Скаку́н ‘конік’ (Сл. ПЗБ, ТС; гродз., стол., Жыв. св.), ‘жук, які пералятае нібы скачкамі’ (ТСБМ), ‘блыха’ (Сл. ПЗБ, Жыв. сл., Шатал.), скак ‘конік’ (Мат. Гом.), скакуне́ц ‘тс’ (ТСБМ), скачы́ха ‘блыха’ (Нар. словатв.). Да скака́ць; параўн. рус. скакуне́ц ‘блыха’, укр. скаку́н ‘конік’, скакуле́ць ‘блыха’, балг. скаку́лец ‘конік’, макед. скакалец, скакунец ‘тс’; гл. Фасмер, 3, 630.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

танцаваць, скакаць, кружыць / пра вальс: вальсаваць; гоцаць, выкаблучваць (разм.); гуляць (абл.) □ кружыцца ў танцы

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Зыкацца ’бегаць, насіцца’ (Мат. Маг.). Рус. дыял. зыкаться, арл. ’непакоіцца падчас цечкі’, пецярб. ’лягацца’, зи́кать смал., кур., арл., калуж. ’бегаць (пра жывёлу, у тым ліку калі яе кусаюць авадні)’, смал. ’бегаць, скакаць (пра моладзь)’, зыкать дыял. ’бегаць (пра жывёлу)’, ’біць’. Ад гукапераймальнага зык2 (гл.) ’авадзень’ > ’непакой жывёлы’: ’беганне’ з дзеяслоўным суф. ‑а‑цца < *‑a‑ti sę.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перага́саць (піріга́сыць) ’патаптаць’ (Юрч. СНЛ). Да пера- (гл.) і ‑гасаць, роднаснага з гойсаць (гл.). Параўн. чэш. hasati ’гойсаць’, ’несціся стрымгалоў’, hasot ’шумны танец, карагод’, ’гаўканне’, славац. hasaťскакаць, вытанцоўваць’, польск. hasać ’тс’, ’бегаць, гарэзаваць’, укр. гаса́ти. Паводле Махэка₂ (162), звязана з hosati ’бегчы скокам’, якое з *hop‑s‑a‑ti. Генетычна роднасныя з бел. гойсаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скок — дзеянне паводле дзеяслова скакаць (гл.) (ТСБМ, Нас., Ласт., Байк. і Некр.), дыял. таксама скік (гл.), скок, ско́кі ‘танцы’ (ТСБМ, Ласт., Гарэц., Касп., Сержп. Прымхі, Сл. ПЗБ), таксама і скакі, гл. Укр. скок, скік, рус. скок, бранск. ‘скокі, танцы’, ст.-рус. скокъ ‘скакун’, польск., в.-луж., н.-луж. skok, чэш., славац. skok ‘скок’, серб.-харв. ско̑к ‘скок; вадапад’, славен. skòk ‘скок’, балг. скок ‘скок; вадапад’, макед. скок ‘скок’. Прасл. *skokъ, якое мае паралелі ў літ. šóktiскакаць; танцаваць’, лат. sâkt ‘пачынаць’, ст.-в.-ням. giscëhan ‘здарацца’ і інш.; гл. Фасмер, 3, 645 з літ-рай. Борысь (552) параўноўвае яшчэ з літ. kuokìnė ‘вячоркі са скокамі’ < kuokas (старое) ‘скок; скокі’, skúoc ‘гоп!’ і ўзводзіць да і.-е. *(s)kōk‑ ‘хутка рухацца ўгару’ ад і.-е. *kāk‑/ḱāk‑; гл. яшчэ БЕР (6, 766- 767), дзе мяркуецца пра і.-е. корань *(s)kek‑. Гл. скочыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лётаць лётыць ’лятаць (у розных кірунках)’, ’хутка бегаць, хадзіць’, ’насіцца’, ’заляцацца’ (Гарэц., Нас., Шат., ТСБМ; в.-дзв., паст., віл., барыс., Сл. паўн.-зах.; маладз., Янк. Мат.), драг. лётатэ і лэ́татэ ’тс’ (І. Лучыц-Федарэц). Рус. лётать, серб.-харв. ле́тети ’лётать туды-сюды’ (у адрозненне ад ле́тати — дзеяслова шматразовага дзеяння), магчыма, чэш. létati, lítat. Прасл. інтэнсіў lětati, які ўзыходзіць да першаснага lektati, параўн. роднасныя літ. lė̃kti, lekiù ’ляцець’, lakstýti ’пырхаць, лётаць’, lakstinė́ti ’тс’ (шматразовае дзеянне), лат. lèkt, lęcuскакаць’, ’узыходзіць (аб месяцы, сонцы)’, ’здарацца’, часам і ’ляцець’, lę̄kâtскакаць’ (шматразовае дзеянне), — звычайна іх супастаўляюць са ст.-грэч. λακτίζω ’брыкаюся’, ’тапчу, б’ю нагой’, с.-в.-ням. lęcken ’брыкаць, скакаць’. Цяперашні час гэтага інтэнсіва ўтвараўся пры дапамозе суф. ‑te‑ (Мее, Общеслав., 188–189); рэшткі старога спражэння можна бачыць у бел. (ашм., астрав., лаг., паст., смарг.) ляту́ — 1‑я ас., ляту́ць — 3‑я ас. (Сл. паўн.-зах.), польск. дыял. letę, letą. Група ‑kt‑ перад ‑a‑ перайшла ў ‑t‑ (Махэк₂, 328), падаўжэнне галоснай, як у lěgati (Слаўскі, 4, 65). Пазней да інтэнсіва быў даўтвораны ітэратыў letěti, а lětati стала імперфектам. Сляды інтэнсіва назіраюцца ў бел. лята́ць ’ляцець у розных кірунках’, ’хутка бегаць’ (Янк. II, ТСБМ). Праблематычным застаецца націск на галоснай кораня (як у інтэнсіва) у ітэратывах па форме бел. ваўк., івац., лях. ле́цець, чэрв. ле́ціць ’ляцець’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. таксама ляце́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

