1.(1і2ас.неўжыв.). Уткнуцца вострым канцом у што‑н. Кап’ё ўторкнулася ў зямлю.
2. Уперціся, уткнуцца ў што‑н. У бераг носам пад кустом Уторкнулася лодка.Скарынкін.Мой, вораг ляжаў нерухома, уторкнуўшыся тварам у снег.Шамякін.
3.перан. Не ўзнімаючы вачэй, паглыбіцца ў якую‑н. справу. Уторкнуўшыся ў газету,.. [афіцэр] ужо думае аб дарозе.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ex lingua stulta veniunt incommoda multa
Ад неразумнага языка прыходзіць шмат бедаў.
От глупого языка приходит много бед.
бел. Млын меле ‒ мука будзе, язык меле ‒ бяда будзе. Языча, язычаі Ці ліха цябе мыча: ува мне сядзіш, а мне дабра не зычыш? Язык мой ‒ вораг мой.
рус. Язык мой ‒ враг мой: прежде ума рыщет, беды ищет. Язык враг: прежде ума глаголет. Мудра голова ‒ короткий язык.
фр. La langue est la meilleure et la pire des choses (Язык ‒ самое лучшее и самое худшее из всего). Bonnes sont les dents qui retiennent la langue (Хороши зубы, которые сдерживают/удерживают язык).
англ. A fool’s tongue runs before his wit (Язык дурака бежит впереди его разума).
нем. Laß die Zunge nicht schneller als die Gedanken sein (Пусть язык не опережает мысль).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
Gégnerm -s, -
1) праці́ўнік; во́раг
2) апане́нт
3) спарт. праці́ўнік, сапе́рнік;
den ~ bínden* блакі́раваць праці́ўніка;
den ~ rémpeln штурха́ць сапе́рніка;
den ~ úmgehen* абысці́ [абве́сці] праці́ўніка
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ва́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; незак.
1.каго-што. Вызначаць вагу; узважваць. Там.. [Толя] моўчкі важыў мяхі, браў мерку, высыпаў збожжа ў скрыню, рабіў запісы ў кнізе.Брыль.
2. Мець пэўную вагу. Важыў.. [зубр] больш за тысячу кілаграмаў, але быў, нягледзячы на сваю масіўнасць, вельмі шпаркі і спрытны ў руху.В. Вольскі.
3.Абл. Наважвацца, намервацца. Глядзіць — прывезлі тры цыстэрны, Шэсць грузавых, відаць, снарады. Што важыць вораг крыважэрны?Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напіра́цьнесов., разг., в разн. знач. напира́ть;
н. на дзве́ры — напира́ть на дверь;
во́раг ~ра́е з фла́нга — враг напира́ет с фла́нга;
ён ~ра́е на сваю́ заня́тасць — он напира́ет на свою́ за́нятость
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Варажы́ць ’гадаць, чараваць’ (БРС, Інстр. II, Гарэц., Яруш.). Рус.ворожить ’гадаць’, укр.ворожити, польск.wróżyć, чэш.vražiti ’тс’, балг.вража́ ’варажу’, серб.-харв.вра̀жати ’лячыць, працаваць урачом’, славен.vražiti ’шкодзіць шляхам варажэння’. Прасл.*vorẑiti. Варажыць лічыцца вытворным ад вораг ’чараўнік, д’ябал’ (Праабражэнскі, 1, 96–97; Фасмер, 1, 353; БЕР, 1, 179–180; Абаеў, Осет. язык, 1, 581). Вайян (RÉS, 35, 1958, 93 і наст.), спасылаючыся на Брукнера (632), дзе wróżyć супастаўляецца з wierzgać, лічыць, што варажыць першапачаткова мела значэнне ’кіданне жэрабя’ (параўн. рус.ворожа, ст.-польск.wróża ’жэрабя’). Гл. таксама Шанскі, 1, В, 165–166; Рудніцкі, 1, 478–479; Скок, 3, 616–617; Коген, Запіскі, 191.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лабавы́, ‑ая, ‑ое.
