1. Схіліцца, апусціцца, прыгнуцца. Два хляўцы з паветкамі, хілы плот панік.Машара.Выспела ажына. Пачарнела ад ягад, панікла долу: ягады абляпілі яе, што жучкі.Пташнікаў.
2.перан. Паддацца прыгнечанаму настрою; стаць разбітым духоўна. [Валя] апусцілася ў крэсла і панікла, як ад бязмернай стомы.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узме́жак, ‑жка, м.
Край мяжы; мяжа. З агародаў на росныя ўзмежкі выкочваліся пярэстыя і доўгія .. гарбузы.Адамчык.На ўзмежках палеткаў чырванеюць буйныя ягады шыпшыны.Брыль./уперан.ужыв.Шмат новага адкрывае сёння навука якраз на ўзмежках, што раздзялялі дагэтуль фізіку і хімію, біялогію і фізіку, фізіку і медыцыну і інш.Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вадзяні́сты, ‑ая, ‑ае.
1. Які ўтрымлівае многа лішняй вады, вільгаці. Вадзяністая бульба. Вадзяністыя ягады.// Які звадзянеў; які ператварыўся ў ваду. Вадзяністае чарніла. □ Будзе вясна. Хоць адвячорак у пушчы яшчэ ўсё як быццам зімовы. З рэшткамі хлюпкага, вадзяністага снегу.Брыль.// Які стаў рэдкім, падобным на ваду. Вадзяністы клей.
2. Бясколерны, бялёсы. Вадзяністыя вочы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́гадка, ‑і, ДМ ‑дцы; Рмн. ‑дак; ж.
1.Памянш.-ласк.да ягада. Гэта толькі кветачкі, а ягадкі яшчэ будуць.Прыказка.
2.(звычайнаўзваротку). Разм. Ласкавая назва каго‑н. (часцей жанчыны). — Паплач, ягадка, і табе лягчэй стане... Сэрца адпусціцца.Бядуля.
•••
Аднаго поля ягадкі — тое, што і аднаго поля ягады (гл. ягада).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАРАЖБА́,
магічныя спосабы і дзеянні, што нібыта прадказвалі будучыню і расказвалі пра былое. Узнікла ў першабытным грамадстве разам з раннімі формамі рэлігіі — верай у звышнатуральныя сілы, добрых і злых духаў, у лёс. Яшчэ стараж. земляробы прадказвалі надвор’е па зорках і сонцы; вавіланяне, этрускі, рымляне варажылі па печані ахвярнай жывёлы. У многіх народаў вядома варажба на касцях, бобе, арэхах, кававай гушчы, а таксама па лініях далоні, па картах і інш. Калі ў варажбе па прыкметах ёсць пэўнае рацыянальнае зерне (прыродныя назіранні), дык іншыя яе віды грунтуюцца на ўяўным знешнім падабенстве або процілегласці (напр., бачыць у сне ягады — слёзы, чыстую ваду — радасць, мутную ваду — смутак). Беларусы найчасцей варажылі на Каляды, на багатую куццю перад Новым годам. Варажба павінна была прадвызначыць надыходзячы год: з-пад каляднага абруса сена паказвала на даўжыню будучага лёну; перавага пэўнага віду зерня ў трыбуху заколатага парсюка — якое збожжа найбольш уродзіць. Дзяўчаты варажылі пра замужжа (упоцемку ў хляве зловіць баранчыка — выйдзе замуж; з якога боку пачуе брэх сабакі — там яе нарачоны і інш.). Гл. таксама Магія.
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
мо́ўчкі, прысл.
1. Нічога не гаворачы. Чалавек стаяў моўчкі, разгублена цёр шыю.Новікаў.Вера слухала .. [Анісіма] моўчкі, не перастаючы збіраць ягады.Сачанка.
2.перан. Не пратэстуючы, пакорліва, маўкліва. Моўчкі скарыўся лёсу, Моўчкі цярплю хваробу.Жычка.Усе сядзелі моўчкі, бо надзеі на вызваленне ўжо не было.Федасеенка.
3.перан. Паціху, тайком. Схаваўшыся за куст, Грышка моўчкі наглядаў за сваім сябрам.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́паратнік, ‑у, м.
Тое, што і папараць. Спелі ягады. За суніцамі — чарніцы, ад якіх аж чорна было між рослага папаратніку.Мележ.Перад світаннем Грысь зацягнуў у кусты лодку, прыкрыў яе зялёным веццем, папаратнікам, а сам пайшоў дадому.Кулакоўскі.Недалёка, у густым папаратніку, ён наткнуўся зноў на забітых.Сачанка.Любужскі бор сустракае густым здаровым пахам хвоі і папаратніку.Кандрусевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сма́чна,
1.Прысл.да смачны.
2.безас.узнач.вык. Апетытна, са смакам, з задавальненнем. Смачна было есці ягады з цукрам.//перан.Разм. Прыемна, лёгка, па душы. [Юльцы] вельмі смачна рабіць тое, чаго няможна.Бядуля.А дзеду, бабцы яна [Марынка] удзячна, Што так ласкавымі былі І ім прытулак тут далі. Хоць і самім жыць не так смачна.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)