы; загранічны, імпартны. Замежны тавар.
3. Звязаны з паездкай за граніцу. Замежная камандзіроўка.
4. Які мае адносіны да вядзення знешняй палітыкі. Міністэрства замежных спраў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пастая́нны постоя́нный;
п. кло́пат — постоя́нная забо́та;
○ ~нная велічыня́ — постоя́нная величина́;
п. ток — эл. постоя́нный ток;
п. лік — постоя́нное число́;
п. капіта́л — эк. постоя́нный капита́л
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Пай1 ’доля, якая ўносіцца ў капітал якога-н. таварыства кожным яго ўдзельнікам’ (ТСБМ); у дыялектах часцей па́йка ’тс’, таксама ’надзел зямлі’ (Сл. ПЗБ), ’шчасце, удача’ (Бяльк.). Рус.пай, укр.пай ’тс’. Запазычанне з цюрк. моў: тур., крым.-тат., тат.pai ’частка, участак, пай’ (Радлаў, 4, 1118; Міклашыч, 230; Праабражэнскі, 2, 5; Фасмер, 3, 187).
Пай2 ’выбітае, вытаптанае месца (на лузе, у полі і інш.), паёваць ’талаваць, нішчыць’ (ТС). Няясна. Відаць, да пай1, праз значэнне ’ўчастак зямлі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
flüssiga
1) ва́дкі, цяку́чы; распла́ўлены
2) во́льны (пра грошы);
~es Geld наяўныя гро́шы
3):
~ máchen рэалізава́ць (маёмасць); прыве́сці ў лікві́дны стан (капітал);
Geld ~ máchen падрыхтава́ць гро́шы;
ein Kapitál ~ máchen рэалізава́ць капіта́л
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ЭКАНАМІ́ЧНЫЯ РЭСУ́РСЫ,
сукупнасць усіх матэрыяльных, працоўных і прыродных рэсурсаў, якія выкарыстоўваюцца пры вытворчасці тавараў і паслуг. Матэрыяльныя рэсурсы — гэта зямля (уласна зямля, лясы, воды, радовішчы) або сыравіна, капітал або інвестыцыі. Вытв-сць і назапашванне інвестыцыйных рэсурсаў (інвесціраванне) прадугледжвае стварэнне інвестыцыйных тавараў, якія ў адрозненне ад спажывецкіх, што непасрэдна задавальняюць патрэбы насельніцтва, робяць гэта ўскосна, забяспечваюць вытв-сць, у т. л. спажывецкіх тавараў. У якасці капіталаў не разглядаюцца грошы, якія не з’яўляюцца Э.р., бо самі па сабе нічога не ствараюць. Працоўныя рэсурсы — гэта мэтанакіраваная дзейнасць чалавека, выкарыстанне яго фіз. і разумовых здольнасцей. Прадпрымальніцкая дзейнасць — гэта здольнасць прадпрымальнікаў браць на сябе ініцыятыву злучэння Э.р., прымаць рашэнні і несці за іх адказнасць. Э.р. абмежаваныя, валодаюць здольнасцю прыносіць прыбытак, рэнту, працэнт, зарплату, плацяжы і інш. Своеасаблівымі Э.р. з’яўляюцца час, які таксама абмежаваны і не аднаўляецца, тэхналогія і арганізацыя вытв-сці, інфраструктура.