ГЕАРГІ́ЕЎ (Уладзімір) (3.2.1908, с. Габарэ, Балгарыя — 14.7.1986),
балгарскі мовазнавец, спецыяліст у галіне індаеўрап. і параўнальна-гіст. мовазнаўства. Чл.Балг.АН (1952). Скончыў Сафійскі ун-т (1930). З 1948 праф., у 1951—56 рэктар Сафійскага ун-та, з 1972 дырэктар цэнтра мовы і літаратуры Балг.АН. Аўтар даследаванняў пра стараж. індаеўрап. мовы «Індаеўрапейскія гутураліі» (1932), «Прагрэчаскае мовазнаўства» (т. 1—2, 1941—45), «Праблемы мінойскай мовы» (1953), «Слоўнік крыта-мікенскіх надпісаў» (1955), «Даследаванні па параўнальна-гістарычным мовазнаўстве. Роднасныя адносіны індаеўрапейскіх моў» (1958), «Фракійцы і іх мова» (1977). Праблемам слав. мовазнаўства прысвечаны працы «Пытанні балгарскай этымалогіі» (1958), «Балгарская этымалогія і анамастыка» (1960), «Вакальная сістэма ў развіцці славянскіх моў» (1964), «Асноўныя праблемы славянскай дыяхроннай марфалогіі» (1969), «Праблемы балгарскай мовы» (1985). Прэмія імя Дзімітрова 1951, 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́ЛЬЦЭР (Кацярына Васілеўна) (14.11.1876, Масква — 12.12.1962),
расійская балерына. Нар.арт. Расіі (1925). Дачка танцоўшчыка В.Ф.Гельцэра. Скончыла Маскоўскую балетную школу (1894). З 1894 і ў 1898—1935 салістка Вял.т-ра ў Маскве, у 1896—98 — Марыінскага т-ра. У Вял. т-ры асн. выканальніца ў балетах А.Горскага. Яркая прадстаўніца рус. школы класічнага танца, у сваім выкананні спалучала лёгкасць, віртуознасць, імклівасць з шырынёй і мяккасцю рухаў. Сярод партый: Саламбо («Саламбо» А.Арэндса), Адэта—Адылія («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Ліза («Марная засцярога» Л.Герольда), Медора («Карсар» А.Адана), Кітры («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Эсмеральда («Эсмеральда» Ц.Пуні), Раймонда («Раймонда» А.Глазунова), Тао Хоа («Чырвоны мак» Р.Гліэра). З 1910 гастраліравала за мяжой, у т. л. ў Рускіх сезонах у Парыжы. Дзярж.прэміяСССР 1943.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРУ́ЦА (Аляксей Пятровіч) (н. 9.5.1924, в. Пішчыкі Дубровенскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1969), праф. (1971). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1951). Працаваў настаўнікам, з 1957 у Ін-це мовазнаўства АН Беларусі, з 1969 у Мінскім пед. ун-це. Даследуе бел. дыялекталогію, гіст. граматыку і лексікалогію бел. і рус. моў, лексіку Я.Коласа. Аўтар працы «Развіццё складаназалежнага сказа ў беларускай мове» (1970). Адзін з аўтараў «Беларуска-рускага слоўніка» (1962), «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы» (вып. 1—15, 1982—96; акрамя вып. 4—6, 10—11), «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак» (у 5 т., т. 1—4, 1993—97). За ўдзел у комплексе прац па бел. лінгвагеаграфіі («Дыялекталагічны атлас беларускай мовы», 1963, «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак», 1968—69) Дзярж.прэміяСССР 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫБКО́ЎСКІ (Віктар Паўлавіч) (н. 30.4.1932, в. Асташкавічы Дубровенскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. фізік. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1977), д-рфіз.-матэм.н. (1973), праф. (1979). Скончыў БДУ (1956). З 1956 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі, адначасова ў 1975—85 нам. старшыні Савета па каардынацыі навук. дзейнасці пры прэзідыуме Нац.АН Беларусі. Навук. працы па нелінейнай оптыцы, лазернай фізіцы, люмінесцэнцыі, фізіцы стрымерных разрадаў у паўправадніках. Развіў тэорыю люмінесцэнцыі і паглынання святла пры інтэнсіўным узбуджэнні, увёў паняцце параметра нелінейнасці, вызначыў заканамернасці эфектаў насычэння ў паўправадніках і асн. характарыстыкі аптымальнага рэжыму генерацыі паўправадніковых лазераў. Дзярж.прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Введение в теорию люминесценции. Мн., 1963 (разам з Б.І.Сцяпанавым);
