горад у паўн.-зах.ч. Германіі, зямля Паўн. Рэйн-Вестфалія. 264 тыс.ж. (1992). Прыстань на канале Дортмунд—Эмс. Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: с.-г. і горнае машынабудаванне, цэм., фарфоравая, тэкст., харчасмакавая. Ун-т (з 1780). Музей мастацтва і гісторыі культуры зямлі Паўн. Рэйн-Вестфалія. Арх. помнікі 12—18 ст.
Горад сфарміраваўся вакол епіскапскай рэзідэнцыі (з 794). У 12 ст. атрымаў гар. права, з 14 ст. член Ганзы. У 1534—35 горадам кіравалі пратэстанты-анабаптысты (гл.Мюнстэрская камуна). У Трыццацігадовую вайну 1618—48 М. — месца пасяджэнняў (з 1643) мірнага кангрэса, у яго гар. ратушы падпісаны Вестфальскі мір 1648. У 1661 гар. самакіраванне скасаваў епіскап. У 1803 епіскапства секулярызавана (у 1821 адноўлена), яго землі і М. адышлі да Прусіі, у 1807 да Вял. герцагства Берг, у 1810 да Францыі. У 1816—1945 М. — цэнтр прускай прав. Вестфалія. У гады 2-й сусв. вайны разбураны на 90%, пасля вайны стары горад адноўлены.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАПО́ЛАЦК,
горад абл. падпарадкавання ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., на левым беразе Зах. Дзвіны. За 6 км на ПнЗ ад г. Полацк, за 12 км ад чыг. ст. Полацк на лініі Віцебск—Рыга. Таварная чыг. станцыя. 106,6 тыс.ж. (2000).
Узнік у 1958 у сувязі з буд-вам нафтахім. прамысл. комплексу. З 22.10.1959 р.п. Полацкі, з 14.12.1963 горад абл. падпарадкавання, атрымаў назву Н. Пры буд-ве горада і заводаў знесена 30 вёсак 40,1 тыс.ж. у 1970. У перспектыве плануецца зліццё Н. з Полацкам.
Наваполацкае вытворчае аб’яднанне «Нафтай», Наваполацкае вытворчае аб’яднанне «Палімір», Наваполацкі завод бялкова-вітамінных канцэнтратаў, Наваполацкі завод «Вымяральнік», прадпрыемства па транспарціроўцы нафты «Дружба», з-ды жалезабетонных вырабаў, «Нафтазаводмантаж», хлебазавод. У горадзе Полацкі універсітэт, Наваполацкі палітэхнікум, 2 ПТВ (нафтахіміі і будаўнікоў), муз. вучылішча, Цэнтр нац. культуры і рамёстваў, Музей гісторыі і культуры горада Наваполацка. Помнікі: воінам-вызваліцелям, на месцы першай палаткі будаўнікоў горада, Курган прац. славы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВІЧЭ́НКА (Леанід Мікалаевіч) (н. 31.3.1914, с. Русанаўка Ліпавадалінскага р-на Сумскай вобл., Украіна),
украінскі літаратуразнавец, крытык. Чл.-кар.АН Украіны (1958). Д-рфілал.н. (1958). Скончыў Кіеўскі ун-т (1939). Друкуецца з 1938; Даследуе гісторыю ўкр. л-ры, яе ўзаемасувязі з інш., пераважна слав. л-рамі. Аўтар прац «Паэзія і рэвалюцыя» (1956), «Не ілюстрацыя — адкрыццё!» (1967, Дзярж. прэмія Украіны імя. Т.Шаўчэнкі 1968), «Жыццё як дзеянне» (1974), «Паэтычны свет Максіма Рыльскага (1910—1941)» (1980), «Тарас Шаўчэнка — паэт, змагар, чалавек» (1982) і інш. Адзін з аўтараў і рэдактараў «Гісторыі ўкраінскай літаратуры» (т. 1—8, 1967—71). У асобных артыкулах закранаў узаемаўплывы бел. і ўкр. пісьменнікаў, спецыфіку бел. прозы і паэзіі на прыкладзе твораў Я.Купалы, Я.Коласа, А.Адамовіча, Я.Брыля, З.Бядулі, А.Кулакоўскага, М.Лынькова, І.Мележа, П.Панчанкі, І.Шамякіна і інш.
