го́ра н.

1. Gram m -(e)s, Kúmmer m -s;

з го́р vor Kúmmer;

2. (бяда) Élend n -(e)s, Not f -, Únglück n -(e)s;

на маё го́р zu méinem Kúmmer;

го́р мне! wéhe mir!;

адно́ го́р з табо́й ich habe nur Kúmmer [méine líebe Not] mit dir;

з го́рам папала́м mit Müh und Not;

яму́ і го́р ма́ла es kümmert ihn nicht

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пада́цца

1. (саступіць) náchgeben* vi, wéichen* vi (s);

2.:

пада́цца напе́рад vórrücken vi (s);

пада́цца наза́д zurückweichen vi (s);

3. перан. (здацца, прымроіцца) schéinen* vi, dünken* vi (безас. зварот з conj або з als, als ob, als wenn + conj);

мне падало́ся, бы́ццам не́хта прыйшо́ў mir schien, es wäre jémand éingetreten; mir schien, als wäre jémand éingetreten; mir schien, als ob [als wenn] jémand éingetreten wäre

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

nichts pron indef нічо́га, нішто́;

gar ~ зусі́м [абсалю́тна] нічо́га;

so gut wie ~ ама́ль нічо́га;

in ~ ні ў чым;

das macht ~ нічо́га, гэ́та не бяда́;

um ~ und wíeder ~ ні за што, ні пра што;

das tut ~! гэ́та нічо́га (не зна́чыць)!, нічо́га!;

~ ánders als… не што і́ншае як…;

es lässt sich ~ máchen нічо́га не́льга зрабі́ць, нічо́га не зро́біш;

ich máche mir ~ daráus мне гэ́та ўсё адно́;

~ Geméinsames mit etw. (D) háben не мець нічо́га агу́льнага з чым-н.;

◊

mir ~, dir ~ без нічо́га ніцкага; ні се́ла ні па́ла;

ich máche mir ~ daráus гэ́та мне абыя́кава;

~ da! нічо́га падо́бнага!

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

пахо́д, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Перамяшчэнне якога‑н. арганізаванага атрада людзей з пэўнымі мэтамі, заданнем. Турысцкі паход. □ Пасля трох дзён марскога паходу ўсім хацелася хутчэй ступіць на бераг. Хомчанка. Сотню коннікаў, сотню пяхоты, абоз і фурманкі з параненымі — усё гэта, як суцэльную баявую адзінку, трэба было зберагчы ад разгрому. Гэта быў цяжкі, марудны паход. Брыль. Адабраўшы дваццаць пяць самых дужых партызан, Рыгор загадаў рыхтавацца да выступлення ў паход. Барашка. // Разм. Арганізаванае наведванне чаго‑н. або выхад куды‑н. Гэты наш першы паход у кіно з’явіўся пачаткам многіх паходаў. Ракітны. — Вось добрая прапанова, — падтрымлівае .. [Краўчанка] маладога рабочага, — арганізаваць паход на руднік. Мікуліч.

2. Ваенныя дзеянні, аперацыі супраць каго‑, чаго‑н.; ваенная кампанія. Пасля правалу двух паходаў Антапты, разгрому Калчака і Дзянікіна міжнародны імперыялізм зрабіў новую спробу задушыць маладую Савецкую дзяржаву. «Звязда». [Юстын] апавядаў мне пра паход Напалеона. Бядуля. // перан. Арганізаваныя дзеянні, накіраваныя на барацьбу з кім‑, чым‑н. Паход за эканомію і беражлівасць.

3. Разм. Невялікі лішак (у вазе, суме і пад.). Я вывернуў мех і падаў Зусю. Ён насыпаў мукі і, зважыўшы яе на шалях, сказаў мне: — Глядзі, які пуд, яшчэ з паходам. Сабаленка.

•••

Крыжовы паход (гіст.) — захопніцкі паход феадалаў Заходняй Еўропы ў 11–13 стст., які праводзіўся па пачыну каталіцкай царквы ў краіны Блізкага Усходу, у Прыбалтыку супраць славянскіх народаў ва Усходняй Еўропе пад лозунгам барацьбы з «нявернымі», ерэтыкамі і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пачуццё, ‑я́, н.

1. Псіхічныя працэсы перажывання чалавекам сваіх адносін да навакольнага свету. Пісьменніку [П. Пестраку] ўдалося .. намаляваць яркі вобраз маладой жанчыны Аксені, паказаць складаную гаму чалавечых пачуццяў. Гіст. бел. сав. літ. Ад думак і пачуццяў, якія авалодалі ім, Клім ужо не мог спакойна ўседзець на месцы. Шахавец. // Усведамленне, адчуванне чаго‑н. Пачуццё ўласнай годнасці. □ Толькі пачуццё абавязку стрымлівае .. ад жадання бегчы ўслед за сябрамі. Брыль. Я. Колас імкнуўся абудзіць у літаратурнай моладзі пачуццё адказнасці за сваю справу. Адамовіч.

2. чаго або якое. Псіхічны стан або фізічнае адчуванне чалавека. Мікола слухаў, еў грэбліва і ніяк не мог перамагчы ў сабе ўсё ўзрастаючае пачуццё агіды. Брыль. Светлае і невыказна радаснае пачуццё запоўніла душу Віктара. Шчарбатаў. Толю агарнула нейкае няяснае пачуццё смутку і радаснай надзеі. Якімовіч.

