Лу́чыць ’трапіць, пацэліць’ (ТСБМ, Шат.; КЭС, лаг.; Сл. ПЗБ), ’трапіцца, надарыцца’ (дзярж., Нар. сл.), ’натрапіць, сустрэць’ (ТС; КЭС, лаг.). Укр. лу́чити ’цэліць, прыцэльвацца’, рус. дан., сіб. лучи́ть ’здарацца, дапускаць’, лука́ть ’кідаць што-небудзь’, ’кідаць каменне з прашчы’, уладз., сарат. ’трапляць у цэль’; у выразе: коли бог лучит ’як бог дасць’, ст.-рус. лучити ’дасягаць чаго-небудзь’, ’знаходзіць, сустракаць’, ’даць’; лучитися ’здарацца, адбывацца’, ’прыйсціся’, ст.-польск. łuczyć ’лучыць’, н.-луж. (nad)łucyś se ’здарацца’, чэш. lučiti ’кінуць’, славац. lúčiť ’тс’; славен. lučíti ’кідаць у цэль’, серб.-харв. lúčiti ’знаходзіць, атрымліваць; сустракаць што-небудзь’, макед. лучи ’кідае’, балг. луча ’намерваюся, цэлю, дапускаю, трапляю ў цэль’, ст.-слав. лоучити ’здарацца’. Прасл. lučiti ’цэліць, кідаць у цэль, трапіць’ > ’дасягаць, атрымліваць, сустракаць’ (Слаўскі, 5, 283–285). Да і.-е. *leuk‑ ’глядзець’ (як і *leuk‑ ’свяціць, блішчэць’). І.‑е. адпаведнікі: літ. láukti, lū́čioti ’чакаць’, suláukti ’дачакацца, атрымаць’, ст.-прус. laukīt ’шукаць’, лат. lũkât ’глядзець, спрабаваць’, nùolũkât ’азірацца, назіраць’, nùo‑lũks ’цэль’, ст.-інд. lókate ’назірае’, lokáyati ’бачыць, аглядае’, lōcanam ’вока’, кімр. go‑lwg ’твар’, llygad ’вока’ (< *lukato‑), ст.-грэч. λεύσσω ’бачу, прымячаю’. Асноўнае значэнне і.-е. *leuk‑ было ’глядзець’, якое ў славян змянілася ў ’глядзець вакол сябе’ > ’знаходзіць, дасягаць’, у балтаў — ’глядзець вакол сябе’ > ’чакаць’, ’шукаць’ (Скок, 2, 324–325; Фасмер, 2, 538; Бязлай, 2, 155; БЕР, 3, 529–530; Шустар-Шэўц, 11, 784).

Лучы́ць1 ’яднаць, злучаць’ (ТСБМ), лу́чыць ’сябраваць’ (смарг., Сцяшк. Сл.), лучы́цца ’злучацца, далучацца, прыставаць да кампаніі’ (ТСБМ; КЭС, лаг.), ’сватацца’ (віл., Сл. ПЗБ). Укр. лу́чи́ти, лучи́тися ’тс’, ст.-рус. лучиты ’аддзяляць, расшчапляць’, лучитися ’аддзяляцца; уцякаць, аддаляцца’; польск. łączyć ’злучаць, яднаць, кантактаваць’, ’злучацца ў пары’, каш. ląčëc ’тс’, ’сутыкацца’, łǫčënë ’заручыны’, з XV ст. з’яўляецца значэнне ’аддзяляць, раздзяляць’, сілез. ’развівацца, заставацца’; н.-луж. łucyś ’з’яднаць, звязваць’, łycyś se ’здарацца’, чэш. loučitiдзяліць, разлучаць’, loučiti se ’пакідаць’, славац. lúčiť ’аддзяляць’; славен. lǫčiti (se) ’тс’, ’адрознівацца’, ’раздвойвацца (аб дарозе)’, серб.-харв. лу́чити се ’аддзяляць, адлучаць (цяля)’, ’зганяць у адно месца, напр., свіней’; макед. лачам ’аддзяляю’, ’адлучаю дзіцё ад грудзей’, ’аддзяляць ад асадку’, балг. лъча́ ’тс’, лъча се ’аддзяляцца, быць збоку, пазбягаць людзей’, ст.-слав. лѫчити ’аддзяляць, раз’ядноўваць’. Прасл. lǫčiti ’гнуць, згінаць’ — гэта значэнне часткова захавалася ў чэш. lúčiti se ’згінацца, хіліцца’, славен. lǫ́čiti ’гнуцца’, а пасля ў слав. гаворках адбылося развіццё значэння ў двух процілеглых кірунках: ’аддзяляць, раздзяляць’ ⟷ ’злучаць’ (Слаўскі, 5, 77–79). Уплывалі на гэта і прэфіксы дзеяслова. З’яўляецца першасным ітэратывам да прасл. lękti ’гнуць, выгінаць, скрыўляць’. Адпавядаюць лексеме лучыць літ. lankýti ’наведваць’, ’згінаць, схіляць’, lánkioti ’абыходзіць’, lankúoti ’гнуць, рабіць гнуткім’, лат. lùocît ’нахіляць, накіроўваць’ (Фасмер, 2, 537–538; Шустар-Шэўц, 11, 784; БЕР, 3, 565–566 з л-рай).

