АЛО́НАЎ Яўген Піліпавіч (1875, Гарадоцкі р-н Віцебскай вобл. — 23.12.1929),
ветэрынарны ўрач, заснавальнік навук. ветэрынарыі на Беларусі. Герой працы (1924). Скончыў Варшаўскі вет.ін-т (1903). У 1913 арганізаваў першую на Беларусі вет. лабараторыю ў Віцебску, у 1914 — экспедыцыйнае абследаванне жывёлагадоўлі Віцебскай губ. Заснавальнік і з 1924 рэктар Віцебскага вет. ін-та, адначасова кіраўнік Вет. ўпраўлення Наркамата земляробства БССР. Навук. працы па аналізе вет.-сан. стану і прычынах хвароб с.-г. жывёлы на Беларусі. Ініцыятар распрацоўкі «Ветэрынарнага статута БССР», заснавання віцебскіх вет.-заалагічнага музея (1918), бат. сада, музея анатоміі, арніталогіі і энтамалогіі (1924).
Тв.:
Витебская губерния в ветеринарно-санитарном отношении (1903—1910). Витебск, 1912.
Літ.:
Вышелесский С. Е.Ф.Алонов // Бел. ветэрынарыя. 1929. № 10—12;
Сипко Н.Г. Ветеринарное образование в Белоруссии // Ветеринария. 1967. № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ДЫКА-САНІТА́РНАЯ ЧА́СТКА (МСЧ),
комплексная лячэбна-прафілактычная ўстанова для аказання мед.сан. дапамогі тым, хто працуе на прадпрыемствах, ва ўстановах і г.д. Бывае закрытага тыпу (абслугоўвае толькі тых, хто працуе) і адкрытага (абслугоўвае і іх сем’і). Ствараюцца на буйных прадпрыемствах ці ў групе галіновых прадпрыемстваў з колькасцю працуючых 4 тыс. і больш; урачэбныя пункты аховы здароўя — з колькасцю працуючых 1,2 тыс. і больш; фельчарскія пункты — менш за 1 тыс. У МСЧ уваходзяць: бальнічна-паліклінічны комплекс з паліклінікай, стацыянарам, пунктамі аховы здароўя, лячэбна-дыягнастычнымі аддзяленнямі, кабінетамі, дзённымі стацыянарамі, санаторыямі-прафілакторыямі і інш. Забяспечвае мед.-сан. дапамогу працуючым пры захворваннях і траўмах (у т. л. дома), плануе і ажыццяўляе сан.-гігіенічныя і проціэпідэмічныя мерапрыемствы па аздараўленні ўмоў працы, зніжэнні агульнай захворваемасці, праводзіць дыспансерызацыю і інш. Узначальвае МСЧ гал.ўрач.
французскі пісьменнік. Па адукацыі ўрач. Вядомасць набыў раманамі «Падарожжа на край ночы» (1932) і «Смерць у крэдыт» (1936), у якіх у форме канкрэтна-апісальнай «плыні свядомасці» адлюстраваў страх і жах тагачаснага існавання. У памфлетах 1936—41, у т. л. «Mea culpa» (лат. «Мая віна», 1936), прапаведаваў нацызм, культ. сілы. У рамане «Марыянеткі» (1944), запісках «Феерыя для іншага выпадку» (1952), аўтабіягр. хроніках «З замка ў замак» (1957) і «Поўнач» (1960) адкрытая да цынізму («лірызм паскуднасці») нянавісць да сучасніка, успрыняцце жыцця як спрадвечнай агоніі.
Тв.:
Рус.пер. — Путешествие на край ночи. Харьков;
М., 1999;
Из замка в замок. Харьков;
М., 1999;
Смерть в кредит. Харьков;
М., 1999.
