1. Асоба, якая вядзе сход, праводзіць пасяджэнне. Ён [палкоўнік Груп] — камандзір і старшыня, Сам абвясціў павестку дня.Колас.
2. Кіраўнік некаторых устаноў, аб’яднанняў, арганізацый або іх аддзелаў, органаў. Старшыня выканкома. Старшыня камітэта па друку. □ — Я скажу, сусед, аб гэтым Табе толькі пад сакрэтам: У мяне, бач, ёсць радня — Сельсавета старшыня.Крапіва.Лаўніцкі застаўся чакаць старшыню калгаса — яму сказалі, што ён павінен тут хутка быць.Шахавец.
3.(з вялікай літары). У саставе афіцыйнай назвы кіраўніка дзяржавы, урада або вышэйшых дзяржаўных органаў. Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Старшыня Савета Міністраў СССР. Старшыня Савета Нацыянальнасцей. Старшыня Вярхоўнага Суда СССР.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
схо́вань, ‑і, ж.
Разм.
1. Хаванне, захоўванне чаго‑н.; схоў. Халуста за сховань крадзенага трапіў усё-такі ў турму.Чарнышэвіч.[Уладыслаў:] — Татусь, вось гэты спіс раздадзенай у сховань маёмасці аддайце арандатару.Чорны.
2. Месца, дзе можна схавацца ад каго‑, чаго‑н., дзе можна знайсці прыстанішча. Кукуруза месцамі як лес, высокая і густая, часам рэдкая і невялікая. Але ўсюды сховань добрая.С. Александровіч.
3. Якое‑н. патаемнае месца, збудаванне для ўкрыцця каго‑, чаго‑н. А ў мяне сховань тут ёсць у дубе .. — не стрымаўся, каб не пахваліцца хлапчук.Сачанка.
4.перан. Пра што‑н., дзе з’асяроджваецца, збіраецца што‑н. Чалавечая памяць — цудоўная сховань.Сіпакоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сякі́-такі́, сякая-такая, сякое-такое; займ.
Разм.
1.неазначальны. Некаторы. [Каменшчыкаў:] — Дык пройдзем да мяне, у штаб, там сякія-такія запісы ёсць.Гурскі.
2.неазначальны. Які папала; нязначны, няважны. [Міцька:] — Ды што ў нас за зброя была — сякі-такі кулямёт ды вінтоўкі.Брыль.Узяўшы ў рукі клуначак з сякой-такой адзежай і ўбачыўшы яшчэ меншыя клункі ў руках апранутых у дарогу браціка і сястрычкі, .. [Стася] з плачам кінулася да бацькі.Лось.
3.азначальны. Ужываецца замест пераліку якіх‑н. ацэначных слоў, характарыстык (звычайна з адмоўным адценнем). Ідуць чырвоныя палкі, І чуваць напеў стары: — Эх, сякі-такі, Чорт вас пабяры!.. Босыя спаткалі іх: Гоман, жарты, крык...Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узгадні́ць, ‑гадню, ‑годніш, ‑годніць; зак., што.
1. Прывесці ў пэўную адпаведнасць з чым‑н. Узгадніць дзеянні авіяцыі з дзеяннямі пяхоты. Узгадніць гадавы план з планамі пяцігодкі. □ Так, другі гарком камсамола створаны. Ён стаў фактам. Але мяне не пакідала думка: як узгадніць работу гэтага паўднёвага гаркома з тым паўночным, які дзейнічае ўжо не адзін месяц.Дзенісевіч.
2. Выпрацаваць адзіную думку, погляд і пад. наконт чаго‑н., атрымаць згоду, дазвол на што‑н. У палкоўніка ўжо даспяваў план, які ён павінен быў распрацаваць і ўзгадніць з генералам.Паслядовіч.Таццяна Пятроўна адказала, што такая, думка ёй спадабалася, але што трэба абавязкова ўзгадніць яе.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
улама́ць, уламлю, уломіш, уломіць; пр. уламаў, ‑мала; заг. уламі; зак.
Разм.
1.што. Праламаць; зрабіць пралом. Не бегай па страсе, а то ўломіш.
2.што. Ломячы, аддзяліць частку ад чаго‑н.; адламаць. Уламаць хлеба.// Выгадаць, прыдбаць што‑н. (звычайна хітрыкамі). [Бялькевіч:] — Але ў той жа час і трывога ў мяне: што там старой гэтай спатрэбілася? Гэта ж .. нешта хоча ўламаць!..Савіцкі.
