маладзе́нькі, ‑ая, ‑ае.

Ласк. да малады (у 1–3 знач.); надта малады. Маладзенькі дубок. □ Гэта была гаспадарова дачка, зусім маладзенькая яшчэ дзяўчына. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расцвісці́, -цвіту́, -цвіце́ш, -цвіце́; -цвіцём, -цвіцяце́, -цвіту́ць; расцві́ў, -віла́, -ло́; -цвіці́; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрыцца цветам, кветкамі; распусціцца.

Расцвілі вішні.

2. перан. Дасягнуць росквіту фізічных і духоўных сіл.

Дзяўчына расцвіла.

3. перан. Дасягнуць высокага развіцця, працвітання.

Талент пісьменніка расцвіў.

|| незак. расцвіта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. расцвіта́нне, -я, н. і ро́сквіт, -у, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паку́ль.

1. прысл. На працягу некаторага часу.

Пастой п. тут.

П. нічога не вядома.

2. злуч. На працягу таго часу як.

П. дзяўчына вучыцца, трэба ёй дапамагаць.

3. злуч. Да той пары як.

Не пайду, п. не скончу работы.

Пакуль што (разм.) — пакуль (у 1 знач.), незалежна ад таго, што можа здарыцца потым.

Пакуль што мы тут усім задаволены.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

cudo

н. разм. цуд;

ta dziewczyna to cudo — гэтая дзяўчына проста цуд

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

харо́шы разг.

1. краси́вый;

дзяўчы́на, ~шая з тва́ру — де́вушка, краси́вая лицо́м;

2. (о нравственной красоте) хоро́ший, прекра́сный, сла́вный;

3. (высококачественный) хоро́ший

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Малада́йка ’маладзіца’ (Чуд.). Беларускі рэгіяналізм. Да малады́ (гл.). Параўн. таксама серб.-харв. мла̀дојка ’маладая дзяўчына’. Аб суфіксе а́йка гл. Сцяцко, Афікс. наз., 145–146.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мардзе́лік ’корж’ (Ян.). З мардзе́ль ’таўстун’ (Ян.) — паводле падабенства формы. Зваротнае развіццё семантыкі параўн. рус. пышка ’пампушка’ і ’дзяўчына, маладзіца’, драг. роўге́ня ’дародная кабета’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КАШАПА́РАЎ (Анатоль Яфімавіч) (н. 15.10.1950, Мінск),

бел. спявак (тэнар). Засл. арт. Беларусі (1979). У 1972—89 у ансамблі «Песняры», выконваў сола ў вак. цыкле У.​Мулявіна на словы Я.​Купалы і ў нар. песні «Дзяўчына-сардэнька» ў яго апрацоўцы, песнях «Добры вечар, дзяўчыначка» І.​Лучанка, «Волагда» Б.​Макравусава, «Я не магу іначай» А.​Пахмутавай Яго выкананне адметнае лірычнай напоўненасцю, эмацыянальнасцю. Жыве ў ЗША.

А.​Ю.​Дзям’яненка.

т. 8, с. 198

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МА́ЛЫШАВА (Клара Мікалаеўна) (н. 31.12.1935, г.п. Памяць Парыжскай Камуны Борскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія),

бел. артыстка балета, педагог. Засл. арт. Расіі (1964). Нар. арт. Беларусі (1971). Скончыла Пермскае харэаграфічнае вучылішча (1955). Працавала ў т-рах оперы і балета ў Горкім і Чэлябінску. З 1965 салістка Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі, з 1977 педагог Дзярж. харэаграфічнага каледжа Беларусі (да 1992 і маст. кіраўнік). Балерына шырокага творчага дыяпазону, у рэпертуары партыі ад чыста класічных да гратэскавых. Валодае высокай тэхнікай, экспрэсіўнай, энергічнай манерай танца. Сярод лепшых партый на бел. сцэне: Джулія, Няўзіра («Альпійская балада», «Выбранніца» Я.​Глебава), Дзяўчына («Пасля балю» Г.​Вагнера), Доўрская дзяўчына («Пер Гюнт» на муз. Э.​Грыга), Кітры («Дон Кіхот» Л.​Мінкуса), Эгіна і Фрыгія («Спартак» А.​Хачатурана), Папялушка, Джульета («Папялушка», «Рамэо і Джульета» С.​Пракоф’ева), Аўрора («Спячая прыгажуня» П.​Чайкоўскага). У інш. т-рах выканала партыі Ніны («Маскарад» Л.​Лапуціна), Кацярыны («Каменная кветка» Пракоф’ева) і інш.

Літ.:

Чурко Ю.М. Белорусский балетный театр. Мн., 1983. С. 69—70, 81.

Ю.​М.​Чурко.

К.М.Малышава.
К.Малышава ў ролі Дзяўчыны.

т. 10, с. 40

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

канфу́зіцца, ‑фужуся, ‑фузішся, ‑фузіцца; незак.

Прыходзіць у замяшанне, адчуваць няёмкасць; саромецца, бянтэжыцца. Дзяўчына слухала яго, чамусьці сама канфузілася і старалася хутчэй пайсці ад Казіка. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)