Лучы́ць2 ’калоць рыбу ноччу васцямі пры святле пучка лучыны’ (полац., З нар. сл.). Да луч3 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наI прыназ. (зверху) auf, an (A на пыт. «куды?», D на пыт. «дзе?»);

на стол auf den Tisch;

на стале́ auf dem Tisch;

на сцяне́ an der Wand;

на сцяну́ an die Wand;

2. (пры ўказанні мэты) zu (D);

ісці на сход zur Versmmlung ghen*;

ісці́ на ле́кцыю zur Vrlesung ghen*;

3. (пры абазначэнні часу, тэрміну і г. д.) (на пыт. «калі?» an (D), in (D);

на насту́пным ты́дні in der nächsten Wche; nächste Wche;

на кані́кулах in den Fri¦en; (на пыт. «на які тэрмін?» für A);

на два дні für [auf] zwei Tage;

4. (для) zu (D), für (A);

5. (на суму) für (A);

я купі́ў кніг на сто рублёў ich kufte Bücher für hndert Rbel;

6. (пры абмене) ggen (A);

ён абмяня́ў кні́гу на часо́піс er hat ein Buch ggen ine Zitschrift getuscht;

7. (пры размеркаванні) pro;

на душу́ насе́льніцтва pro Kopf der Bevölkerung;

памно́жыць на пяць mit fünf multiplizeren;

два ме́тры на тры zwimal drei Mter;

дзялі́ць на пяць durch fünf tilen;

е́хаць на трамва́і mit der Strßenbahn fhren*;

ляжа́ць на со́нцы in der Snne legen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

by2 [baɪ] prep.

1. каля́, по́бач з;

stand by the window стая́ць каля́ акна́;

Sit by me! Пасядзі побач са мною.

2. (пра напрамак) мі́ма, уздо́ўж;

a path by the river сце́жка ўздо́ўж ракі́;

He walked by me. Ён прайшоў міма мяне.

3. (пра час) да, пры;

by Monday да панядзе́лка;

by 4 o’clock да 4-й гадзі́ны;

by moonlight пры святле́ ме́сяца;

by night уначы́

4.(пры абазначэнні дзеяча ў пасіўных канструкцыях адпавядае тв. скл.) : The palace was built by Napoleon. Палац быў пабудаваны Напалеонам;

The town was destroyed by fire. Горад быў знішчаны пажарам.

5. (абазначае аўтарства, адпавядае родн. скл.) : a play by Shakespeare п’е́са Шэкспі́ра

6. (абазначае спосаб дзеяння, манеру) : earn money by writing зарабля́ць гро́шы літарату́рнай пра́цай;

enter by the door увайсці́ праз дзве́ры;

send by airmail пасыла́ць авіяпо́штай;

take smb. by the hand узя́ць каго́-н. за руку́;

travel by car е́хаць на машы́не;

by accident выпадко́ва;

by mistake памылко́ва;

little by little патро́ху;

step by step крок за кро́кам, паступо́ва

7. (у адпаведнасці з, згодна з, паводле) па, пад;

by the rules па пра́вілах;

a doctor by profession ура́ч па прафе́сіі;

He goes by the name of John. Ён вядомы пад імем Джон.

