вадзяністы, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўтрымлівае многа лішняй вады, вільгаці. Вадзяністая бульба. Вадзяністыя ягады. // Які звадзянеў; які ператварыўся ў ваду. Вадзяністае чарніла. ▪ Будзе вясна. Хоць адвячорак у пушчы яшчэ ўсё як быццам зімовы. З рэшткамі хлюпкага, вадзяністага снегу. Брыль. // Які стаў рэдкім, падобным на ваду. Вадзяністы клей.

2. Бясколерны, бялёсы. Вадзяністыя вочы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)