ГРАМА́ДЧАНКА (Таіса Канстанцінаўна) (н. 1.12.1951, р.п. Градзянка Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. крытык і літ.-знавец. Канд.філал.н. (1980). Скончыла БДУ (1976). У 1979—92 у Ін-це л-ры АН Беларусі, з 1992 у Бел.дзярж.пед. ун-це імя М.Танка. Друкуецца з 1979. Даследуе творчасць бел. пісьменнікаў 1920—30-х г. (Б.Мікуліч, В.Каваль), сучасных бел. празаікаў (манаграфія пра І.Чыгрынава «Жывая памяць народа», 1984; кн. «Перад праўдай высокай і вечнай: Беларуская проза сёння», 1991, і інш.). Аўтар даследавання «Праблемы сучаснай беларускай крытыкі» (1996, з Л.Гарэлік і А.Гурскай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́СМАН (Васіль Семёнавіч) (12.12.1905, г. Бярдзічаў, Украіна — 14.9.1964),
расійскі пісьменнік. Скончыў Маскоўскі ун-т (1929). Першая аповесць пра жыццё шахцёраў Данбаса «Глюкаўф» (1934). Аўтаргіст.-рэв. рамана «Сцяпан Кальчугін» (ч. 1—4, 1937—40), аповесці «Народ бессмяротны» (1942) і рамана «За праведную справу» (1952), прысвечаных подзвігу народа ў Вял.Айч. вайне. Выйшлі зб. апавяданняў «Шчасце» (1935), «Жыццё» (1943), «Дабро вам!» (1967) і інш; пісаў нарысы, публіцыстыку (кн. «Сталінірад», 1943). Аповесць «Усё цячэ» (1955—63, выд. 1970, у Расіі — 1989) пра трагічныя старонкі гісторыі краіны 1930—50-х г. Раман «Жыццё і лёс» выдадзены ў Расіі ў 1988.
Літ.:
Бочаров А.Г. Василий Гроссман: Жизнь, творчество, судьба. М., 1990.
аўстрыйскі драматург, празаік, адзін з пачынальнікаў новай аўстр. л-ры. Чл.Аўстр.АН. Атрымаў юрыд. адукацыю. Першы значны твор — «трагедыя лёсу» «Прамаці» (1817). Трагедыя «Сафо» (1818) прысвечана адвечнаму і непазбежнаму антаганізму паэзіі і жыцця, немагчымасці шчасця для сапраўднага мастака. Гісторыя крушэння Напалеона адлюстравана ў трылогіі «Веліч і падзенне караля Атакара» (1825). Аўтаргіст. трылогіі «Залатое руно» (1822), трагедыі «Хвалі мора і кахання» (1831), драм. казкі «Сон — жыццё» (1834), гіст. камедыі «Гора лгуну» (1837), навел (зб. «Сандамірскі кляштар», 1828), філас. медытатыўнай лірыкі, прац па эстэтыцы, гісторыі л-ры і тэатра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЭСЬ (Аляксандр Яўхімавіч) (н. 22.5.1951, г. Брагін Гомельскай вобл.),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыў БПІ (1981). Працуе на Мінскім электратэхн. з-дзе імя В.І.Казлова (з 1973). Вучыўся ў свайго бацькі — нар. майстра Я.С.Грэся, працуе пераважна з жонкай — нар. майстрам Г.С.Грэсь. Аўтар твораў утылітарнага і дэкар. прызначэння з саломкі, лазы, бяросты, чароту і інш.: куфэркі, цукерніцы, хлебніцы, вазы, капелюшы, пацеркі, бранзалеты і інш. Аформіў саломкай інтэр’ер пакоя музея М.Багдановіча ў Мінску (1983). Аздабляе касцюмы фалькл. калектывам «Белая Русь», «Агмень», «Купалінка», «Крэсіва», «Жавароначкі», «Бяседа» і інш. Творчасці ўласцівы нар. матывы, завершанасць кампазіцыі і пластычнасць.