Тв.:
Рус.пер. — О многообразии художественных форм и стилей в литературе социалистического реализма. М., 1959;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРО́ДНЫЯ ЧЫТА́ННІ,
форма культ.-асв. дзейнасці ў Рас. імперыі ў 2-й пал. 19 — пач, 20 ст. Праводзіліся ў губ. і пав. гарадах, мястэчках, сельскай мясцовасці камісіямі Н.ч., якія дзейнічалі пад кіраўніцтвам Мін-ванар. асветы. Кантраляваліся дэпартаментам паліцыі і папячыцелямі навуч. акруг. Праходзілі ў гімназіях, школах, цэрквах, турмах, у час вайск. збораў. Прызначаліся для насельніцтва з нізкім узроўнем адукацыі — сялян, рамеснікаў, рабочых, моладзі. Мелі на мэце выхаванне ў насельніцтва вернападданніцкіх адносін да самадзяржаўя, пакорнасці ўладам, рэлігійнасці ў духу пануючага праваслаўя. Большая частка чытанняў прысвячалася рэліг. тэматыцы, але былі лекцыі па прыродазнаўстве, геаграфіі, рус.гісторыі і л-ры. У 1898 у Віцебску праведзена 8 чытанняў, у 1899—142. У Магілёве адпаведна 40, 91. Паводле звестак папячыцеля Віленскай навуч. акругі, у 1914 у Віленскай губ. адбылося 605 Н.ч., у Гродзенскай — 745, Мінскай — 399, Магілёўскай — 1284, Віцебскай — 1420. У Беларусі Н.ч. амаль не закраналі мясц. тэматыкі, мелі адносна невял. значэнне ў асвеце насельніцтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАСЫРЫ́ (Каюм) (сапр.Насыраў Габдэлкаюм Габдэлнасыравіч; 14.2.1825, в. Верхнія Шырданы Зеленадольскага р-на, Татарстан — 2.9.1902),
татарскі вучоны-асветнік, пісьменнік. Вучыўся ў медрэсэ ў Казані (1841—55). З 1855 вольны слухач Казанскага ун-та. Заснавальнік першай руска-тат. школы ў Казані. Складальнік граматыкі тат. мовы, слоўнікаў, у т. л. «Татарска-рускага слоўніка» (1875), правілаў правапісу, першых кніг для чытання на рус. мове «Рускае чытанне» (1889), падручнікаў па рус. граматыцы (1891), па матэматыцы, геаграфіі, л-ры, гісторыі, прыродазнаўстве, земляробстве, «Штогадовага настольнага календара» (1871—97). Выдаў працы па тат. фальклоры і этнаграфіі: «Павер’і і абрады казанскіх татар...» (1880), «Узоры народнай літаратуры казацскіх татар» (1896), «Казкі казанскіх татар у супастаўленні з казкамі іншых народаў» (1900, з П.Л.Паляковым). Аўтар «Аповесці аб сарака везірах» (1868), аповесцей «Авіцэна» (1872), «Кабуснама» (1881), павучальна-дыдактычнай «Кнігі для субяседнікаў па літаратуры» (1884), навук.-папулярных твораў для дзяцей «Вольнай часінай» (1860). Яго навелы садзейнічалі развіццю нац.маст. прозы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЁМАНСКІ (Янка) (сапр.Пятровіч Іван Андрэевіч; 12.4.1890, в. Шчорсы Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 30.10.1937),
бел. пісьменнік, грамадскі дзеяч. Акад.АН Беларусі (1928). Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1909), вучыўся ў Петраградскім ун-це (1915—16, 1918). З 1918 у Белнацкоме пры Наркамаце па справах нацыянальнасцей РСФСР. З Ц.Гартным рэдагаваў газ.«Дзянніца». У 1919—21 у Чырв. арміі. З 1922 у Мінску. Працаваў у планава-эканам. органах Беларусі, вучоным сакратаром Ін-та эканомікі АН Беларусі, нам. старшыні Дзяржплана БССР. У 1929—30 першы неадменны сакратар Прэзідыума АНБССР 26.4.1937 арыштаваны. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957. Друкаваўся з 1918. Першае апавяданне «Над Кроманню» (1922). У зб. апавяданняў «На зломе» (1925), аповесці «Партызан» (1927), рамане «Драпежнікі» (1928—30, няскончаны) адлюстраваў жыццё розных класаў грамадства, рэв. рух напярэдадні 1-й сусв. вайны, грамадз. вайну, барацьбу бел. народа супраць польск. акупантаў. Выступаў у друку па пытаннях гісторыі, эканомікі і культуры Беларусі. Чл.ЦВКБССР у 1927—36.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«НО́ВАЯ ВА́РТА»
(«Novaja varta»),
