капіта́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. капіта́л капіта́лы
Р. капіта́лу капіта́лаў
Д. капіта́лу капіта́лам
В. капіта́л капіта́лы
Т. капіта́лам капіта́ламі
М. капіта́ле капіта́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

капіта́л, -у, м.

1. Вартасць, якая ў выніку выкарыстання наёмнай рабочай сілы прыносіць прыбавачную вартасць.

Прамысловы к.

Фінансавы к.

Пераменны к.

Пастаянны к.

2. звычайна мн. Грошы, вялікая сума грошай (разм.).

Купіў бы, ды капіталаў не хапае.

Мёртвы капітал — каштоўнасці, маёмасць, якія не прыносяць даходу́.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капіта́л, -лу м., в разн. знач. капита́л;

жыць на к. — жить на капита́л;

асно́ўны к. — основно́й капита́л;

фіна́нсавы к. — фина́нсовый капита́л;

прамысло́вы к. — промы́шленный капита́л;

пераме́нны к. — переме́нный капита́л;

пастая́нны к. — постоя́нный капита́л;

мёртвы к. — мёртвый капита́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

капіта́л, ‑у, м.

1. Вартасць, якая прыносіць яе ўладальніку-капіталісту прыбавачную вартасць шляхам эксплуатацыі наёмных рабочых. Прамысловы капітал. Фінансавы капітал. Манапалістычны капітал. // толькі адз. Капіталісты, буржуазія як клас; капіталізм. Краіны капіталу.

2. Разм. Сума грошай (звычайна вялікая). Некалькі дзесяткаў заробленых рублёў зараз здаваліся Лабановічу значным капіталам, з якім весялей заглядалася ў заўтрашні дзень. Колас. Дагэтуль Зося насіла ўвесь свой капітал у хустачцы, туга заціснуўшы вузлом і медзякі і паперкі. Брыль.

3. перан. Багацце, каштоўнасць, скарб. [Бондар:] Людзі — найдаражэйшы капітал. Сапраўдны чалавек — найвялікшае багацце. Гурскі.

•••

Асноўны капітал — частка капіталу, якая затрачваецца на набыццё сродкаў вытворчасці.

Іміграцыя капіталу гл. іміграцыя.

Пераменны капітал — частка капіталу, якая затрачваецца на наём рабочай сілы.

Прамысловы капіталкапітал, які функцыяніруе ў сферы капіталістычнай матэрыяльнай вытворчасці і праз эксплуатацыю наёмных рабочых дае прыбавачную вартасць.

Фінансавы капітал — зрошчаны капітал банкаўскіх і прамысловых манаполій.

Мёртвы капітал — а) каштоўнасці, маёмасць, якія не прыносяць даходу; б) перан. пра ідэі, думкі, веды і пад., што не знаходзяць сабе прымянення.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Капітал 1/15, 221, 252, 419, 495, 523; 2/605; 3/181, 335; 4/32; 5/409—410; 6/410; 8/309, 384

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

капіта́л м.

1. эк. Kapitl n -s, -e;

прамысло́вы капіта́л industrilles Kapitl, Industrekapital n;

фіна́нсавы капіта́л Finnzkapital n;

пастая́нны капіта́л konstntes Kapitl;

пераме́нны капіта́л varibles [vɑ-] Kapitl;

асно́ўны капіта́л Grndkapital n, fxes Kapitl;

акцыяне́рны капіта́л Stmmkapital n;

абаро́тны капіта́л mlaufkapital n;

ула́сны капіта́л igenkapital n;

фіктыўны капіта́л fiktves [-v-] Kapitl;

зваро́тны капіта́л msatzkapital n;

першапачатко́вы капіта́л Stmmkapital n;

свабо́дны капіта́л disponbles Kapitl;

пазыко́вы капіта́л Lihkapital n;

фо́ндавы капіта́л Kapitl in Wrtpapieren;

чы́сты капіта́л Nttokapital n;

ная́ўны капіта́л verfügbares Kapitl;

абаро́т капіта́лу Kapitlumschlag m -(e)s;

накапле́нне капіта́лу Kapitlakkumulation -, -en;

2. зборн. Kapitl n, Kapitalsmus m -, Kapitalsten pl;

супярэ́чнасць памі́ж пра́цай і капіта́лам der Ggensatz zwschen rbeit und Kapitl;

3. (багацце) Kapitl n, Vermögen n -s, Richtum m -s, -tümer

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

КАПІТА́Л (ням. Kapital першапачаткова — галоўная маёмасць, ад лац. capitalis галоўны),

