АБУ́ НУВА́С (паміж 747 і 762, г. Ахваз, Іран — паміж 813—815),
арабскі паэт. Жыў пры двары абасідскіх халіфаў у Багдадзе. Адзін з герояў кн. «Тысяча і адна ноч». Пісаў хвалебныя прыдворныя касыды, пародыі на традыц. жанры араб. паэзіі і багаслоўскія хадысы. Праціўнік бедуінскага «псеўдакласіцызму», распрацоўваў новыя тэмы і сюжэты (гарадское жыццё, забароненае ісламам віно, паляванне і інш.). Аўтар лірычных імправізацый, што апяваюць каханне і пачуццёвыя ўцехі (цыкл «Хамрыят»), богазневажальных і прасякнутых духам аскетызму вершаў (цыкл «Зухдзіят»), сатыраў, пяшчотных вытанчаных песень, прысвечаных нявольніцы Джынане. У яго вершах сустракаюцца імёны іранскіх гіст. і фальклорных герояў, апісанне звычаяў і традыцый зараастрызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́БЭ КО́БА (сапр.Кіміфуса; н. 7.3.1924, Токіо),
японскі пісьменнік. Вядомасць Абэ Коба прынеслі раманы-прытчы «Жанчына ў пяску» (1962), «Чужы твар» (1964), «Спаленая карта» (1967), «Чалавек-скрынка» (1973), «Тайнае спатканне» (1977), «Каўчэг «Сакура» (1984) і інш., гратэскава-фантаст. п’есы «Паляванне на рабоў» (1955), «Прывіды сярод нас» (1958), «Сказанне пра веліканаў» (1960), «Крэпасць» (1962), «Мужчына, які ператварыўся ў дубінку» (1969) і інш. У цэнтры твораў Абэ Коба маральна-філас. праблемы, трагедыя адзіноцтва ў сучасным свеце, працэс адчужэння асобы, матывы безвыходнасці. Аўтар аповесці «Сцяна. Злачынства S. Карума» (1951; літ. прэмія Акутагавы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВЯР’Я́НАЎ (Юрый Іванавіч) (н. 16.6.1952, р.п. Мікашэвічы Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. акцёр. Скончыў Вышэйшае тэатр. вучылішча пры Яраслаўскім т-ры імя Волкава (1972). Працуе ў Нац. т-ры імя Я.Купалы. Характарны акцёр. Яму ўласцівы глыбокае адчуванне рэжысёрскай стылістыкі, веданне псіхалогіі сваіх персанажаў, пластычнасць і высокая культура сцэн. мовы. Сярод роляў: Банавантура-Выкрутач («Ідылія» В.Дуніна-Марцінкевіча), Сёмка («Страсці па Аўдзею» У.Бутрамеева), Ак’егет («У ноч зацьмення месяца» М.Карыма), Менахем-Мэндл («Памінальная малітва» Р.Горына паводле Шолам-Алейхема). Аўтар радыёперадач аб музыцы, рэжысёр радыёспектакляў, у т. л. оперы «Агатка» Я.Д.Голанда і М.Радзівіла.
польскі літаратуразнавец. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Паставах. У 1807—11 выкладчык паэтыкі і рыторыкі ў Свіслацкай гімназіі. З 1811 у Вільні, у 1821—32 праф. Віленскага ун-та. Аўтар працы «Заўвагі аб паэзіі і рыторыцы ў сэнсе іх падобнасці і розніцы» (1820), у якой асудзіў мёртвыя каноны класіцызму і крайнасці рамантызму. Заклік Бароўскага выкарыстоўваць у паэзіі нар. песні і паданні знайшоў водгук у творчасці А.Міцкевіча, Я.Чачота і інш. прадстаўнікоў «віленскай рамантычнай школы». Перакладаў на польск. мову творы Мальера, Дж.Мільтана, Дж.Байрана. Як член т-вашубраўцаў друкаваўся ў іх газеце «Wiadomości brukowe» («Вулічныя навіны»).
бел. тэатразнавец і мастацтвазнавец. Д-р мастацтвазнаўства, праф. (1990). Скончыў Ташкенцкі тэатр.ін-т (1950). Працаваў у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі (1955—67, 1973—78), Бел.тэатр.-маст. ін-це (1961—67), Гал. рэдакцыі БелСЭ (1967—73). З 1983 у Бел. ун-це культуры. Даследуе гісторыю і тэорыю бел.прафес. і нар.т-ра, т-р Беларусі 18 ст., сцэнаграфію. Аўтар раздзелаў у кн. «Гісторыя беларускага тэатра» (т. 1, 1983), «Музычны тэатр Беларусі: Дакастрычніцкі перыяд» (1990), «Беларускі народны тэатр батлейка» (1962, з А.Саннікавым) і інш.
Тв.:
Театральная культура Белоруссии XVIII века. Мн., 1992.