грамадска-навуковы і літ. часопіс бел. студэнцкай моладзі Віленскага ун-та, аб’яднанай у арг-цыю «Скарынія». Выдаваўся ў 1931—32 і 1934 у Вільні на бел. мове лацінкай. Выходзіў неперыядычна. Рэдактары-выдаўцы К.Глінскі, Т.Грышкевіч (з 3-га нумара). Асвятляў грамадскую і культ.-асв. дзейнасць бел. студэнтаў, узнімаў пытанні нац.-вызв. руху, супрацоўніцтва з польск. студэнцкімі арг-цыямі (арт. «Абавязак хвіліны» Я.Зенюка, «Адно з пытанняў» А.Бартуля, «Чвэрць веку існавання беларускай прэсы»). Змяшчаў дыскусійныя матэрыялы па розных паліт. кірунках развіцця сусв. грамадства, даследаванні па бел.гісторыі і л-ры («Леў Сапега — вялікі канцлер літоўскі» пад крыптанімам «Ш.», «Крытычныя моманты з жыцця Купалы і Коласа — паводле іх твораў» Ант. Навіны), творы Х.Ільяшэвіча, В.Багдановіча (Віцябляніна), Бартуля, Дж.Свіфта, хроніку культ-грамадскага жыцця моладзі Зах, Беларусі. Выйшлі 3 нумары. Выданне спынена ў сувязі з самаліквідацыяй арг-цыі «Скарынія».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯЧА́Й (Вольга Фёдараўна) (н. 4.3.1936, г. Растоў-на-Доне, Расія),
бел. кіназнавец. Д-р мастацтвазнаўства (1986). Дачка Ф.М.Нячая. Скончыла БДУ (1958). З 1958 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі, адначасова з 1980 выкладае ў Бел. ун-це культуры. Даследуе гісторыю і тэорыю экраннага мастацтва (кіно і тэлебачання) у сістэме культуры і масавых камунікацый, праблемы кінаадукацыі. Бел. кіно разглядае з пазіцый культ. антрапалогіі [«Біякультурная адаптацыя ў постчарнобыльскі перыяд (на прыкладзе кінамастацтва)», 1998—99]. Адна з аўтараў «Гісторыі беларускага кіно» (1969—70), зб-каў «Кіно Савецкай Беларусі» (1975), «Сучаснае беларускае кіно» (1985), «Панарама беларускага кіно апошніх гадоў», «Беларускае сучаснае мастацтвазнаўства і крытыка» (абодва 1998), «Экран і культура: (Беларускае дакументальнае кіно і культура Беларусі)» (1999).
Тв.:
Экран и мы. Мн., 1971;
Фильм у нас дома. Мн., 1974;
Становление художественного телефильма. Мн., 1976;
Большой мир малого экрана. Мн., 1979;
Телевидение как художественная система. Мн., 1981;
Блеск и нищета «массовой культуры». Мн., 1984;
Основы киноискусства. М., 1989;
Ракурсы: О телевизион. коммуникации и эстетике. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́РГІШ (Вячаслаў Пятровіч) (н. 28.11.1949, в. Маркаўшчына Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. філосаф і сацыёлаг. Д-рфілас.н. (1992). Скончыў БДУ (1977). З 1985 у Ін-це філасофіі і права, з 1990 у Ін-це сацыялогіі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па праблемах філасофіі культуры, сацыялогіі рэлігіі, паліт. сацыялогіі, гісторыіфілас. і грамадскай думкі Беларусі. Распрацаваў новыя канцэптуальныя падыходы да метадалогіі вывучэння філас. і культ.-гіст. аспектаў хрысц. светапогляду, станаўлення грамадз. супольнасці і бел.паліт. культуры як культуры паліт. кансэнсусу асн.сац. груп, дынамікі сац.-паліт. працэсаў і развіцця нац. самасвядомасці ва ўмовах дзярж. незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.
Тв.:
Античная философия и происхождение христианства. Мн., 1986;
Древняя Русь: Образование Киевского гос-ва и введение христианства. Мн., 1988;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІКАРПО́ВІЧ (Канстанцін Міхайлавіч) (18.3.1889, в. Белая Дуброва Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 20.2.1963),
бел. археолаг. Канд.гіст.н. (1951). Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю (1909). Настаўнічаў у школах Чэрыкаўскага пав. У 1925—26 чл. гісторыка-археал. камісіі Інбелкульта. З 1929 у Ін-це гісторыіАН Беларусі (навук. супрацоўнік, заг. сектара; у 1941—42 у Казахстане). На Беларусі і ў Бранскай вобл. адкрыў і вывучаў палеалітычныя (Бердыж, Елісеевічы, Падлужжа, Юдзінава, Юравічы) і мезалітычныя (Журавель, Крыжы) стаянкі, помнікі неаліту і бронзы (Крывіна, Страліца). Вёў разведвальныя работы з мэтай выяўлення новых археал. помнікаў на Беседзі, Дняпры, Іпуці, Сажы, Случы і інш. Першы выказаў думку пра засяленне тэр. Беларусі першабытным чалавекам у стараж.-каменным веку, што першабытны чалавек рабіў аснову жытлаў з чарапоў і інш.вял. касцей мамантаў, а рэбры выкарыстоўваў як землекапалкі. Вывучаў касцярэзнае мастацтва першабытных людзей.
Тв.:
К вопросу о мустьерской культуре в Верхнем Поднепровье // Материалы по археологии БССР. Мн., 1957. T. 1;