РАЗУМО́ВІЧ Анатоль Навумавіч (30.9.1936, г.п. Любча Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 7.7.1987),
бел.вучоны ў галіне біяхіміі і генетыкі. Д-рбіял.н. (1973), праф. (1974). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1959). З 1963 у сектары геранталогіі АН Беларусі (з 1971 заг. лабараторыі), з 1975 у БДУ, з 1980 у Ін-це генетыкі і цыталогіі АН Беларусі. Навук. працы па біялогіі старэння жывых арганізмаў, фізіка-хім. уласцівасцях сасудзістых і мітахандрыяльных скарачальных бялкоў, малекулярных механізмах энергет. абмену.
Тв.:
Биоэнергетические процессы и старение организма. Мн., 1972;
Введение в экспериментальную геронтологию. Мн., 1975 (разам з Т.Л.Дубінай);
Биоэнергетические процессы при гетерозисе. Мн., 1991 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́КУЦЬ Віталь Сцяпанавіч (н. 1.10.1928, в. Падлессе Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел.вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-рмед.н., праф. (1977). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1953). З 1961 у Гродзенскім мед. ін-це (з 1967 заг. кафедры). Навук. працы па асаблівасцях працякання цяжарнасці і родаў пры артэрыяльнай гіпатаніі, позніх гестозах, перыяду пасля кесарава сячэння, па ўскладненнях цяжарнасці і гінекалагічных захворваннях у работніц хім. прадпрыемстваў.
Тв.:
Физиология беременности и диспансерное наблюдение беременных женщин (разам з Т.Ю.Ягоравай, А.А.Высоцкім) // Дуда И.В., Дуда В.И. Клиническое акушерство. Мн., 1997;
Артериальная гипотония у беременных и рожениц. Мн., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМА́НАЎ Уладзімір Сяргеевіч (н. 20.5.1926, в. Чыстыя Лужы Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне лесазнаўства і экалогіі. Д-рс.-г.н. (1986), праф. (1980). Засл. дз. нав. Беларусі (1980). Скончыў Ленінградскую лесатэхн. акадэмію (1952). З 1957 дырэктар запаведна-паляўнічай гаспадаркі Белавежская пушча, з 1966 нам. міністра лясной гаспадаркі Беларусі, з 1973 у Бел.тэхнал. ун-це (да 1987 рэктар). Навук. працы па лесазнаўстве, паляўніцтвазнаўстве, ахове прыроды, адукацыі аб навакольным асяроддзі.
Тв.:
Природные ресурсы БССР, использование и охрана. М., 1985;
Охрана природы. Мн., 1986 (разам з Н.З.Харытонавай);
Охрана окружающей среды Могилевской области. Мн., 1998 (разам з Т.А.Раманавай, Ч.А.Раманоўскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДНІ́ЦКІ Валерый Аркадзевіч (н. 16.4.1941, г. Гомель),
бел.вучоны ў галіне фізікі неразбуральнага кантролю. Д-ртэхн.н. (1993). Чл. Нью-Йоркскай АН (1997). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1965). З 1965 у Ін-це прыкладной фізікі Нац.АН Беларусі (з 1993 заг. лабараторыі). Навук. працы па механіцы кантактавага дэфармавання і кантролю фізіка-мех. характарыстык матэрыялаў. Распрацаваў асновы тэорыі дынамічнага кантактавага ўзаемадзеяння жорсткага індэнтара з пругкапластычнай і вязкапругкай паўпрасторамі (асяроддзямі).
Тв.:
О влиянии параметров динамического нагружения на соотношение статической и динамической твердости // Пробл. прочности. 1990. №9;
Динамический метод оценки механических свойств материалов с использованием эффекта Виллари (разам з С.Р.Мельнікавым) // Дефектоскопия. 1998. №2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ДЗІГЕР Уладзімір Раманавіч (13.2.1878, г. Руза Маскоўскай вобл., Расія — 8.1.1971),
бел.вучоны ў галіне меліярацыі. Д-рс.-г.н. (1937). Скончыў Варшаўскі ун-т (1903) і Маскоўскі с.-г.ін-т (1906). У 1912—15 адзін з арганізатараў першай доследнай балотнай станцыі на Палессі. З 1928 праф. у БСГА, у 1938—49 у н.-д. ін-тах Сярэдняй Азіі. Навук. працы па пытаннях асушэння зямель, кратовага дрэнажу, дынамікі руху грунтавых вод, арашэння паводкавымі водамі.