рускі акцёр, рэжысёр. Нар.арт.СССР (1976). Герой Сац. Працы (1989). Скончыў Школу-студыю МХАТ (1950). З 1976 кіраўнік акцёрскай майстэрні ва Усерасійскім дзярж. ін-це кінематаграфіі імя С.А.Герасімава (з 1980 праф.). З 1954 здымаецца ў кіно: «Вялікая сям’я», «Справа Румянцава», «Ляцяць жураўлі», «Дарагі мой чалавек», «Дзевяць дзён аднаго года» (Дзярж. прэмія Расіі 1966), «Маці», «Дама з сабачкам», «Жывы труп», «Бег», «Масква слязам не верыць» (Дзярж. прэмія СССР 1981) і інш. Сярод рэжысёрскіх работ у кіно: «Шынель», «Тры таўстуны» (і роль Тыбула), «Ігрок». Пастаноўшчык шэрагу радыёспектакляў. Аўтар кніг «Лёс і рамяство», «Дыялогі ў антракце».
расійскі шахматыст. Міжнар. гросмайстар (1950), засл. майстар спорту СССР (1945). Вучоны ў галіне энергетыкі, д-ртэхн.н. (1951). 6-ы чэмпіён свету (1948—57, 1958—60 і 1961—63), у складзе каманды СССР 6 разоў (1954—64) перамагаў на сусв. шахматных алімпіядах, 7-разовы чэмпіён СССР, пераможца буйнейшых шахматных турніраў. Наватар шахматнай тэорыі, аўтар больш як 20 кніг па шахматах і кібернетыцы, сярод якіх «Паўвека ў шахматах» (1978), «Ад шахматыста да машыны» (1979), «Аналітычныя і крытычныя работы» (Т. 1—4, 1984—87).
Літ.:
Шахматное творчество Ботвинника. Т. 1—3, М., 1965—68.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЦІ́ ((Baty) Гастон) (26.5.1885, Пелюсэн, дэп. Луара, Францыя — 13.10.1952),
французскі рэжысёр, акцёр. Скончыў Ліёнскі ун-т. З 1919 у трупе рэжысёра Ф.Жэм’е (Парыж). У 1926 стварыў (разам з Ш.Дзюленам, Л.Жувэ, Ж.Пітоевым) прагрэс. рэжысёрскае аб’яднанне «Картэль». У 1930—47 кіраваў т-рам «Манпарнас—Баці», дзе паставіў «Трохграшовую оперу» Б.Брэхта, «Злачынства і пакаранне» паводле Ф.Дастаеўскага, «Мадам Бавары» паводле Г.Флабера, «Макбета» У.Шэкспіра і інш. Спектаклі Баці вызначаліся рамантычным кірункам і строгім адборам выразных сродкаў. У шэрагу сваіх пастановак выступаў як мастак. З 1949 працаваў у галіне лялечнага т-ра і ў правінцыяльнай трупе «Камеды дэ Праванс». Аўтартэарэт. прац пра тэатр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАВУ́САЎ (Павел Кірылавіч) (28.8.1915, г. Такмак, Украіна — 21.11.1980),
бел. скульптар. Скончыў Варашылаўградскае маст. Вучылішча (1939). З 1960 жыў у Мінску. Працаваў у галіне станковай і манум. скульптуры. Творы адметныя дынамікай, пластычнасцю формы, лаканічнасцю выяўл. сродкаў. Аўтар помніка воінам Сав. Арміі і партызанам у калгасе «Камуніст» (Старадарожскі р-н Мінскай вобл., 1962); кампазіцый «Варатар» (1957), «Апошні бастыён» і «Мінчанка» (1958), «Хірург» (1962), «Салдаты, 1941 год» (1969), «Сяргей Ясенін» (1973), «Юрый Смірноў» і «А маці ўсё чакаюць» (1975); партрэтаў У.Маякоўскага (1957), А.Р.Саенкі (1975) і інш. А.Р.Саенкі (1975). Адзін з аўтараў Мемарыяла воінскай славы на Лудчыцкай вышыні (Дзярж. прэмія Беларусі 1986).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБАДЖАНЯ́Н (Арно Аруцюнавіч) (22.1.1921, г. Ерэван — 11.11.1983),
армянскі кампазітар, піяніст. Нар.арт. Арменіі (1962). Нар.арт.СССР (1971). Скончыў Ерэванскую (1947) і Маскоўскую (1948) кансерваторыі. Аўтар «Гераічнай балады» для фп. з арк. (1950), фп. трыо (1952), санаты для скрыпкі і фп. (1959), канцэрта для віяланчэлі (1962), 2 струнных квартэтаў, твораў для фп., у т. л. «6 карцін» (1965), эстрадных песень (найб. папулярныя «Песня першага кахання», «Не спяшайся», «Загадай жаданне», «Лепшы горад зямлі»), музыкі да спектакляў і кінафільмаў і інш.Дзярж. прэмія СССР 1951. Дзярж. прэміі Арменіі 1967, 1983.
Літ.:
Григорян А. Арно Бабаджанян. М., 1961;
Аматуни С.Б. Арно Бабаджанян: Инструм. творчество. Ереван, 1985.