пэўная сума сродкаў, якая дазваляе ўладальніку займацца прадпрымальніцтвам, перадаваць іх у пазыку і г. д.; сума накопленых матэрыяльных, грашовых, інтэлектуальных і інш. даброт. А.Сміт характарызаваў К. толькі як накоплены запас рэчаў і грошай, лічыў працу адзінай стваральніцай вартасці ў простай таварнай вытв-сці. З развіццём таварна-грашовых адносін працэс стварэння вартасці ўскладняўся, уцягваў і інш. фактары. Д.Рыкарда трактаваў К. як сродкі вытворчасці. К.Маркс лічыў К. самаўзрастаючай вартасцю, якая стварае прыбавачную вартасць, і даказваў, што К. — гэта не грошы; грошы становяцца К. толькі тады, калі на іх набываюцца сродкі вытв-сці і рабочая сіла, прычым стваральніцай прыросту вартасці (прыбавачнай вартасці) ён лічыў толькі працу наёмных рабочых.

К. — гэта грошы, якія пушчаны ў абарот і прыносяць ад гэтага даход (прыбытак). Яго ўсеагульная формула Г — Т — П, дзе Г — грашовыя сродкі, авансаваныя інвестарам, Т — тавар (купленыя сродкі вытв-сці, рабочая сіла і інш. элементы вытв-сці), П — прыбытак інвестара. Г — Т — затраты інвестара на закупку тавару. У формуле Г — Т — П грашовыя сродкі, укладзеныя ў вытв.-гандл. (камерцыйны) працэс, не затрачваюцца канчаткова, а толькі авансуюцца і вяртаюцца ўкладчыку (інвестару) з дадатковым даходам (П). На кожнай з 3 стадый К. прымае пэўную функцыянальную форму: на 1-й ён выступае як грашовы, на 2-й — як вытворчы, а на 3-й — як таварны К.

К., які адначасова існуе ў 3 функцыянальных формах, наз. прамысловым. Паводле формы ўкладання адрозніваюць прадпрымальніцкі К., укладзены ў розныя мерапрыемствы (праекты) шляхам прамых або партфельных інвестыцый, і пазыковы, дадзены ў пазыку на ўмовах зваротнасці і платнасці. Паводле аб’ектаў укладання К. падзяляецца на пастаянны, прызначаны (або затрачаны) на набыццё сродкаў вытв-сці, пераменны — на фарміраванне рабочай сілы; асноўны, укладзены ў асн. фонды, зваротны — у сродкі прадпрыемства, якія параўнальна лёгка трансфармуюцца ў наяўныя грошы (гатовая прадукцыя, вытв. запасы, дэбіторская запазычанасць, затраты будучых перыядаў і інш. элементы абаротных сродкаў). Сума асн. і абаротнага К. складае прадукцыйны К., а пастаяннага і пераменнага — авансаваны К., г. зн., прызначаны для набыцця сродкаў вытв-сці і фарміравання рабочай сілы. Адрозніваюць таксама венчурны К., які ўкладаецца ў аб’екты (праекты) з павышаным узроўнем рызыкі (напр., у новыя кампаніі навукаёмістых галін, інвестыцыі ў форме эмісіі новых акцый); акцыянерны К. — агульная сума акцый, ухваленых да выпуску або фактычна выпушчаных акц. т-вам; статутны К. — сума вытв. фондаў прадпрыемства, укладаў уласнікаў або ўдзельнікаў акц. т-ваў, якая фіксуецца ў іх статуце і знаходзіцца ў пастаянным карыстанні і распараджэнні.

Літ.:

Маркс К. Капітал. Т. 1—3. Мн., 1952—53;

Балабанов И.Т. Основы финансового менеджмента. М., 1997;

Долан Э.​Дж., Линдсей Д.Е. Макроэкономика: Пер. с англ. СПб., 1994.

У.​Р.​Залатагораў.

т. 8, с. 24

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

капіта́л

(ням. Kapital, фр. capital, ад лац. capitalis = галоўны)

1) вартасць, якая з’яўляецца пры капіталізме сродкам атрымання прыбавачнай вартасці;

2) буйная сума грошай, а таксама наогул багацце, каштоўнасць, скарб.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Капіта́л ’вялікая сума грошай’, ’багацце, скарб’, ’вартасць ад прыбавачнай вартасці ў выніку эксплуатацыі наёмных рабочых’ (ТСБМ, Яруш.). Відавочна, з польск. kapitał ’тс’, якое з лац. capitalis ’які мае адносіны да галавы, жыцця, асноўны, галоўны’. Не выключана магчымасць запазычання з рус. капита́л < ням. Kapital < італ. capitale ’асноўная сума’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

капіта́л

(ням. Kapital, ад лац. capitalis = галоўны)

1) сукупнасць сродкаў (маёмасць, грошы), якая прыносіць прыбытак;

2) вялікая сума грошай;

3) перан. тое, што ўяўляе сабой вялікую каштоўнасць, важны здабытак (напр. навуковы к., маральны к.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)