Тв.:
О болотах Полесья и естественных методах их культуры. Самара, 1917;
К вопросу об орошении болот. М., 1925;
Подпочвенное орошение по кротовым дренам. М., 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫЖАНКО́Ў Ягор Васілевіч (20.4.1923, в. Дуброўка Невельскага р-на Пскоўскай вобл., Расія — 4.10.1988),
бел.вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1974), праф. (1977). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1977). Скончыў Вышэйшую парт. школу пры ЦККПСС (1954), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1959). З 1959 у Мінскай вышэйшай парт. школе (у 1973—86 прарэктар). У 1986—88 у Бел.НДІэканам. праблем аграпрамысл. комплексу. Навук. працы па праблемах эканам. і сац. развіцця, эфектыўнасці і рэнтабельнасці с.-г. вытв-сці.
Тв.:
Валовой и чистый доход колхозов. М., 1969;
Рентабельность производства и накопление в колхозах. М., 1972;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ХТЭР Андрэй Аляксандравіч (15.8.1871, г.п. Кураўской Калужскай вобл., Расія — 9.4.1947),
расійскі вучоны ў галіне батанікі і фізіялогіі раслін. Акад.АНСССР (1932; чл.-кар. 1929), акад. УАСГНІЛ (1935). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1893) і працаваў у ім. З 1917 праф. Пермскага, Саратаўскага, Маскоўскага ун-таў. У 1934—38 дырэктар Ін-та фізіялогіі раслін АНСССР. Навук. працы па фотасінтэзе, засуха- і зімаўстойлівасці раслін, устойлівасці іх да засольвання глебы, па біяхіміі тэхн. культур, імунітэце раслін да грыбковых хвароб, па пытаннях браджэння. Распрацаваў метад вызначэння інтэнсіўнасці фотасінтэзу, выкарыстаў перарывістае (мігальнае) святло для вывучэння яго механізму. Эксперыментальна праверыў і ўдасканаліў тэорыю храматычнай адаптацыі В.Т.Энгельмана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭН (Wren) Крыстафер (20.10.1632, Іст-Нойл, Вялікабрытанія — 25.2.1723),
англійскі вучоны і архітэктар; буйны прадстаўнік англ. класіцызму. Вучыўся ў Оксфардскім ун-це (паміж 1649—53). З 1657 праф. астраноміі ў Лондане, з 1661 — у Оксфардзе. У 1668—1718 гал. захавальнік каралеўскіх будынкаў. У 1681—83 прэзідэнт Лонданскага каралеўскага т-ва. Арх. творам Р. ўласцівы свабоднае выкарыстанне ордэрных элементаў і кампазіцыйная разнастайнасць, стройнасць прапорцый і парадная манументальнасць, вытанчанасць дэталей: 52 прыходскія цэрквы ў раёне Сіці (у т. л. Сент-Мэры-ле-Боу, 1670—80), сабор св. Паўла (1675—1710), Грынвіцкі шпіталь (1696—1716, у сааўт.) у Лондане, б-ка Трыніты-каледжа ў г. Кембрыдж (1676—84).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВАСЦЮ́К Антон Іванавіч (1.5.1927, в. Баравое Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. — 10.7.1998),
бел. філосаф. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1989), д-рфілас.н. (1984), праф. (1985). Скончыў БДУ (1955). З 1961 у Ін-це філасофіі і права Нац.АН Беларусі (з 1962 вучоны сакратар, з 1968 нам. дырэктара, у 1989—92 заг. аддзела). Навук. працы па сац. філасофіі і паліталогіі, праблемах сац. развіцця, структуры грамадства і сац. супярэчнасцей.
Тв.:
В.И.Ленин о победе социализма в СССР. Мн., 1970;
Основное противоречие нашей эпохи и мировой революционный процесс. Мн., 1980;
Формирование общества социальной справедливости в Беларуси. Мн., 1996 (разам з Т.А.Антонавай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САДО́ЎСКІ Вісарыён Дзмітрыевіч (6.8.1908, г. Омск, Расія — 1991),
расійскі вучоны ў галіне металазнаўства. Акад.АНСССР (1970). Герой Сац. Працы (1978). Скончыў Казанскі ун-т (1930). З 1935 ва Уральскім навук. цэнтры АНСССР, з 1958 у Ін-це фізікі металаў АНСССР (г. Екацярынбург), адначасова ў 1944—59 выкладаў ва Ўральскім політэхн. ін-це. Навук. працы па кінетыцы пераўтварэнняў пераахалоджанага аўстэніту, тэорыі фазавых і структурных пераўтварэнняў пры награванні сталі, умацаванні і легіраванні сталей і сплаваў. Дзярж. прэмія СССР 1986.
Тв.:
Фазовые и структурные превращения при нагреве стали. Свердловск;
М., 1954 (разам з К.А.Малышавым, Б.Г.Сазонавым);