Разм. Прымітыўная павозка на двух колах, а таксама невялікія сані для перавозкі чаго‑н. саматугам. Дарога на вуліцы была добрая, цупкая, выкаўзаная, і саматужкі, павіскваючы палазамі, аж самі беглі, хоць на іх ляжала ладная вязка сена.Капыловіч.Упр[о]гшыся ў нагружаныя дрывамі саматужкі, па дарозе памалу, відаць, моцна стомленая, крочыла пажылая жанчына.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ста́ністы, ‑ая, ‑ае.
Стройны, прапарцыянальна і прыгожа складзены. [Яніна] мела лагодныя, мілыя рысы твару, і хоць была ростам невысокая, але станістая, відная, уся такая прывабная — на яе неаднойчы з замілаванасцю заглядаліся тыя, хто ссумаваўся па дзявочай пяшчоце.Кірэенка.На тэрасу падымаецца гнуткі і станісты стары ў мундзіры палкоўніка.Караткевіч.[Ксеня] — прыгожая і станістая, у самым росквіце гадоў кабета.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стра́снасць, ‑і, ж.
Уласцівасць страснага. Лірыка Петруся Броўкі ваенных гадоў была напоўнена вялікім пачуццём, страснасцю, гневам і болем.Звонак.Тут Генка з нечаканай для мяне страснасцю пачаў гаварыць, што за свабоду трэба змагацца.Рамановіч.Загорскі ачуняў. Зажылі раны. І жонка стрымала слова: перастала і заглядаць у малельню, усю страснасць перанесла на мужа, на яго аднаго.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узня́ты, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад узняць.
2.узнач.прым. Які ўзвышаецца, узносіцца ўверх. Высока ўзнятыя вяршыні гор.
3.узнач.прым. Радасна-ўсхваляваны. Хлопцы ішлі вясёлыя, і настрой у іх быў узняты.Колас.Кацярына так узнята Не была яшчэ ў жыцці. Хвалявалася занадта, Не магла ў сябе прыйсці.Броўка.// Узвышаны, урачысты (пра мову, стыль).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ушы́ць, ушыю, ушыеш, ушые; зак., што.
1. Прышыць, прымацаваць. Залатала матка.. [Міхасёву] сярмягу, ушыла гузікі.Колас.// Прышыць, зашыць што‑н. унутр, устаўляючы ў што‑н. Яшчэ днём у мяшок з толам ушылі гранату «лімонку», да канца яе прывязалі сто метраў кабелю.Карпюк.
2. Паменшыць памеры чаго‑н., забраўшы лішняе ў швы. Пілотка была вялікая, і яе ўшылі.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фарма́т, ‑у, М ‑маце, м.
1. Памер кнігі, аркуша, старонкі і пад. У яркім убранні калон, у кветках і сцягах выдзяляецца каласальнага фармату кніга, на якой ззяе: «Праграма КПСС».«Звязда».Падпольная «Звязда» была невялікага фармату, але затое з яе старонак веяла баявым, наступальным духам.Пятніцкі.
2. У друкарскай справе — даўжыня і вышыня паласы набору, даўжыня радка.
[Ад лац. forma.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фраму́га, ‑і, ДМ ‑музе, ж.
Верхняя створка акна ці дзвярэй. Будаўнікі зашклілі апошнія фрамугі новага корпуса.«Беларусь».Я ходу ў зямлянку, яна побач была. А медзведзяня малое шусь між ног са мною разам. Матка як убачыла, што дзіцяці няма, — як ламане дзверы тыя! Яны ў шчэпкі, а я неяк падскочыў, ды праз фрамугу, што над галавою.Карамазаў.
[Польск. framuga.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цветабо́й, ‑ю, м.
Разм. Час дружнага цвіцення раслін. Друг мой, павер, — хоць нас і дзеляць мілі, Душой і думкамі заўсёды я з табой, Жыву ўспамінамі, як некалі любілі Мы раннюю вясну і майскі цветабой.Васілёк.Вакол на лугавіне пад спакойным і добрым небам буйна цвілі травы: снежна-белыя, блакітныя, чырвоныя, пяшчотна-сінія... Была самая пара летняга цветабою.Вышынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
aside
[əˈsaɪd]1.
adv.
набо́к; убо́к; збо́ку
to put aside — адкла́сьці набо́к
Move the table aside — Адсу́нуць стол набо́к
to stand aside — стая́ць збо́ку
2.
n.
1) заўва́га, ска́заная напаўго́ласа
His low aside was overheard — Яго́ заўва́га, ска́заная напаўго́ласа, была́ ўсё ж пачу́тая
2) сло́вы, гаво́раныя акто́рам убо́к
•
- aside from
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
undermine
[,ʌndərˈmaɪn]
v.t.
1) рабць падко́п, падзе́мны ход
to undermine the wall — зрабі́ць падко́п пад сьцяно́ю
2) падмыва́ць, размыва́ць зьні́зу
The cliff was undermined by the waves — Скала́была́ падмы́тая хва́лямі
3) псава́ць, падрыва́ць
to undermine one’s health — падарва́ць сваё здаро́ўе
to undermine a man’s reputation — сапсава́ць чалаве́ку рэпута́цыю
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)