рускі журналіст, пісьменнік, філолаг. Чл.-кар.Пецярб.АН (1827). У 1812—39 рэдактар-выдавец (з 1826 з Ф.Булгарыным) час.«Сын отечества», які да сярэдзіны 1820-х г. быў звязаны з дзекабрысцкімі коламі, пасля 1825 эвалюцыяніраваў да кансерватызму. У 1831—59 з Булгарыным выдаваў газ. «Северная пчела», якая была пад апекай 3-га аддзялення, што загадвала паліт. наглядам. Аўтар рамана «Чорная жанчына» (1834), першай кн. па гісторыі рус. л-ры «Спроба кароткай гісторыі рускай літаратуры» (1822), «Пачатковых правілаў рускай граматыкі» (1828), мемуараў «Запіскі пра маё жыццё» (поўнасцю выд. 1886). З Булгарыным сатырычна апісаны ў бел. паэме «Тарас на Парнасе».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІАЎЧУ́К (Міхаіл Трыфанавіч) (19.11.1908, в. Занужоўе Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл. — 9.1.1990),
філосаф, парт. дзеяч. Чл.-кар.АНСССР (1946). Д-рфілас.н. (1946), праф. (1939). Скончыў Акадэмію камуніст. выхавання (1931). З 1933 на парт. і навук. рабоце, у 1947—49 сакратар ЦККП(б)Б. У 1970—78 рэктар Акадэміі грамадскіх навук пры ЦККПСС, рэдагаваў час. «Философские науки». Даследаваў гісторыю рус. філасофіі, метадалагічныя праблемы гісторыі філасофіі. Аўтаркн. «Г.В.Пляханаў і яго працы па гісторыі філасофіі» (1960), адзін з аўтараў і рэдактараў «Гісторыі філасофіі» (т. 1—6, 1957—65), «Гісторыі філасофіі ў СССР» (т. 1—5, 1968—88).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў (Аляксандр Гаўрылавіч) (12.8.1898, в. Давыдава Баравіцкага р-на Наўгародскай вобл., Расія — 20.8.1984),
расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст. Нар.арт.СССР (1964). Скончыў кінашколу ў Ленінградзе (1924). У кіно з 1925. Сярод фільмаў: «Месяц злева» (1929), «Транспарт агню», «Ёсць, капітан!» (абодва 1930), «На мяжы» (1938). Асабліва блізкая І. ваен. тэма: фільмы «Падводная лодка Т-9» (1943), «Сыны» (1946), «Вяртанне з перамогай» (1948), «Зорка» (1953), «Салдаты» (1957). Паставіў кінатрылогію «Узнятая цаліна» (1960—61, паводле М.Шолахава), фільмы «Калі пазаве таварыш» (1963), «Першарасіяне» (1968) і інш. Мастацтву І. характэрны лаканізм, псіхал. дакладнасць, строгі адбор выяўл. сродкаў. Аўтар сцэнарыяў многіх пастаўленых ім фільмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў (Аляксей Пятровіч) (22.9.1904, с. Чыжова Цвярской вобл., Расія — 27.2.1982),
рускі спявак (барытон). Нар.арт.СССР (1951). Скончыў Цвярскі пед.ін-т (1926), Ленінградскую кансерваторыю (1932). У 1938—67 саліст Вял.т-ра. Валодаў яркім моцным голасам, артыстызмам, драм. талентам. Сярод лепшых партый: Руслан («Руслан і Людміла» М.Глінкі), Дэман («Дэман» А.Рубінштэйна), Рыгалета, Фальстаф (аднайм. оперы Дж.Вердзі), Чорт, Мазепа («Чаравічкі», «Мазепа» П.Чайкоўскага), князь Ігар («Князь Ігар» А.Барадзіна), Пётр («Варожая сіла» А.Сярова), Пізара («Фідэліо» Л.Бетховена), Эскамільё («Кармэн» Ж.Бізэ). Аўтаркн. «Аб мастацтве спеваў» (1963), «Аб вакальным вобразе» (1968), «Жыццё артыста» (1978). Дзярж. прэміі СССР 1946, 1948, 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў (Юрый Сцяпанавіч) (н. 3.2.1922, г. Вялікі Усцюг Валагодскай вобл., Расія),
ваенны дзеяч, журналіст. Ген.-лейт. (1981). Скончыў Пушкінскае танк. вучылішча (1942), Акадэмію бранятанк. і механіз. войск (1957). У Вял.Айч. вайну на Калінінскім, Паўн.-Зах., 2-м Прыбалт. франтах, камандзір танка і ўзвода танкаў. У 1957—74 служыў у БВА, камандзір батальёна, палка, дывізіі, нам. камандуючага 7-й танк. арміі. У 1974—77 ваен. саветнік на Кубе. У 1977—83 нам. камандуючага Прыволжскай ваен. акругі. З 1983 у адстаўцы, жыве ў Мінску. Аўтар публікацый на ваен.-патрыят. тэматыку, брашур «Салдацкая доблесць і воінскі абавязак», «Баявы летапіс беларускіх палкоў» (абедзве 1994), «Творцы ратнай славы» (1995) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАШКО́Ў (Леанід Пятровіч) (н. 2.7.1939, в. Шылавічы Чачэрскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. спявак (лірычны тэнар), педагог. Засл. арт. Беларусі (1995). Канд. мастацтвазнаўства (1989). Праф. (1992). Скончыў Бел. кансерваторыю (1965) і выкладае ў ёй (цяпер Бел. акадэмія музыкі). Валодае голасам мяккага цёплага тэмбру, высокай вак. культурай. Выступае пераважна як камерны спявак; першы выканаўца многіх вак. твораў, а таксама партый тэнара ў кантатах і араторыях бел. кампазітараў. Аўтар артыкулаў пра бел. оперных спевакоў, па гісторыі муз. культуры Беларусі. Сярод вучняў І.Краснадубскі, Г.Нікіцін, А.Тузлукоў, С.Франкоўскі, І.Шупеніч.
Тв.:
Рыцарь искусства // Музыка Мн., 1990;
Гісторыя вакальнага мастацтва Беларусі. Ч. 1. Мн. 1995.