Літ.:
Шкунаева И.Д. Современная французская литература. М., 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫЖ Аркадзь Сямёнавіч (н. 25.10.1930, в. Бабінкі Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэрапіі ўнутр. хвароб. Д-рмед.н. (1974), праф. (1978). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1955). З 1958 у Ін-це біяфізікі АМНСССР (г. Азёрск Чэлябінскай вобл.). У 1964—68 гал. тэрапеўт Мін-ва аховы здароўя Беларусі, адначасова ў Мінскім мед. ін-це. З 1967 у Бел.мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі (з 1969 заг. кафедры). У 1976—77 асабісты ўрач Ю.Цэдэнбала. у 1984—94 гал. нефролаг Мін-ва аховы здароўя Беларусі. З 1990 прэзідэнт Бел. і член Еўрап. асацыяцыі нефролагаў. Навук. працы па паталогіі ўнутр. органаў, пераважна нырак.
Тв.:
Протеинурия: Клинич. значение и патогенез. Мн., 1983;
Нефрология в терапевтической практике. Мн., 1988 (у сааўт.);
Практическое руководство по нефрологии. Мн., 2001 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЯ́ГНАЗ (ад дыя... + грэч. gnōsis распазнаванне),
медыцынскае заключэнне пра стан арганізма хворага, захворванне (траўму) ці прычыну смерці, выражанае ў тэрмінах, прынятых класіфікацыямі і пералікам хвароб. Д. — заключны эта дыягностыкі. Ён дапамагае выбраць аптымальныя метады лячэння і прафілактыкі. Адрозніваюць 4 віды Д. Клінічны Д. адлюстроўвае асаблівасці захворвання канкрэтнага хворага і назву пэўнай хваробы. Для яго ўстанаўлення вызначаюць прыроду і механізм развіцця хваробы, ускладненні і хваробы, якія развіваюцца адначасова, характар і ступень парушэння функцый сістэм. Бывае папярэдні і заключны. Патолагаанатамічны Д. устанаўлівае ўрач-патолагаанатам пасля смерці хворага на аснове марфал. змен. Эпідэміялагічны Д. — заключэнне аб прычынах і асаблівасцях узнікнення, развіцці, цячэнні і знікненні эпідэміял. ачага. На яго аснове складаецца план супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў. Судова-медыцынскі Д. — спец. заключэнне аб сутнасці пашкоджання (хваробы), стане хворага ці прычыне смерці, складзенае на аснове суд.-мед. экспертызы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́СГАФТ Пётр Францавіч (3.10.1837, С.-Пецярбург — 11.12.1909),
расійскі педагог, анатам і ўрач, адзін з заснавальнікаў школьнай гігіены і ўрачэбнапед. кантролю ў фіз. выхаванні. Д-р медыцыны (1865), хірургіі (1868). Скончыў Медыка-хірург. акадэмію ў Пецярбургу (1861). Працаваў ва ун-тах Пецярбурга, Казані, у Гал. упраўленні ваенна-навуч. устаноў. Выступаў за развіццё нар. адукацыі, у т. л. жаночай. У 1896 стварыў Курсы выхавальніц і кіраўніц фіз. выхавання, на базе якіх у 1919 адкрыты Дзярж.ін-тфіз. адукацыі імя Л. (Ін-тфіз. культуры імя Л.). Гал. прынцып адукац. тэорыі Л. — адзінства фіз. і разумовага развіцця чалавека. Сістэму накіраваных практыкаванняў разглядаў як сродак фіз., разумовага, маральнага і эстэт. выхавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЕР (Mayer) Юліус Роберт (25.11. 1814, г. Гайльбран, Германія — 20.3. 1878),
нямецкі ўрач і фізік, адзін з першаадкрывальнікаў закону захавання энергіі. Скончыў Цюбінгенскі ун-т (1838). У 1840—41 у якасці карабельнага ўрача ўдзельнічаў у плаванні на в. Ява. Праводзячы фізіял. даследаванні ў час гэтага падарожжа, устанавіў сувязь паміж колькасцю акісленых прадуктаў у арганізме чалавека і выкананай ім работай. Сфармуляваў закон захавання энергіі (прынцып эквівалентнасці мех. энергіі і цеплаты) і тэарэтычна вызначыў мех. эквівалент цеплаты (1842). Ідэі і прыярытэт М. ў адкрыцці закону захавання энергіі прызнаныя толькі ў 1860-х г. Першы выказаў думку аб тым, што выпрамяненне Сонца вядзе да памяншэння яго масы.
