РАМА́НАЎ (Уладзімір Сяргеевіч) (н. 20.5.1926, в. Чыстыя Лужы Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне лесазнаўства і экалогіі. Д-р с.-г. н. (1986), праф. (1980). Засл. дз. нав. Беларусі (1980). Скончыў Ленінградскую лесатэхн. акадэмію (1952). З 1957 дырэктар запаведна-паляўнічай гаспадаркі Белавежская пушча, з 1966 нам. міністра лясной гаспадаркі Беларусі, з 1973 у Бел. тэхнал. ун-це (да 1987 рэктар). Навук. працы па лесазнаўстве, паляўніцтвазнаўстве, ахове прыроды, адукацыі аб навакольным асяроддзі.
Тв.:
Природные ресурсы БССР, использование и охрана. М., 1985;
Охрана природы. Мн., 1986 (разам з Н.З.Харытонавай);
Охрана окружающей среды Могилевской области. Мн., 1998 (разам з Т.А.Раманавай, Ч.А.Раманоўскім).
т. 13, с. 292
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)