Распу́ста ’свавольны, раздураны, разбэшчаны, амаральны спосаб жыцця’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Шат., Варл., Сл. ПЗБ), ’той, хто распусціўся, свавольнік’ (ТСБМ, Нас., Бяльк.), роспу́ста ’тс’ (ТС); распу́ства ’распусны спосаб жыцця’ (смарг., Сл. ПЗБ), сюды ж распу́ставаць ’сваволіць’ (Сцяшк. Сл.), разпустава́цца ’рассваволіцца’ (Растарг.). Дэвербатыў ад распусціццапаводзіць сябе непрыстойна, разбэсціцца’ (Бяльк.), што са спалучэнняў тыпу пусці́цца ў блуд ’пайсці ў блуд’, пусці́цца сарама́ ’згубіць сорам’ і пад. Гл. пусціць, першаснае значэнне якога ’зрабіць вольным, вызваліць’ захавалася ў ст.-бел. распусты ’адпушчаныя або збеглыя сяляне’ (Гарб.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

betrgen*

1. vt склада́ць; быць ро́ўным (чаму-н.)

2. ~, sich паво́дзіць сябе́ (gegen A – як-н. у адносінах да каго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ufführen

1. vt

1) будава́ць, ста́віць

2) ста́віць (на сцэне)

2) прыво́дзіць, цытава́ць

2. ~, sich паво́дзіць сябе́;

sich höflich ~ быць ве́тлівым [даліка́тным]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

naturalnie

I

натуральна

II

1. ад прыроды;

2. натуральна; проста; нязмушана;

zachowywać się naturalnie — паводзіць сябе натуральна (нязмушана);

3. безумоўна; вядома; зразумела; натуральна

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

pchten vt арандава́ць;

er benmmt sich, als ob er die Schluheit gepchtet hätte ён паво́дзіць сябе́ так, бы́ццам ён хітрэ́й за ўсі́х

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

до́ма, прысл.

У сваёй хаце, кватэры, там, дзе жывеш. Нага забалела так, што Цімошку прыйшлося застацца дома і легчы ў пасцельку. Колас. Старога Нахлябіча .. [Балеслаў] застаў дома, на дварэ. Чорны. // У сваёй сям’і, са сваёй сям’ёй. Жыла .. [Марыля] дома пры тату і браце. Брыль. // На радзіме, у родных мясцінах. — А дома там цяпер у нас не гэтак: усё ідзе нанова і добра. Чорны.

•••

Не ўсе дома ў каго гл. усе.

Ні дома, ні замужам — пра няпэўнае становішча каго‑н.

Як дома — свабодна (адчуваць, паводзіць сябе і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пла́зкі ’адхоністы, гладкі’ (ТС), ’пакаты, спадзісты (бераг ракі, возера)’, пласкі, пласкый ’тс’ (сен., слонім., ЛА, 2), стол., сен. плаская, кам., брэсц., кобр. плоска ’пакатая страха’ (ЛА, 4), плазам ’плоска’ (Нас.), плазаваты ’адхонны (пра страху)’: страха зусім плазма лежыць (ТС). З польск. płaski ’плоскі, роўны’, якія развіліся ў выніку пераносу значэння ’роўны, плоскі’ > ’лагодны, паступовы’, асабліва ў проціпастаўленні ’пакаты’ — ’стромы’. Параўн. ст.-польск. iść płoząпаводзіць сябе лагодна, абачліва, бесканфліктна’. Параўн., відаць, запазычанае ст.-рус. плазь ’плоскасць, роўнае месца’ (XVП ст., Лексикон словено-латинский). Сюды ж маладз. плазёіі ’больш плоска’ (Жыв. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

повести́I сов., в разн. знач. паве́сці;

он повёл го́стя в сад ён павёў го́сця ў сад;

повести́ войска́ в бой паве́сці во́йскі ў бой;

повести́ разгово́р паве́сці размо́ву (гу́тарку);

повести́ себя́ пача́ць паво́дзіць (трыма́ць сябе́); см. поводи́тьI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Qualia quisque geret, talia quisque feret

Як хто будзе сябе паводзіць, так да яго будуць і адносіцца.

Как кто будет себя вести, так к нему будут относиться.

бел. Як баба да дзеда, так і дзед да бабы. Які «здароў будзь», такі і «на здароўе». На добрае пытанне добрае і адпавяданне.

рус. Каков до людей, таковы и люди до тебя. Как сам станешь потчевать, так и люди тебя отпотчуют. Какову чашу другу нальёшь, такову и сам выпьешь. Как аукнется, так и откликнется. Каков привет, таков ответ. Кто сам ко всем лицом, к тому и добрые люди не спиной. Спроси громом, ливнем ответят.

фр. Tel bruit, tel écho (Каков шум, такое и эхо).

англ. Do by others as you would be done by (Поступай с людьми так, как хочешь, чтобы поступали с тобой).

нем. Ein finsterer Blick kommt finster zurück (Мрачный взгляд возвращается мрачным обратно). Wie der Hall, so der Schall (Как аукнется, так и звучит).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

fuck2 [fʌk] v. slang, taboo

1. тра́хацца

2. : (ужываецца для ўзмацнення выразу здзіўлення, гневу і да т.п.) Fuck it! We’ve missed the train. Каб на яго ліха, мы ж спазніліся на цягнік.

fuck about [ˌfʌkəˈbaʊt] phr. v. slang, taboo паво́дзіць сябе́ недарэ́чным чы́нам

fuck around [ˌfʌkəˈraʊnd] phr. v. BrE, slang, taboo = fuck about

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)