8. (пры ўказанні на колькасць) на, за;

older by 2 years старэ́йшы на 2 гады́;

divide 10 by 5 дзялі́ць 10 на 5;

sell by the metre прадава́ць ме́трамі;

pay by the hour плаці́ць пагадзі́нна

9. (у клятвах) : By God he has done it! Клянуся Богам, ён гэта зрабіў!

by the way/by the by між і́ншым, дарэ́чы;

By the way, what happened to her later? Дарэчы, што з ёю сталася пазней?

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

хлеб м., в разн. знач. хлеб;

бялко́вы х. — белко́вый хлеб;

на ласка́вым хле́беуст. на пожи́зненном пансио́не; быть нахле́бником, иждиве́нцем;

жыць (сядзе́ць) на чужы́м хле́бе — есть чужо́й хлеб;

перабіва́цца з хле́ба на квас — перебива́ться с хле́ба на квас;

мець кусо́к хле́ба — име́ть кусо́к хле́ба;

надзённы хлеб — насу́щный хлеб;

за́йцаў хлеб — за́ячий хлеб;

на сваі́м хле́бе — на свои́х хлеба́х;

шука́ць лёгкага хле́ба — иска́ть лёгкого хле́ба;

хлеб ды соль — хлеб да соль;

хлеб-соль — хлеб-соль;

і гэ́та хлеб — и то хлеб;

сустрэ́ць хле́бам-со́ллю — встре́тить хле́бом-со́лью;

дарэ́мна хлеб е́сці — зря хлеб есть;

дзялі́ць хлеб і соль — дели́ть хлеб и соль;

кармі́ць хле́бам — корми́ть хле́бом;

ісці́ на свой хлеб — начина́ть жить свои́м трудо́м;

мець кусо́к хле́ба — иметь кусо́к хле́ба;

без хле́ба сядзе́ць — без хле́ба сиде́ть;

аб сухі́м хле́бе — сухи́м хле́бом пита́ясь;

забыць (чыю) хлеб-соль — забы́ть (чью) хлеб-соль;

се́сці (пасадзі́ць) на х. і ваду́ — сесть (посади́ть) на хлеб и (на) во́ду;

е́сці хлеб — (з чаго) жить за счёт (чего);

це́раз хлеб ды хле́ба шука́цьпогов. от добра́ добра́ не и́щут;

мець хлеб і да хле́ба — жить в доста́тке;

гало́днай куме́ хлеб наўме́посл. голо́дной куме́ хлеб на уме́;

жывём, хлеб жуёмпогов. живём, хлеб жуём;

хлеб-соль еш, а пра́ўду рэжпосл. хлеб-соль ешь, а пра́вду режь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

part

[pɑ:rt]

1.

n.

1) ча́стка f.

а)

He ate part of an apple — Ён зье́ў ча́стку я́блыка

western part of the country — захо́дняя ча́стка кра́ю

б)

A radio has many parts — Ра́дыё склада́ецца са шматлі́кіх ча́стак

spare parts — запасны́я ча́сткі (мэхані́зму)

2) удзе́л -у m.; нале́жная ча́стка чаго́-н., до́ля f.; абавя́зак -ку m.

to take part in — браць удзе́л

Everyone must do his part — Ко́жны му́сіць выко́нваць сваю́ до́лю

I have done my part — Я зрабі́ў сваю́ ча́стку

3) бок -у m. (у дыску́сіі)

He always takes his brother’s part — Ён заўсёды стаі́ць на бра́тавым баку́

4) ро́ля f. (у п’е́се ці ў жыцьці́)

to play a part — гра́ць ро́лю

5) прабо́р, прадзе́л -а, радок -ка́ m. (у валасо́х)

6) Mus. па́ртыя f.