leap

[li:p]

1.

n.

1) скок, падско́к -у m.

2) далёкасьць ско́ку

2.

v.i. leaped or leapt [li:pt, lept]

1) скака́ць, падско́кваць

2) мо́цна бі́цца (пра сэ́рца)

3.

v.t.

пераско́кваць

- a leap in the dark

- by leaps and bounds

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

скок 1, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. скакаць (у 7 знач.). Цяжкі скок каня. // у знач. прысл. ско́кам. Разм. Скачкамі; наўскач. Пасля размовы са сваім земляком, Яўхім кінуўся скокам з шастом да вады. Ракітны. // Разм. Скачок. У два скокі апынуцца ля акна. □ Здавалася, што .. [Апанас] вось-вось чакаў з кустоў скоку якога-небудзь ворага. Пестрак.

2. Тое, што і скокі. Нават стары Позняк, і той гатоў быў ўскочыць з лаўкі і закруціцца ў шалёным скоку з Янінаю. Мурашка.

•••

На жабін скок — вельмі мала.

На скаку; на ўсім (поўным) скаку — у час руху наўскач. Шмат было тады ў стэпе дзікіх коней, і не кожны батыр мог на скаку накінуць на шыю важаку табуна аркан. Даніленка.

То бокам то скокам гл. бокам.

скок 2, выкл. у знач. вык.

Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. скакаць — скокнуць. Конь спужаўся, а я — скок на яго ды наўскапыта ў лес! Колас. А жабка як квакне — ды скок у ставок... Грамыка. [Пятро:] — Успомніў пра ружжо і — скок назад у хату, а госць [воўк] тут і выкінуў свой манеўр. Ракітны.

•••

Скок-паскок (нар.-паэт.) — скача, паскоквае, паскакаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ігра́ць ’выконваць што-н. на музычным інструменце’, ’выступаць на сцэне, у кіно’, ’гуляць’, ’блішчаць’, ’быць у бадзёрым, узбуджаным стане’ (ТСБМ), ’бегаць (пра карову)’ (Мат. Гом.), ’цвісці’ (Бяльк., Выг. дыс.), ’спяваць’ (Касп.; Рам., 8, 554), ’спарвацца (аб птушках)’ (Некр.), ’буяніць, сварыцца, бурна выказваць пачуцці незадавальнення’ (Шат., Янк. III). Рус. игра́ть ’іграць’, дыял. ’танцаваць, скакаць’, ’спяваць’ (вельмі шырока ў гаворках), арханг., смал., разан. ’здзекавацца, злараднічаць’, разан. ’аб злучцы жывёлы’, укр. гра́ти ’іграць’, ’рабіць хуткія, рэзкія рухі’, ’брадзіць (аб мёдзе, піве)’ (Грынч.), польск. grać, igrać ’іграць’, в.-луж. hrać ’тс’, н.-луж. graś, jgraś ’тс’, палаб. jaigroją ’тс’, чэш. hráti ’іграць, забаўляцца’, славац. hrať ’тс’, ihrať ’іграць, хістацца, пералівацца’, славен. igráti ’іграць’, серб.-харв. ѝгратискакаць, іграць’, балг. игра̀я ’тс’, макед. игра ’тс’. Ст.-слав., ст.-рус., ст.-бел. играти ’забаўляцца, іграць’. Прасл. *jьgrati, дзеяслоў на ‑ati ад *jьgra (гл. ігра). Трубачоў, Эт. сл., 8, 210–211.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гапцава́ць ’многа есці’ (Шат.). Няма ў рус. і ўкр. мовах у гэтым значэнні. Фармальна падыходзіць для параўнання ўкр. гопцюва́ти ’танцаваць гопаючы; скакаць (аб конях)’, але семантыка вельмі адрозніваецца. Таму можна меркаваць, што бел. лексема гэта нейкае жаргоннае слова, магчыма, запазычана з укр. мовы і ўжываецца ў метафарычным значэнні. Паколькі пакуль няма дадатковых даных аб гісторыі слова гапцава́ць у бел. мове, то больш пэўнага аб ім сказаць нічога нельга.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)