3. Знешняе праяўленне душэўнага пад’ёму, усхваляванасці. Спявала [Ядвіся] з такім праўдзівым пачуццём, што рабіла вельмі добрае і прыемнае ўражанне. Колас. Пра свае горкія перажыванні .. [Акіліна] гаворыць вельмі скупа, але ўкладвае ў свае словы вялікае пачуццё: «Не я па зямлі хадзіла, а зямля па мне». Шкраба.

4. Каханне, сімпатыя, прыхільнасць да каго‑н. [Сіўцоў:] — Кахання, Мікола, не бойся. Узвышанае гэта, прыгожае пачуццё. Краўчанка. Я не ведаў, ці мне ў нейкім забыцці, быццам мармуровую багіню, цалаваць яе, ці адвярнуцца ад яе і захаваць у сэрцы маладое, шчырае пачуццё... Бядуля.

•••

Пачуццё локця — пачуццё сяброўства і ўзаемнай падтрымкі.

Пачуццё меры — адчуванне патрэбных межаў у якіх‑н. учынках, дзеяннях.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прызна́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

1. каго-што. Загадзя намеціць каго‑, што‑н. для якой‑н. мэты, патрэбы; даць назначэнне каму‑, чаму‑н. Прызначыць участак для забудовы. □ Раз дырэктар .. [Каліну] прызначыў быць тут, аддаў яму ключы, значыць, ён не мае права пакінуць школу, што б там ні было. Няхай.

2. каго. Паставіць, накіраваць на якую‑н. работу, пасаду і пад. Пасля заканчэння будаўнічай школы [Чабатар] працаваў трохі каменшчыкам, а потым яго прызначылі брыгадзірам. Кулакоўскі. [Тарасевіча] прызначылі загадчыкам сектара эканомікі замест Рымара, якому прапанавалі іншую работу. Арабей. Праз паўгода Міцька быў на практыцы, а пасля яго прызначылі на катэр. Лупсякоў.

3. што. Загадзя намеціць, вырашыць зрабіць, правесці што‑н., звычайна дамовіўшыся аб умовах. Прызначыць сустрэчу. Прызначыць сход. □ На сход збіраліся добрых тры гадзіны: прызначылі ў сем, а пачалі а палове адзінаццатай. Шамякін. Збор камітэта Арон прызначыў на нядзелю. Мурашка. // Наканаваць, прадвызначыць. Такі мой лёс: з юнацкіх дзён ён вандраванні мне прызначыў. Дубоўка. // Дамовіцца аб чым‑н.; назначыць. Прызначыць час. Прызначыць месца.

4. што. Устанавіць каму‑н. (пенсію, дапамогу і пад.). А рэўком [Кацярыне] паёк прызначыў І грашыма пасабляў. Броўка. Нельга без хвалявання чытаць прашэнні К. Каліноўскага на імя рэктара універсітэта прызначыць яму стыпендыю ці аказаць грашовую дапамогу. С. Александровіч.

5. што. Прадпісаць, назначыць (лячэнне, прыём лякарства і пад.). [Сабака:] «Дапамажыце, братцы, — просіць. — Прызначце мне ці ўкол які, Ці прыпішыце парашкі, А то дайшоў, што лапы ледзьве носяць». Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ugniatać

ugniata|ć

незак.

1. умінаць, мясіць;

~ć glinę — мясіць гліну;

гл. zagniatać;

2. ціснуць;

te buty mnie ~ją — гэтыя чаравікі мне ціснуць;

karabin ~ł go w ramię — карабін ціснуў яму на плячо;

3. ляпіць;

~ć z plasteliny — ляпіць з пластыліну

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

hurt

[hɜ:rt]

1.

v.i.

1) бале́ць

My finger hurts — Мне балі́ць па́лец

2) дайма́ць, крана́ць за жыво́е

2.

v.t.

1) ра́ніць (нагу́, руку́); кале́чыць; удара́ць

to hurt oneself — пакале́чыцца, уда́рыцца, вы́цяцца; пакры́ўдзіць, зьнява́жыць

He hurt his mother’s feelings — Ён пакрыўдзіў сваю́ ма́ці

2) псава́ць, шко́дзіць

3) хвалява́ць, засмуча́ць

3.

n.

1) боль -ю m.; ра́на f.

2) шко́да f., зло n.; кры́ўда f.

it would do no hurt — Не пашко́дзіла б

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

alight

I [əˈlaɪt]

v.i.

1) зыхо́дзіць; зла́зіць

to alight from a horse — саско́чыць з каня́

2) спуска́цца, садзі́цца (пра пту́шку)

The bird alighted on our window sill — Пту́шка се́ла на на́ша падвако́ньне

3) нечака́на натра́піць

I alighted on just the book I needed — Я нечака́на натра́піў на кні́гу, яка́я якра́з мне была́ патрэ́бная

II [əˈlaɪt]

adv., adj.

1) запа́лены, у вагні́

2) Figur. асьве́тлены

alight with happiness — сьвяці́цца ад шча́сьця

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

slight

[slaɪt]

1.

adj.

1) малы́, невялі́кі, невялі́чкі, нязна́чны; нява́жны

a slight cold — лёгкая засту́да

I have a slight headache — Мне кры́ху балі́ць галава́

2) шчу́плы

She is a slight girl — Яна́ шчу́плая дзяўчы́на

3) лёгкі, слабы́

a slight excuse — слаба́я адгаво́рка

2.

v.t.

ста́віцца зь непаша́най або́ зьнява́жліва; занядба́ць

to feel slighted — чу́цца зьнява́жаным

She slights her work — Яна́ нядба́ла ста́віцца да свае́ пра́цы

3.

n.

непаша́на, зьнява́га f.; занядба́ньне n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)