а) адзі́н з галасо́ў або́ інструмэ́нтаў

The four parts in singing are soprano, alto, tenor and bass — чаты́ры галасы́ ў сьпе́ве — сапра́на, а́льт, тэ́нар і бас

б) но́ты для аднаго́ го́ласу або́ інструмэ́нту

7) часьці́на f.

part of speech — часьці́на мо́вы

2.

v.

1) дзялі́ць на ча́сткі

2) разьдзяля́ць (-ца)

3) расстава́цца; разыхо́дзіцца

They parted in anger — Яны́ разыйшлі́ся ў зло́сьці

4) расчэ́сваць валасы́ на радо́к

3.

adj.

няцэ́лы, няпо́ўны

4.

adv.

у не́йкай ме́ры, у не́йкай ступе́ні; частко́ва

- for my part

- on the part of me

- on the most part

- for the most part

- part from

- part with

- take part

- in part

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

адда́ць, ‑дам, ‑дасі, ‑дасць; ‑дадзім, ‑дасце, ‑дадуць; зак., каго-што.

1. Вярнуць назад узятае ў каго‑н. Аддаць доўг. □ Што вінен, аддаць павінен. Прыказка. // Вылучыўшы святло, цяпло, вільгаць і пад., уздзейнічаць на што‑н. Аддасць сонейка моц сваю жыватворную, вылье праменямі гарачымі на зямлю. Шынклер.

2. Даць, перадаць што‑н. каму‑н. Марыя аддала дзяўчынцы свой шынель, а сама ўзяла малога на рукі. Кулакоўскі. Аддай рукамі, а хадзі нагамі. Прымаўка. // Перадаць што‑н. каму‑н. ва ўласнасць або на карыстанне. [Алесь:] — Я сваю хату аддаю пад калгасныя яслі. Васілевіч. Мікіта.. быў мужчына гарачы, часта лаяўся, соваўся біцца, аднак, калі прышлося блаславіць Марылю перад шлюбам — расплакаўся, як бабёр, і ўсё аддаў пасля, і вяселле справіў, як людзі. Брыль. // перан. Перадаць што‑н., падзяліцца чым‑н. Аддаць вопыт, веды, пачуцці. // перан. Ахвяраваць кім‑, чым‑н. дзеля каго‑, чаго‑н. Аддаць сілы, здароўе. □ [Азорыч:] Ах, каб зламаць, разбіць глухія краты. Каб вырвацца на волю і сказаць: Смялей наперад — перамога наша! За гэта я не толькі рад памерці, Гатоў па кроплі кроў сваю аддаць. Глебка. [Ружак:] — Дзесяткі тысяч герояў аддалі сваё жыццё за шчасце, свабоду і незалежнасць нашай Радзімы. Шамякін. // Не ўтрымаць, уступіць што‑н. непрыяцелю ў барацьбе. Хіба ж можам яе [зямлю] мы аддаць Чорнай бандзе дзяліць і таптаць? Глебка. // Патраціць час, працу, намаганні на што‑н. Некалькі дзён.. [Тоўхарт] аддаў нейкім сваім заняткам за сталом, а пасля выехаў паглядзець.. старыя акопы. Чорны. // Здаць што‑н. куды‑н. для якой‑н. мэты. Аддаць бялізну ў пральню. Аддаць туфлі ў рамонт. □ Даўно гатовыя ўспаміны Я ў той жа дзень Аддаў бы ў друк! Барадулін.

3. Накіраваць на вучобу, службу. Аддаць у салдаты. □ Любу тым часам бацька аддаў у гімназію. Мурашка. А слова невуцтва не раз Служыла дурням за наказ. — Дык вось, нарэшце, узялі Асла ў навуку аддалі. Купала. // Выдаць замуж. А ўсяму, не сляпы я, была толькі прычына — Не аддаць Кацярыны за батрацкага сына. Танк.

4. Прадаць (па якой‑н. цане). — А божухна! Дык ты ж танна аддаў! — заенчыла кабета. Чыгрынаў. // Заплаціць за купленае. [Цётка Палагея:] — Гэта ж дваццаць рублёў аддала. Дорага кабанчыкі. Ермаловіч.

