Вясёланка, вясёлонка ’святліца’ (брасл., Карскі, Труды) — рэгіянальнае ўтварэнне ад вясёлы (гл.) са значэннем ’светлы’, параўн. рус.калуж.весёлая ночь ’светлая, месячная ноч’, вясёлка ’адкрытае месца, якое асвятляецца і саграваецца сонцам’, і памяншальна-ласкальнага суф. ‑он‑к‑а.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Начакве́т ’букашнік горны, Jasione montana L.’ (віц., Кіс.), іншыя назвы: начнік, начніца, паўночнік (там жа). Складанае слова, першая частка (да ноч), відаць, сведчыць пра раскрыванне кветкі ў начны час (параўн. іншыя назвы), другая — да квет(ка), гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
НАЗА́РАНКА (Пётр Мікалаевіч) (н. 9.4.1957, Мінск),
бел. жывапісец. Сын М.П.Назаранкі, брат А.М.Назаранкі. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1982). З 1985 выкладае ў Мінскім маст. вучылішчы. Працуе ў жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа ў рэаліст. манеры. Творы вызначаюцца складанасцю каларыту, тонкай мадэліроўкай форм, псіхал. пранікненнем у глыбіню вобраза: «На прасторах Міншчыны» (1981), «Дыялог» (1982), «Фангомы», «Золата захаду» (абодва 1984), «Поле бою, поле вечнага жыцця» (1985), «Лімонны сок» (1989), «Белы бэз», «Успаміны» (абодва 1990), «Зямля Скарыны» (1992), «Туман» (1993), «Вераніка», «Месяцовая ноч» (абодва 1994), «Маланка» (1998), серыя «Нясвіж» (1998—99), «За каханне» (2000) і інш.