1. Накіраваны прама перад сабой, у лоб; франтальны. Лабавая атака. □ Страціўшы ўсялякую надзею на прарыў абароны, вораг вырашыў зрабіць глыбокі абход, не паслабляючы лабавога ўдару.Гурскі.//перан.Разм. Прамалінейны, непасрэдны, ужыты без дадатковых сродкаў падрыхтоўкі. Ні змест, ні формы .. [работы] не маглі быць раскрыты лабавым падыходам.У. Калеснік.
2. Размешчаны ў пярэдняй частцы чаго‑н., пярэдні. Лабавое шкло аўтамабіля. Лабавая сцяна. □ Працавалі няспынна абодва кулямёты — вежавы і лабавы.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзі́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Старадаўняй колючая зброя ў выглядзе доўгага дрэўка з вострым металічным наканечнікам; піка. А вораг тут, ля гарадской сцяны, І чуцен звон ягоны: звіняць страмёны, Мячы і дзіды звоняць.Сіпакоў.Варта, разумеючы, што справы дрэнь, ашчацінілася дзідамі.Караткевіч.//перан. Пра што‑н. вострае і доўгае. Там, дзе зайшло сонца, далёка за полем у небе тырчала вострая і доўгая чорная дзіда ад касцёла.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́быт, ‑у, М ‑быце, м.
1. Тое, што і быт. Чытаў [Хэлд] у арыгінале творы савецкіх пісьменнікаў, каб хоць трошкі пазнаёміцца з душой, побытам рускіх.Сабаленка.Замаскіраваны вораг умеў схаваць сваё аблічча за гучным словам, за бездакорнымі паводзінамі ў побыце.Няхай.
2. Знаходжанне, прабыванне дзе‑н. За гэты час побыту ў школе Аленка значна змянілася.Колас.Праз увесь час майго побыту ў Жорнаўцы сюды не даходзілі ніякія газеты, ні лісты.Мядзёлка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НЕАКАНСЕРВАТЫ́ЗМ (ад неа... + кансерватызм),
кірунак у зах. сацыялогіі, які ўзнік у працэсе перагляду ідэй і каштоўнасцей лібералізму і кансерватызму, уяўляе сабой іх новы сінтэз. Быў пашыраны ў 1970—80-я г. ў краінах Зах. Еўропы як рэакцыя на ліберальнае рэфармаванне 1960-х г. Яго ідэолагі (Ф.Х.Хаек, Г.К.Кальтэнбрунер і інш.) прытрымліваліся прынцыпу моцнай дзярж. улады для захавання правоў і свабод асобы на аснове строгага выканання законаў, выступалі ў падтрымку традыцый і пераемнасці ў грамадскім жыцці, лічылі не прымальным сац. рэвалюцыі і радыкальныя рэформы. Прадстаўнікі ліберальнай дэмакратыі пайшлі за кансерватарамі, зыходзячы з усведамлення, што гал.вораг сапраўднага лібералізму хаос у грамадстве, а не кансерватыўная рэстаўрацыя; каб пазбегнуць хаосу і абараніць ліберальныя каштоўнасці (свабоду прадпрымальніцтва, правы і свабоды), патрэбна моцная дзяржава. Узнікшая ў гэты час т.зв. «неакансерватыўная хваля» ў грамадскай свядомасці, спрыяла прыходу да ўлады ў 1980-я г. партый, якія стаялі за ўмацаванне дзярж. улады: рэспубліканская ў ЗША, кансерватыўная ў Вялікабрытаніі, хрысц.-дэмакр. саюз у ФРГ; лідэры гэтых партый Р.Рэйган, М.Тэтчэр, Г.Коль сталі кіраўнікамі дзяржаў. Яны праводзілі больш цвёрдую дзярж. палітыку, апіраючыся на каштоўнасці абноўленага кансерватызму, які зблізіўся з неалібералізмам. Разам з тым прыхільнікі Н. выступалі супраць ліберальных ідэй «сацыяльнай дзяржавы» і
сац. накіраванасці эканомікі, адмаўлялі неабмежаваны маральны плюралізм, лічылі, што разумная свабода патрабуе аўтарытэту і парадку.
Літ.:
Эльм Л. «Новый» консерватизм: Пер. с нем. М., 1980;
Кепеци Б. Неоконсерватизм и «новые правые»: Пер. с венг.М., 1986;
Хайек Ф.А. Пагубная самонадеянность: Ошибки социализма: Пер. с англ.М., 1992.