тры законы, на якіх грунтуецца класічная механіка. З’яўляюцца вынікам абагульнення даследаванняў Г.Галілея, Р.Гука, К.Гюйгенса, І.Ньютана і інш.
Сфармуляваны І.Ньютанам (1687) у наступным выглядае. 1-ы закон: «Кожнае цела працягвае ўтрымлівацца ў сваім стане спакою або раўнамернага і прамалінейнага руху, пакуль і паколькі яно не вымушаецца прыкладзенымі сіламі змяніць гэты стан». 2-і закон: «Змена колькасці руху (імпульсу) прапарцыянальная прыкладзенай рухальнай сіле і адбываецца ў напрамку той прамой, уздоўж якой гэтая сіла дзейнічае». 3-і закон: «Дзеянню заўсёды ёсць роўнае і процілеглае процідзеянне, інакш, узаемадзеянне двух цел адно на аднаго паміж сабой роўныя і накіраваны ў процілеглыя бакі». Паводле сучасных уяўленняў пад целам трэба разумець матэрыяльны пункт, а яго рух разглядаць адносна інерцыяльнай сістэмы адліку. Матэм. фармулёўка 2-га закону:
, дзе
— імпульс, m — маса і — скорасць матэрыяльнага пункта, t — час, — раўнадзейная ўсіх сіл, што дзейнічаюць на матэрыяльны пункт. Н.з.м. выконваюцца для ўсіх макрацел, якія рухаюцца са скарасцямі, значна меншымі за скорасць святла ў вакууме. Рух мікрааб’ектаў (атамаў і малекул) падпарадкоўваецца законам квантавай механікі. Н.з.м. разам з сусветнага прыцягнення законам адыгралі важную ролю ў станаўленні фізічнай карціны свету.
Літ.:
Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М., 1970. С. 128—133;
Гинзбург В.Л. К трехсотлетию «Математических начал натуральной философии» Исаака Ньютона // Успехи физ. наук. 1987. Т. 151, вып. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ператвары́ць, ‑твару, ‑творыш, ‑творыць; зак.
1.што. Зрабіць з аднаго што‑н. другое, перавесці ў другі стан, надаць зусім іншы выгляд, змяніць якім‑н. чынам. Ператварыць край у квітнеючы сад. □ У рукі ўласныя свой лёс Узяў народ вольналюбівы, На вогнішчах палацы ўзнёс, Ператварыў балоты ў нівы.Крапіва.Немцы ператварылі Мінск у руіны.Шкраба.//Змяніць змест, характар чаго‑н., надаць чаму‑н. іншы сэнс. Ператварыць справу ў забаўку. □ Бязрукія паказвалі сваё голае калецтва і енчылі, вымушаныя ператварыць свае няшчасці ў прафесію.Чорны.— А мы не ператворым чужы сакрэт у набытак для плеткароў? — парушыла маўчанне Таня.Машара.
2.што. Ажыццявіць на справе што‑н., увасобіць у чым‑н. пэўным, канкрэтным. Цяпер трэба рыхтавацца да паўстання, каб скінуць уладу буржуазіі і сілай зброі ўстанавіць Савецкую ўладу. Усё гэта зрабіць нялёгка, але магчыма. Трэба гэтую магчымасць ператварыць у сапраўднасць.Гурскі.Казкі ўсе ператварылі на сапраўднасць мы, на былі.Дубоўка.
3.укаго-што. У казках, паданнях — прымусіць змяніць свой твар, выгляд, перавярнуць у каго‑, што‑н. з дапамогай чараў. Чараўнік ператварыў чалавека ў дрэва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змяня́ць1, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак.дазмяніць.
змяня́ць2, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.
Разм. Зрабіць абмен чаго‑н. на што‑н.; абмяняць, памяняць. — Я на панскі капялюш Брыль свой не змяняю.Колас.
•••
Змяняць быка на індыка; змяняць гаршкі на гліну — памыліцца ў разліках, з дрэннага выбраць горшае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. Раскруціўшы, зрабіць, пашырыць (дзірку, адтуліну і пад.).
Р. дзірку.
3. Павярнуўшы, змяніць становішча прадмета, напрамак яго руху.
Р. машыну.
4. Размясціць у шырыню па лініі фронту (спец.).
Р. войска.