3.перан.; каго. Пераканаць, з цяжкасцю ўгаварыць згадзіцца з чым‑н. «Ну няўжо я яго [Алеся] не ўламлю», — цвёрда падумала Адэля.Броўка.[Ляснічы:] — Праўду кажучы, мы са старшынёй калгаса добра-такі ўспацелі, пакуль уламалі Бандарэнку: не хацеў дапускаць Васіля да руля.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хаду́лі, ‑яў; адз. хадуля, ‑і, ж.
1. Два шасты з высока прыбітымі прыступкамі, стаўшы на якія можна хадзіць вялікімі крокамі. Хлопцы навучылі мяне хадзіць на высокіх хадулях.Бядуля.
2.перан. Пра што‑н. напышлівае, высакамернае, ненатуральнае. Ты гаварыў як роўны з роўнымі, не ўздымаўся перад намі, пачаткоўцамі ў літаратуры, на алімпійскія хадулі.С. Александровіч.Амаль у кожным з.. [вершаў] можна знайсці пэўную «жывінку», настрой, трапную дэталь, але яны губляюцца ў мностве збітых, пастаўленых на хадулі прыёмаў.Грахоўскі.
3.перан.Разм. Доўгія ногі. — Далекавата, — паморшчыўся.. [Васіль]. — А ісці такою гарачынёю... Міхась засмяяўся: — Каму далекавата, а табе з тваімі хадулямі...Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хапі́цца, хаплю́ся, хо́пішся, хо́піцца; зак.
1.Зак.да хапацца (у 1–3 і 5 знач.).
2. Агледзеўшыся, спахапіцца, раптоўна заўважыць што‑н. Мы спяшаемся. Неба на ўсходзе Ружавее. Дарога Выйшла з вёскі. Хапіўся Мікіта: На вяселлі ватоўка забыта.Куляшоў.[Гэля:] — Баюся, Павел. Жандармерыя — не камендатура. Калі хопяцца, возьмуць бацьку.Навуменка.Пан Войцех хапіўся, што няма курыва, і папрасіў мяне спусціцца на першы паверх, купіць у кіёску папярос.Карпюк.
3.каго-чаго. Успомніўшы, пачаўшы шукаць, раптоўна выявіць адсутнасць каго‑, чаго‑н. Праз які дзень з фермы знік славак Юлік. Яго хапіліся раніцою, калі трэба было запрагаць коні.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шано́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Дастойны павагі, паважаны. — Вы не знойдзеце нідзе Працы больш шаноўнае. Дзе ні вуліца, ні пляц, Як паглядзіш — мой палац.Астрэйка.// Які выклікае павагу. Шаноўныя гады. □ Народ наш старасць паважае. Заўжды схіляецца перад сівой Шаноўнай галавой.Корбан.
2.(звычайнаўзвароце). Вельмі паважаны. Вы памыліліся, шаноўны грамадзянін, Вы па старому адрасу, а там мяне няма.А. Александровіч./уіран.ужыв.[Вольга:] — Дарэчы, я ніяк не вызначу, якой масці наш шаноўны кватарант?Новікаў./узнач.наз.шано́ўны, ‑ага, м.; шано́ўная, ‑ай, ж.Крык разбудзіў нечакана: — Гэй, уставайце, шаноўныя!Куляшоў.— Дык вось, шаноўны, — зноў пачаў Шарон (Даўней блізкіх шаноўнымі зваў ён).Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
éinsteckenvt укла́дваць, запі́хваць, засо́ўваць
2) разм. сцягну́ць, укра́сці, прысво́іць
3) цярпе́ць (пабоі, абразы, знявагі)
4) разм. пасадзі́ць у турму́
5) разм. мець пры сабе́ (пра грошы);
ich hábe nur Rúbel éingesteckt у мяне́ з сабо́ю то́лькі рублі́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
fréuen
1.vt ра́даваць, це́шыць;
das freut mich гэ́та мяне́ ра́дуе
2.~, sich
1) (übera) ра́давацца, це́шыцца (з чаго-н.)
2) (auf A) ра́давацца (чаму-н., што адбудзецца);
das würde mich sehr ~ я быў бы ве́льмі рад
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)