Тв.:
Рус.пер. — Закон сохранения и превращения энергии: Четыре исслед., 1841—1851. М.; Л., 1933.
Літ.:
Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М., 1970. С. 232—234.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЙМАНІ́Д (Maimonides) Майсей (Машэ бен Майман; 30.3.1135, г. Кордава, Іспанія — 13.12.1204),
яўрэйскі ўрач, філосаф, тэолаг, кадыфікатар Галах (збору законаў). У 1148 з-за праследаванняў пакінуў Іспанію, жыў у Марока, Палесціне, з 1165 у Егіпце. У 1187 стаў прыдворным урачом каірскага султана Салах-ад-дзіна; рабін у Каіры. Упарадкаваў і растлумачыў паданні Талмуда. У 1190 у Егіпце на араб. мове апублікаваў свой гал.філас. твор «Даведнік для тых, хто сумняваецца», які неаднаразова перакладаўся і выдаваўся на іўрыце, лац., ням. і рус. мовах. У філас. творах М, як паслядоўнік Арыстоцеля, імкнуўся сінтэзаваць біблейскае адкрыццё і арабскі арыстацелізм. Яго творы паўплывалі на развіццё схаластыкі 13—15 ст., асабліва на Альберта Вялікага і Фаму Аквінскага. Прыхільнікам М. быў С.Майман.
Тв.:
Рус.пер. — Путеводитель колеблющихся // Григорян С.Н. Из истории философии Средней Азии и Ирана VII—XII вв. М., 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІХМЕ́НЕЎ Мікалай Сяргеевіч (27.7.1885, Масква — 14.1.1963),
удзельнік рэв. руху на Беларусі і Зах. фронце, дыпламат. Скончыў Маскоўскі ун-т (1909). З 1914 палкавы ўрач на Зах. фронце. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 чл. армейскага к-та, нам. старшыні ВРК 2-й арміі, адзін са стваральнікаў бальшавіцкай арг-цыі. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 чл. дэлегацыі па падпісанні дагавора аб перамір’і на Зах. фронце ў ліст. 1917 у мяст. Солы Ашмянскага пав. У 1919—20 чл. рэўваенсавета 15-й арміі Зах. фронту. У кастр. 1920 чл. дэлегацыі па падпісанні мірнага дагавора з Фінляндыяй. З 1922 у Наркамаце асветы РСФСР. У 1925—30 і 1934—37 на дыпламат. рабоце ў Францыі, Японіі, Даніі. З 1938 у сістэме аховы здароўя. Чл.ВЦВК у 1925—31. Аўтар успамінаў у кн. «У барацьбе за Кастрычнік у Беларусі і на Заходнім фронце» (1957).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШПАКО́ЎСКІ Мікалай Іванавіч (5.4.1940, в. Ботава Пінскага р-на Брэсцкай вобл. — 12.1.2001),
бел. вучоны ў галіне хірургіі і геранталогіі. Д-рмед.н. (1994). Чл.Рас.АМН (з 1995), чл.-кар.Міжнар. акадэміі геранталогіі (з 1998). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1963). У 1963—65 гал.ўрач Парахонскай бальніцы (Брэсцкая вобл.). З 1968 у 6-й клінічнай бальніцы Мінска, з 1971 у Мінскай абл. клінічнай бальніцы. Навук. працы па хірург. лячэнні пасляаперацыйных вентральных грыж, пластыцы дэфектаў пярэдняй брушной сценкі.
Тв.:
Электраміяграфічны аналіз стану мышцаў пярэдняй брушной сценкі ва ўмовах дублікатуры прамых мышцаў жывата (разам з Г.Ф.Малюковічам) // Весці АНБССР. Сер. біял.навук. 1989. № 4, Морфофункциональная оценка эффективности хирургической пластики передней брюшной стенки при миопексии ( разам з Л.Я.Бойка, Я.Т.Валадзько) // Эмбриологические и экспериментально-морфологические аспекты структурно-функциональных взаимоотношений в организме. Мн., 2001.