Теория поглощения и испускания света в полупроводниках. Мн., 1975;
грузінскі жывапісец і графік. Нар. мастак Грузіі (1957) і СССР (1972). Герой Сац. Працы (1976). Вучыўся ў Школе жывапісу і скульптуры (Тбілісі, 1910—14). У 1919—26 жыў у Парыжы, наведваў Акадэмію Ронсана. Зазнаў уплыў сярэдневяковага груз. мастацтва і заходнееўрап. плыней 1920-х г. У 1926—32 праф. Тбіліскай АМ. Яго творы насычаны фальклорнымі матывамі, міфалагічнымі і фантаст. вобразамі (алегарычныя і сатыр. карціны, сцэны з жыцця тыфліскай багемы, партрэты, кніжныя іл., тэатр. дэкарацыі). Сярод іх жывапісныя карціны «Рыба Цоцхалі» (1920), «Ніко Пірасмані» (1946), іл. да зб. «Грузінскія народныя песні» Г.Чхіквадзе (1946), да кн. «Віцязь у тыгравай шкуры» Ш.Руставелі (2-е выд. 1976) і інш.Дзярж.прэмія Ш.Руставелі 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУРЫНО́ВІЧ (Георгій Паўлавіч) (26.4.1933, г. Барысаў Мінскай вобл. — 25.2.1994, бел. фізік. Акад.АН Беларусі (1994, чл.-кар. 1970),
д-рфіз.-матэм.н. (1969), праф. (1970). Скончыў БДУ (1956). З 1959 у Ін-це фізікі, з 1992 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі АН Беларусі. Навук. працы па спектраскапіі і люмінесцэнцыі. Выявіў залежнасць ступені палярызацыі свячэння раствораў арган. злучэнняў ад даўжыні хвалі ўзбуджальнага выпрамянення і па спектры люмінесцэнцыі. Распрацаваў шэраг метадаў фіз. кантролю ў вытв-сці, біялогіі і медыцыне. Дзярж.прэмія Беларусі 1980.
Тв.:
Спектроскопия хлорофилла и родственных соединений Мн., 1968 (разам з А.Н.Сеўчанкам, К.М.Салаўёвым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМАРА́ЦКІ (Уладзімір Аляксандравіч) (н. 2.9.1946, г. Гомель),
бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю па класах фп. (1971) і кампазіцыі (1979, клас Дз.Смольскага). У 1979—82 дырыжор Сімфанічнага аркестра Бел. тэлебачання і радыё. З 1984 выкладчык Мінскай дзіцячай муз. школы № 9. Найб. значныя творчыя дасягненні ў сімф. і канцэртным жанрах. Яго музыцы ўласцівы тэмбравая маляўнічасць, нестандартнасць драматург. вырашэнняў. Сярод твораў: кантаты «Мая Беларусь» на словы Я.Коласа (1982) і «Каб ведалі» на словы М.Танка (1984); сімфоніі (1981, 1990); канцэрты — для трубы (1980, 1992), для валторны з арк. (1985), для аркестра (1987), «Палескія песні» для аркестра бел.нар. інструментаў (1988), канцэрціна для кларнета і фп. (1989); санаты для кларнета (1984) і «Мазаіка» для фп. (1986), «Партыта» для брас квінтэта (1988); інстр. п’есы; музыка да драм. спектакляў. Дзярж.прэмія Беларусі 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРАШЭ́ВІЧ (Энгельс Канстанцінавіч) (н. 26.10.1931, Мінск),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1984). Праф. (1992). Скончыў БДУ (1953). З 1958 у Ін-це філасофіі і права, з 1990 у Ін-це сацыялогіі АН Беларусі. Даследуе гісторыю эстэт. думкі, культуры, філасофіі, педагогікі Беларусі, міжнац. адносіны. Адзін з аўтараў навуч. дапаможнікаў для ВНУ па культуралогіі, этнасацыялогіі, этнапедагогіцы. Дзярж.прэміяБССР 1984 за ўдзел у напісанні цыкла работ па гісторыі філасофіі і грамадскай думкі Беларусі, апубл. ў 1973—80.
