У Астравецкім р-не Гродзенскай вобл., у бас.р. Вілія. Уключае 12 азёр агульнай пл. 4,3 км² (пл. вадазбору 180 км²): Тумскае, Ёдзі, Вераб’і, Каймін, Туравейскае, Белае, Галадзянка, Залаўскае, Гульбеза, Баранскае, Галодна, Клевел. Азёры займаюць невял. глыбокія ўчасткі агульнай ледавіковай лагчыны (даўж. больш за 20 км), утварэнне якой звязана з выворваннем паазерскага ледавіка і наступнай дзейнасцю расталых ледавіковых вод. У наваколлі азёр марэнныя ўзвышшы (выш. 30—40 м) чаргуюцца з забалочанымі нізінамі, уздоўж азёр выцягнуты озавыя грады, многа камавых узгоркаў, парослых лесам. Для мелкаводных азёр (найб.глыб. да 6 м; Клевел, Вераб’і, Белае, Туравейскае, Галадзянка) характэрна шырокая (да 50—70 м) прыбярэжная пясчаная зона, інтэнсіўнае зарастанне (шыр. паласы расліннасці 40—200 м, Клевел па ўсёй плошчы). Сярэднеглыбокія азёры (глыб. да 21 м; Галодна, Тумскае, Ёдзі і інш.) маюць вузкую прыбярэжную пясчаную зону, нязначнае зарастанне (шыр. паласы расліннасці менш за 30 м). Глыбакаводную ч. азёрных катлавін высцілаюць сапрапелі. Большасць азёр дрэніруюцца р. Клевель (паміж азёрамі мае выгляд шырокіх праток), з Тумскага воз. выцякае р. Сарачанка. Азёры Ёдзі, Гульбеза і Вераб’і злучаны паміж сабой і маюць сцёк у р. Страча. С.г.а. вызначаецца выключнай маляўнічасцю і мае высокія рэкрэацыйныя вартасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
капіталіза́цыя
(фр. capitalisation, ад лац. capitalis = галоўны)
1) ператварэнне прыбавачнай вартасці ў капітал;
2) вызначэнне каштоўнасці маёмасці па атрыманаму прыбытку;
3) з’яўленне прымет капіталізму (у эканоміцы, дзяржаўным ладзе).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
untersúchenvt
1) дасле́даваць;
etw. auf séinen Wert ~ дасле́даваць што-н. для ўстанаўле́ння ва́ртасці
2) агляда́ць (хворага)
3) юрыд. право́дзіць сле́дства, рассле́даваць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Rátef -, -n
1) до́ля, ча́стка, ра́та, частко́вы плаце́ж
2) но́рма;
in ~en на ра́ты, у растэрміно́ўку;
~ des Méhrwerts но́рма дадатко́вай ва́ртасці
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ТУГА́Н-БАРАНО́ЎСКІ Міхаіл Іванавіч (8.1.1865, Харкаўская вобл., Украіна — 21.1.1919),
расійскі і ўкр. эканаміст, гісторык, грамадскі дзеяч і публіцыст; прадстаўнік «легальнага марксізму». Акад.АН Украіны (1919). Скончыў Харкаўскі ун-т (1888). У 1895—99 і 1905 у Пецярбургскім ун-це, з 1913 — праф. Пецярбургскага політэхн. ін-та. У 1905—07 у партыі кадэтаў. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 на Украіне: міністр фінансаў ва ўрадзе ўкр.Цэнтр. рады, праф. Кіеўскага ун-та. Адзін з арганізатараў АН Украіны. Навук. працы па праблемах паліт. эканоміі, гісторыі рас. прам-сці, каап. руху. У кн. «Руская фабрыка ў мінулым і сучасным» (1898) крытыкаваў народнікаў па пытаннях эканам. развіцця Расіі. У працы «Тэарэтычныя асновы марксізму» (1905) абвясціў тэорыю К.Маркса толькі «часткова правільнай» і адным з першых выступіў за спалучэнне марксісцкай тэорыі прац.вартасці і тэорыі гранічнай карыснасці. Лічыў, што капіталізм здольны да безупыннага развіцця і самакарэкціравання, а неабходнасць пераходу ад капіталізму да сацыялізму бачыў у сферы маралі, а не ў сферы аб’ектыўных законаў.
Тв.:
Современный социализм в своем историческом развитии. СПб., 1906;
Социальная теория распределения. СПб., 1913;
Очерки из новейшей истории политической экономии и социализма. 5 изд. СПб., 1914;
Социальные основы кооперации. М., 1916;
Влияние идей политической экономии на естествознание и философию. Киев. 1925.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ма́рка1
(ням. Marke)
1) паштовы або гербавы знак рознай вартасці, які сведчыць, што дзяржаўны збор заплачаны;
2) знак, кляймо на тавары з абазначэннем вытворцы прадукцыі;
3) гатунак, тып вырабу, тавару (напр. м. сталі).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фікты́ўны, ‑ая, ‑ае.
Які з’яўляецца фікцыяй; несапраўдны. Фіктыўная хвароба. □ [Тоня] стане яго [Валянціна] фіктыўнай жонкай або сястрой і разам з другімі падпольшчыкамі будзе яму насіць есці да моста.Няхай.// Падроблены, фальшывы. Хто-хто, а Насця добра ведала, колькі разоў Пахом падаваў у бухгалтэрыю фіктыўныя дакументы.Сіняўскі.
•••
Фіктыўны капітал — капітал, які існуе ў выглядзе каштоўных папер (акцый, аблігацый і пад.), якія ўласнай вартасці не маюць, але даюць права на пэўны даход.
Фіктыўны шлюбгл. шлюб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БА́НКАЎСКІ КАПІТА́Л,
сканцэнтраваныя ў банкаўскай сістэме рэсурсы, прызначаныя для выканання крэдытна-разліковых і інш. аперацый і атрымання прыбытку. Складаецца з уласнага капіталу банка (статутны, падпісны, аплачаны і рэзервовы) і чужога (найперш з укладаў). Паводле рэчавага складу ён падзяляецца на наяўныя грошы, каштоўныя паперы ў выглядзе гандл. вэксаляў і публічныя каштоўныя паперы (дзярж. аблігацыі, казначэйскія вэксалі, акцыі, іпатэкі). Наяўныя грашовыя сродкі банкі ўкладваюць у банкаўскія будынкі і іх абсталяванне, у зямельныя ўчасткі і г.д., выкарыстоўваюць на выдачу доўгатэрміновых крэдытаў, куплю каштоўных папераў, нерухомасці. Але большая частка банкаўскага капіталу — фіктыўны капітал у форме публічных каштоўных папераў, якія не маюць вартасці і толькі сведчаць аб праве іх уладальніка на атрыманне часткі нац. даходу. Іх можна прадаць на фін. рынку па больш высокай цане (курсе) і атрымаць наяўных грошай больш, чым кошт гэтых папераў. Таму маса банкаўскага капіталу павялічваецца найперш па законах фін. рынку (а не таварнага), што вядзе да адрыву руху банкаўскага капіталу ад руху прамысл. капіталу і да банкруцтва слабых банкаў.
Велічыня банкаўскага капіталу ў сучасны перыяд вымяраецца з дапамогай грашовых агрэгатаў — спецыфічных груповак ліквідных актываў. У мінулым стабільнасць банкаў вызначалася сумай наяўных грошай і чэкавых укладаў, а з пач. 1980-х г. — яшчэ і сумай укладаў на бясчэкавых рахунках і дробных тэрміновых укладаў. Вышэйшая форма канцэнтрацыі і цэнтралізацыі банкаўскага капіталу — транснац. банкаўскі капітал.