Р. строй.
|| незак.разваро́чваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз.разваро́чванне, -я, н.іразваро́т, -у, М -ро́це, м. (да 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
thorough[ˈθʌrə]adj.
1. пі́льны; грунто́ўны; даскана́лы;
thorough knowledge глыбо́кія ве́ды;
give the room a thorough cleaning до́бра прыбра́ць пако́й
2.infml зако́нчаны; вычарпа́льны, по́ўны;
a thorough scoundrel страшэ́нны няго́днік;
You must have a thorough change. Вам трэба поўнасцю змяніць абставіны.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Sáitef -, -n струна́;
◊
ándere ~n áufziehen*змяні́ць тон;
j-m die ~n hoch spánnen≅ узя́ць каго́-н. у абаро́т
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
гнев гнеў, род. гне́ву м.;
◊
не во гнев будь ска́зано не ў кры́ўду ка́жучы, не ў гнеў бу́дзе ска́зана;
положи́ть (смени́ть) гнев на ми́лостьзмяні́ць гнеў на ла́ску (на мі́ласць);
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
перакро́іць, ‑крою, ‑кроіш, ‑кроіць; зак., што.
1. Пакроіць што‑н. нанава, іначай. Перакроіць сукенку.//перан.Змяніць, перарабіць што‑н. карэнным чынам. У другой паэме А. Бялевіча — роздум аб дружбе, аб каханні і праклён вайне, што перакроіла па-свойму чалавечыя лёсы, адабрала ў людзей шчасце.Гіст. бел. сав. літ.
2. Пакроіць усё, многае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. Падумаўшы, памеркаваўшы, адмовіцца ад задуманага, змяніць сваё рашэнне, намер. [Галя] паднялася, хацела нешта адказаць Івану, але раздумала і, развітаўшыся з Арцёмам, пайшла за дзверы...Ваданосаў.Спачатку думалі даць ход справе, але Растоўцаў быў мёртвы .. Таму раздумалі.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГРАМАДЗЯ́НСТВА,
прававая прыналежнасць асобы да пэўнай дзяржавы. У сілу грамадзянства на чалавека распаўсюджваюцца законы дзяржавы, грамадзянскія правы і абавязкі, а дзяржава ў сваю чаргу абараняе і апякае яго на сваёй тэрыторыі і па-за яе межамі. У дзяржавах з манархічнай формай праўлення тэрмін «грамадзянства» ўжываецца ў значэнні «падданства».
Грамадзянства Рэспублікі Беларусь — неад’емны атрыбут яе дзярж. суверэнітэту. Грамадзянамі Беларусі з’яўляюцца асобы, якія пастаянна пражывалі на тэр. Беларусі на дзень набыцця сілы Закона «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» ад 18.10.1991 або атрымалі яе грамадзянства ў адпаведнасці з гэтым Законам. Грамадзянства Рэспублікі Беларусь з’яўляецца роўным для ўсіх грамадзян незалежна ад падстаў яго набыцця. Дакументам, які сведчыць аб грамадзянстве, з’яўляецца пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Грамадзянін не можа быць пазбаўлены грамадзянства, як і ніхто з грамадзян краіны не можа быць адвольна пазбаўлены права змяніць грамадзянства. Набываецца грамадзянства па нараджэнні, у выніку прыёму ў грамадзянства, на інш. падставах, прадугледжаных міжнар. дагаворамі Рэспублікі Беларусь ці яе заканадаўствам аб грамадзянстве. Пражыванне грамадзяніна на тэр.інш. дзяржавы само па сабе не вядзе да страты грамадзянства. Грамадзянін не можа быць выдадзены інш. дзяржаве, калі гэта не прадугледжана міжнар. дагаворамі Беларусі. Спыняецца з прычыны выхаду з грамадзянства, з прычыны страты грамадзянства, на інш. падставах, прадугледжаных законам. Выхад з грамадзянства ажыццяўляецца па хадайніцтве асобы ў прадугледжаным законам парадку. Грамадзянства страчваецца, калі асоба набыла грамадзянства інш. дзяржавы ці паступіла на ваен. службу, у праваахоўныя і інш.дзярж. органы замежнай дзяржавы або калі грамадзянства Рэспублікі Беларусь было атрымана ёю незаконным шляхам.