Тв.:
Аниол Довгирд — мыслитель эпохи Просвещения. Мн., 1967;
Философия эпохи Просвещения в Белоруссии. Мн., 1971;
Очерк истории эстетической мысли Белоруссии. М., 1972 (разам з У.М.Конанам), Асвета і педагагічная думка ў Беларусі: Са старажытных часоў да 1917 г.Мн., 1985 (у сааўт.);
Антология педагогической мысли Белорусской ССР. М., 1986 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВАРЫЁНАС, Дваронас (Dvarionas) Баліс Дамініка (19.6.1904, г. Ліепая, Латвія — 23.8.1972), літоўскі кампазітар, дырыжор, піяніст, педагог. Засл. дз. маст. Літвы (1947). Нар.арт.СССР (1954). Скончыў Лейпцыгскую кансерваторыю па класах фп. (1924) і дырыжыравання (1939, экстэрнам). З 1928 выступаў як піяніст. У 1935—38 гал. дырыжор сімф. аркестра Літ. радыё ў Каўнасе, у 1940—41 і 1958—61 — сімф. аркестра Літ. філармоніі, з 1946 і рэсп. свят песні. З 1926 выкладаў у Каўнаскім муз. вучылішчы, з 1933 у Каўнаскай, з 1949 у Літ. (з 1947 праф.) кансерваторыях.
Сярод твораў: опера «Даля» (1959); балет «Сватанне» (1933); кантата «Прывітанне Маскве» (1954); сімфонія (1947), 2 уверцюры (1946, 1967); канцэрты з аркестрам для фп. (1960, 1962), скрыпкі (1948), валторны (1963) і інш.Дзярж. прэміі СССР 1949, 1952. Дзярж.прэмія Літвы 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУ́НІНА (Юлія Уладзіміраўна) (10.5.1924, Масква — 21.11.1991),
руская паэтэса. Скончыла Літ.ін-т імя М.Горкага (1952). У Айч. вайну санінструктар на фронце. Друкавалася з 1945. Вызначальнае ў вершах — памяць пра вайну, праблемы і клопаты сучасніка, яго духоўны свет (зб-кі «У салдацкім шынялі», 1948, «Размова з сэрцам», 1955, «Сучаснікі», 1960, «Ты вернешся», 1968, «Не бывае любві нешчаслівай...», 1973, Дзярж.прэмія Расіі 1975, «Акопная зорка», 1975, «Бабіна лета», 1980, «Сонца — на лета», 1983, і інш.). Аўтабіягр. аповесць «З тых вяршыняў» (1979), вершы «Зінка», «Памяці Клары Давыдзюк», «Песня вязня», «У пярэдадзень вайны» і інш. тэматычна звязаны з Беларуссю. Аўтар паэмы «Нуль тры» (1980). На бел. мову творы Д. перакладалі Э.Агняцвет, С.Басуматрава, Т.Бондар, С.Гаўрусёў, Х.Жычка, Ю.Свірка, І.Скурко і інш.