5. З некаторымі назоўнікамі ўтварае спалучэнне са значэннем дзеяння ў залежнасці ад сэнсу назоўніка. Аддаць загад. Аддаць рапарт. Аддаць перавагу. Аддаць каманду.

6. без дап. Зрабіць рэзкі, кароткі рух назад пры выстрале (пра зброю). Вінтоўка перш тузанула, потым аддала прыкладам у плячо. Баранавых. // Прымусіць адступіць назад (пра каня); ад’ехаць заднім ходам на невялікую адлегласць, каб уступіць месца, не перашкаджаць каму‑, чаму‑н.

7. безас. Адазвацца болем у якой‑н. частцы цела. Аддало ў спіну.

8. Зак. да аддаваць (у 2 знач.).

9. Спец. Адвязаць, паслабіць якар і пад.

•••

Аддаць (богу) душу — памерці. Скуратовічыха больш не ўстала з пасцелі і аддала богу душу. Чорны.

Аддаць голас — прагаласаваць за каго‑н. на выбарах. Выбаршчыкі заяўляюць аб сваёй гатоўнасці аддаць галасы за лепшых сыноў і дачок народа. «Звязда».

Аддаць даніну — выказаць павагу, выканаць доўг пашаны, прызнаць. Аддаць даніну традыцыям.

Аддаць (даць) «добрай раніцы», «добры дзень» («дабрыдзень»), «добры вечар», «добрай ночы» («дабранач») — прывітацца ці адвітацца, сказаўшы «добрай раніцы», «добры дзень» і г. д. Лявон «добры вечар» аддаў, але гаворкі не пачаў. Чарнышэвіч.

Аддаць жыццё за каго‑, што‑н. — памерці, абараняючы каго‑, што‑н. Аўтар успамінае пра тых, што аддалі сваё жыццё за перамогу. Бугаёў.

Аддаць забыццю — лічыць забытым што‑н., не ўспамінаць аб чым‑н.

Аддаць за так — аддаць бясплатна.

Аддаць за чорта лысага — аддаць каго‑, што‑н. за каго‑н. невядомага, чужога. Нагу аддаў на [імперыялістычнай] вайне за нейкага чорта лысага маёра Пігулеўскага. Скрыган.

Аддаць канцы — а) памерці; [Афіцэр:] — Панове! Наш паважаны камандзір.. Грыгорый Апалінаравіч аддалі канцы! Мележ; б) у марской справе — адвязаць, паслабіць швартовы.

Аддаць што на алтар бацькаўшчыны (навукі, мастацтва, перамогі і пад.) — тое, што і скласці што на алтар бацькаўшчыны (навукі, мастацтва, перамогі і пад.) (гл. скласці).

Аддаць належнае каму‑, чаму‑н. — ацаніць па заслугах каго‑, што‑н.

Аддаць на суд каму — прадставіць што‑н. для разгляду і ацэнкі.

Аддаць пад суд — узбудзіць супраць каго‑н. судовую справу. — Паказвай запісную кніжку! — загрымеў кантроль да старасты і ніяк духу перавесці не можа. — Я аддам цябе пад суд! Колас.

Аддаць пад распіску — распіскай засведчыць згоду атрымаць ці перадаць каго‑, што‑н. пад сваю адказнасць.

Аддаць паклон — пакланіцца каму‑, чаму‑н. Тваёй красе, тваёй чароўнай сіле Яшчэ не раз паклон, відаць, аддам. Панчанка.

Аддаць перавагу каму‑, чаму‑н. — прызнаць лепшым, больш мэтазгодным у параўнанні з іншымі. Што ні кажы, а я аддаю перавагу звычайнаму зямному транспарту. Лынькоў.

Аддаць свой (апошні) доўг — ушанаваць памяць каго‑н., правесці да магілы.

Аддаць у людзі (уст.) — адправіць, паслаць служыць. Узяла яго хрышчоная маці, падгадавала трохі дый аддала ў людзі пасвіць гусей. Янкоўскі.

Аддаць чорту душу — прадацца (пра несумленных, здрадлівых людзей, пра злачынцаў).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)