польскі танцоўшчык, балетмайстар, тэатр. дзеяч. Творчую дзейнасць пачаў у Парыжы. Працаваў у Польшчы і на Беларусі. У 1818—25 першы танцоўшчык, у 1826—43 балетмайстар і дырэктар «Тэатра Нарадовага»; адначасова з 1832 кіраўнік балетнай школы ў Варшаве (у 1833—34 стажыраваўся ў Парыжскай оперы). У 1837 падрыхтаваў балетную трупу, у рабоце з якой карыстаўся навейшымі метадамі навучання. У большасці пастановак выконваў гал. партыі. У 1843 стварыў уласную балетную трупу, гастраліраваў з ёю ў розных гарадах, у т. л. ў Вільні, Магілёве, Мінску. Стваральнік і кіраўнік Віцебскага балета Піёна. Ставіў балеты на музыку кампазітараў Ю.Дамсе, К.Курпінскага, Ю.Эльснера. У 1852—56 дырэктарт-ра ў Кіеве, з 1868 выкладчык балетнай школы ў Варшаве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАКАПЕ́НКА Станіслаў Іванавіч (н. 8.1.1939, в. Кляпін Кармянскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст і гасп. дзеяч. Канд.эканам.н. (1989). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1961). З 1975 у Гомелі: дырэктар з-да пластмасавых вырабаў, з-да сантэхабсталявання, ВА «Белэмальпосуд», з-да пускавых рухавікоў. З 1990 нам. старшыні Гомельскага аблвыканкома. З 1992 ген.дырэктар «Гомсельмаша». З 1955 прарэктар Гомельскага тэхн. ун-та імя П.В.Сухога. Навук. працы па праблемах сац.-эканам. развіцця, рыначных адносін і занятасці насельніцтва.
Тв.:
Практикум по экономике производства и нормированию труда. Мн., 1994;
Рынок труда и занятость населения. Мн., 1995 (у сааўт.);
Основы рыночной экономики. Мн., 1993 (разам з У Дз.Арэшчанкам, А.Д.Янушкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́МАН Чандрасекхара Венката (7.11.1888, г. Тыручырапалі, Індыя — 21.11.1970),
індыйскі фізік, заснавальнік нац.навук. школы фізікаў. Чл.Інд.АН (1934). Замежны чл.АНСССР (1947). Скончыў Прэзідэнцкі каледж у Мадрасе (1906). З 1917 праф. Калькуцкага ун-та, з 1933 дырэктар Ін-та навукі ў Бангалоры. Адначасова з 1934 прэзідэнт Інд.АН, з 1948 дырэктар Ін-та Рамана ў Хебале і нац.праф. Індыі. Навук. працы па оптыцы, малекулярнай фізіцы, фізіцы крышталёў, акустыцы, фізіялогіі зроку і інш. Разам з інд. фізікам К.С.Крышнанам (незалежна ад Р.С.Ландсберга і Л.І.Мандэльштама) адкрыў камбінацыйнае рассеянне святла на вадкасцях (Р. эфект; 1928). Нобелеўская прэмія 1930. Міжнар. Ленінская прэмія 1957.
Літ.:
К 50-летию открытия комбинационного рассеяния света // Успехи физ. наук. 1978. Т. 126, вып. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САФО́НАЎ Васіль Ільіч (25.1.1852, станіца Іцюрская Стаўрапольскага краю, Расія — 27.11.1918),
рускі піяніст, педагог, дырыжор, муз.-грамадскі дзеяч. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю. З 1880 выкладаў у Пецярбургскай, з 1885 у Маскоўскай (праф., у 1889—1905 дырэктар) кансерваторыях. З 1889 дырыжор сімф. аркестра Маскоўскага аддз.муз.т-ва. У 1906—09 гал. дырыжор Нью-Йоркскага філарманічнага аркестра і дырэктарНац. кансерваторыі ў Нью-Йорку. Як піяніст вылучаўся высокай культурай, выразнай тэхнікай і тонкасцю маст. інтэрпрэтацыі. У пед. практыцы звярнуў увагу на развіццё муз. мыслення, майстэрства гукаатрымання, удасканаленне фп. тэхнікі. Аўтар метадычнай працы «Новая формула» (1915). Значны ўклад яго ў развіццё рус. піяністычнай школы. Сярод вучняў А.Скрабін, М.Метнер, А.Гнесіна, А.Гедыке, бел. піяністка-педагог В.Сямашка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАЛЬМАШО́НАК Іван Майсеевіч (30.4.1902, в. Хімное, Мінская вобл. — 12.1.1976),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Канд.мед.н. (1937), дацэнт (1938). Засл. ўрач Беларусі (1948). Скончыў БДУ (1927) і працаваў у Мінску. З 1944 у Мінскім мед. ін-це (у 1950—68 заг. кафедры, у 1951—61 дырэктар), адначасова ў 1944—51 дырэктарНДІ гематалогіі і пералівання крыві. Навук. працы па пытаннях пералівання крыві, брушной хірургіі, гісторыі хірургіі. Распрацаваў спосабы аперацый па стварэнні штучнага стрававода, рэзекцыі страўніка пры пухлінах. Укараніў у практыку астэасінтэзу пры адкрытых і закрытых пераломах трубчастых касцей касцяны шпянёк.
