нака́л, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. накаліць.

2. Ступень свячэння раскаленага цела; напал. Накал ніці лямпачкі.

3. перан. Высокая ступень напружання, узбуджэння. Палемічны накал. Накал гневу. □ Ёсць людзі, якіх перашкоды не толькі не палохаюць, а выклікаюць яшчэ большы накал і ахвоту да справы. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накаламу́ціць, ‑мучу, ‑муціш, ‑муціць; зак., чаго.

1. Закаламуціць нейкую масу якой‑н. вадкасці.

2. перан.; і без дап. Разм. Нарабіць чаго‑н. непрыемнага; выклікаць сваркі, незадавальненне. [Ермаліцкі:] — Я думаю, што гэты злыдзень [Собіч] доўга не будзе. Накаламуціць тут у нас, папераварочвае ўсё дый дасць лататы яшчэ куды. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накапа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Доўга, многа пакапаць, натаміцца капаючы. [Бацька] заўзята маўчыць і шпурляе наверх вялікія чорныя цагліны торфу, а я адношу іх.. Цагліны мокрыя, слізкія, цяжкія.., а ён усё не хоча, каб я яго падмяніў. — Яшчэ накапаешся, — адказвае, нібы яму ад гэтага лягчэй. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неўзлюбі́ць, неўзлюблю, няўзлюбіш, няўзлюбіць; зак., каго-што.

Адчуць непрыхільнасць, непрыязнасць да каго‑, чаго‑н. Асабліва неўзлюбіў дзядзька Ціхон Лапецецьку пасля таго, як убачыў, з якой бязлітаснай жорсткасцю дабіваў ён качак-падранкаў. Паслядовіч. Не будучы ні ў чым вінаватай, Марына плакала і яшчэ больш неўзлюбіла сваю работу. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадганя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

Адагнаць усіх, многіх або ўсё, многае. Паадганяць сабак. Паадганяць лодкі. □ Пад скурай у.. [каня] ходарам хадзілі рэбры, галава была панурая і ля вачэй яшчэ больш як калі раіліся мухі. А ён нават не сцепаў ужо галавою, каб паадганяць іх. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пабо́льшыцца, ‑шыцца; зак.

Тое, што і пабольшаць. Задачай сённяшняга дня з’яўляецца адно: зняць адну хату з сярэдзіны двара і прыставіць яе да другой. Паспраўнее двор і пабольшыцца казарма. Брыль. Радасць.. [Магдалены] яшчэ пабольшылася, калі яна знайшла ў Ганнінага сына рыс ад Ганны больш, як ад Тодзіка. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паля́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Ляпаць некаторы час. Раман адышоўся на загон, падняў з зямлі брусок і паляпаў па касе. Пташнікаў. Нехта ціха пастукаў у шыбіну. Счакаў і паляпаў яшчэ. Грахоўскі. — Дык не падайце духам, — паляпаў на развітанне Рыгора па плячы Рымар. — Усё будзе добра. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памясці́ць, ‑мяшчу, ‑месціш, ‑месціць; зак., каго-што.

Тое, што і змясціць (у 1–4 знач.). У тую ноч Людміла доўга не магла заснуць. На гарышчы, дзе яе памясцілі, усё яшчэ было душна. Асіпенка. Печ.. у хаце стаяла так, што за ёю можна было памясціць нешырокі ложак. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паналіва́цца, ‑аецца; зак.

1. Наліцца ў вялікай колькасці. Вада паналівалася ў паграбы.

2. Набухнуць ад чаго‑н., напоўніцца чым‑н. — пра ўсё, многае. Вены паналіваліся крывёю. □ Каласы яшчэ не паналіваліся як мае быць, не ацяжэлі і не кланяліся чалавеку ў пояс. Сабаленка. Паналіваліся сокам.. дробныя вішні. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паразмята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Размесці ўсё, многае або ўсіх, многіх. Паразмятаць снег. □ У дзедавых вачах яшчэ стаяла, як жывая, сцэна яго стычкі з польскімі жа[ў]нерамі і асабліва той момант, калі на яго наваліліся жа[ў]неры, а ён паразмятаў іх, як вецер лёгкае смецце. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)