Тв.:
Прободная язва желудка и ее лечение. Мн., 1949;
Оперативное лечение закрытых и открытых переломов. Мн., 1952;
Оперативное лечение рубцовых сужений пищевода и желудка. Мн., 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЭ́ШНІКАЎ Аляксей Фёдаравіч (14.4.1914, с. Паўлаўка Барышскага р-на Ульянаўскай вобл., Расія — 18.11.1991),
расійскі географ, акіянолаг, палярны даследчык. Акад.АНСССР (1981), чл.-кар. (1976). Герой Сац. Працы (1949). Скончыў Ленінградскі ун-т (1939). З 1939 у Арктычным і Антарктычным НДІ (з 1960 дырэктар). З 1978 прэзідэнт Геагр.т-ваСССР. З 1982 дырэктарНДІ азёразнаўства. Навук. працы па гідралогіі, метэаралогіі і гісторыі вывучэння палярных краін. Кіраваў шматлікімі палярнымі экспедыцыямі, у т. л. дрэйфуючай станцыяй «Паўн. полюс-3», 2-й і 13-й антарктычнымі экспедыцыямі. Удзельнічаў у стварэнні «Атласа Антарктыкі» (т. 1—2, 1966—69). Дзярж. прэмія СССР 1971.
Тв.:
История открытия и исследования Антарктиды. М., 1963;
Структура циркуляции вод Арктического бассейна. Л., 1972 (разам з Г.І.Баранавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЯСЕ́НКАЎ Васіль Рыгоравіч (13.1.1889, г. Новачаркаск, Расія — 12.3.1972),
расійскі астраном, адзін з заснавальнікаў астрафізікі ў СССР. Акад.АНСССР (1935; чл.-кар. 1927). Акад.АН Казахстана (1946). Скончыў Харкаўскі ун-т (1911). Выкладаў у ВНУ. Адзін з арганізатараў Астр. ін-та імя П.К.Штэрнберга (у 1923—30 і 1936—39 дырэктар). Стваральнік Астрафіз. ін-та АН Казахстана (1942; да 1964 дырэктар). З 1945 старшыня К-та па метэарытах АНСССР. Навук. працы па фізіцы Сонца, зорак, планет і метэораў, праблемах касмагоніі і атм. оптыцы. Прапанаваў дынамічную тэорыю задыякальнага святла. Даследаваў яркасць дзённага і свячэнне начнога неба. Сфармуляваў крытэрый прыліўнай устойлівасці нябесных цел.
Тв.:
Солнце и солнечная система: Избр. труды. М., 1976.
аргенцінскі кампазітар, педагог. Чл.Нац. акадэміі выяўл. мастацтва і музыкі (1957), Браз. акадэміі музыкі (1958), Амер. акадэміі мастацтваў і л-ры (1968). Скончыў Нац. кансерваторыю ў Буэнас-Айрэсе (1938). У 1948—58 дырэктарзасн. ім кансерваторыі ў г. Ла-Плата, з 1965 адзін з арганізатараў і дырэктарЛац.-амер. цэнтра муз. даследаванняў «Тарквата ды Тэлья». Творчасці характэрны сувязь з нар.арг. музыкай, сінтэз лац.-амер. спецыфікі, сучаснай кампазіцыйнай тэхнікі і нац. элементаў. Сярод твораў: оперы «Дон Радрыга» (паст. 1964), «Беатрыс Чэнчы» (паст. 1971) і інш.; балеты, у т. л. «Панамбі» (паст. 1952); кантаты; канцэрт для стр. (1965); канцэрты для фп., скрыпкі, віяланчэлі і арфы з арк.; камерна-інстр. ансамблі; фп. п’есы; рамансы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУЙКО́ Эдуард Аляксеевіч (н. 29.9.1939, г. Варонеж, Расія),
бел. вучоны ў галіне тэлекамунікацыйных сістэм.Канд.тэхн.н. (1971), праф. (1991). Чл.-кар.Бел.інж. акадэміі (1992). Скончыў БПІ (1963). У 1963—65 на Мінскім электрамех. з-дзе. З 1974 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (у 1978—98 заг. кафедры). У 1997—99 дырэктарДзярж. праектнага і н.-д. ін-та «Дзіпрасувязь», з 2000 на прадпрыемстве «Сувязьінфармсервіс» (дырэктар вучэбнага цэнтра). Навук. працы па аптымізацыі сістэм шматстанцыйнага доступу. Распрацаваў шэраг метадаў аптымізацыі сістэм сродкаў зонавай і мабільнай сувязі.
Тв.:
Относительные методы передачи информации. М., 1973 (разам з М.Ц.Пятровічам);
Направления развития сухопутной подвижной связи в Республике Беларусь и асвекты защиты информации (разам з А.І.Кісялёвым) // Весн. сувязі. 1999. № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́РСКІ Мікалай Васілевіч (2.2.1905, г.п. Ольга Прыморскага краю, Расія — 2.2.1994),
расійскі вучоны ў галіне распрацоўкі радовішчаў нафты і газу. Акад.Рас.АН (1981, чл.-кар. 1968). Герой Сац. Працы (1975). Скончыў Ін-т механікаў воднага транспарту (1931; г. Уладзівасток), Акадэмію нафтавай прам-сці (1951). З 1964 старшыня прэзідыума Якуцкага філіяла АНСССР, адначасова з 1973 дырэктар Ін-та фізіка-тэхн. праблем Поўначы. З 1980 дырэктар Ін-та горнай справы Поўначы. Навук. працы па канструкцыях газавых свідравін, распрацоўцы метадаў падліку запасаў і эксплуатацыі газавых і газагідратных радовішчаў, абгрунтаванні ўплыву тэктонасейсмічных працэсаў на ўтварэнне і акумуляцыю вуглевадародаў.
Тв.:
Испытание разведочных скважин в СССР. М., 1964;
Пути освоения газогидратных залежей суши и морей СССР. М., 1982;
Формирование Южно-Якутских ТПК. Новосибирск, 1984.