Валовая скура ’шмат, багата’ (КЭС). Магчыма, валовая скура мела калісьці больш канкрэтнае значэнне меры, чым проста ’шмат’. Бясспрэчна, аднак, што такі выраз мог ужывацца ў значэнні меры, як і іншыя назвы частак цела жывёлін, параўн. туша, вепръ (гл. Скурат, Меры, 142 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Васа́л ’васал’ (БРС). Рус. васса́л, укр. васа́л. Запазычанне (магчыма, праз рус. мову) з франц. vassal ’тс’ (< с.-лац. vassalus) (Праабражэнскі, 1, 67; Фасмер, 1, 277; Шанскі, 1, В, 23). У рус. гэта слова сустракаецца ўжо ў пач. XVIII ст.; гл. Шанскі, там жа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́нацька ’вунь там’ (Гарэц., Бяльк., Касп.), ву́нацкі ’тс’ (Нас.). Памяншальна-ласкальнае ўтварэнне ад вун, вуна, вунака; параўн. ту́тацька, ту́тацькі, змякчэнне, магчыма, экспрэсіўнага характару, аднак арэал распаўсюджання ўказвае на раён былога цокання; параўн. у інш. раёнах ту́така, ту́тачка, ту́тачкі, ту́тачы (Карскі 2–3, 69).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́рка ’хітрэц, жулік’ (Яўс.), рус. арг. у́рка ’жулік, злодзей’, укр. арг. у́рка, урка́ч ’злодзей’. Магчыма, цюркскага паходжання, параўноўваюць з казах. ӱры, каракалп. уры ’злодзей’ (Горбач, Арго, 24), аднак не выключана магчымасць этымалагізацыі на мясцовай глебе; параўн. вурну́ць ’украсці’ (парнае да незафіксаванага *вура́ць?) (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ламата́ ’дробнае галлё, сукі’ (Сцяшк.), ’ламачча’, перан. ’няўмека’, у выразе: есці ламату ’ўсё, што папала’ (гродз., ’. Сл. паўн.-зах.). Магчыма, балтызм. Параўн. літ. lamätas ’кавалак’, лат. lamalaś ’завала, засаўка’ (гл. Буга, РФВ, 71, 464 і 466; Мюленбах-Эндзелін, 2, 417; Фрэнкель, 338).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́йтар ’кавалак топленага воску, які мае форму той пасудзіны, у якой застывае’ (Анох.). Няясна. Магчыма, з ням. Leiter ’лесвіца’, выгляд якой маюць крыжыкі ў борці, на якія пчолы вешаюць вашчыны. Наступны этап — перанос лексемы з вашчын на воск (Г. Цыхун, вусн. паведамл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́вань ’гавань’ (БРС). Рус. га́вань, укр. га́вань (з XVIII ст.). Першакрыніцай слова з’яўляецца гал. haven. У рус. мове слова ў розных формах (хавен, гавей, гавон, гаван) вядома з Пятроўскай эпохі. Гл. Фасмер, 1, 379. У бел. мове, магчыма, запазычанне непасрэдна з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́лы ’ягадзіцы’ (Нас.). Гл. га́ла2.

Галы́ ’лыткі’ (Бяльк.). Суадносіцца, здаецца, з *golъ ’голы’. Матывацыя тут такая самая, што і ў слове галёнкі (слав. *golěnъ да *golъ). Аднак не выключаецца, што, магчыма, ёсць сувязь з га́ла ’штосьці круглае’ (гл. га́ла2, галы ’ягадзіцы’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дзяньгу́б ’гультай, лодыр’ (Бяльк.). Трубачоў (Эт. сл., 5, 214) знаходзіць балг. слова денгу́ба ’чалавек, які дарма марнуе час’, ’марнаванне часу’ і параўноўвае яго з бел. лексемай. Ён лічыць, што, магчыма, быў прасл. фразеалагізм *dьnь gubiti, які звязвае бел. мову з паўд.-слав.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наплюжыць ’наплюхаць, напаскудзіць’ (ТС). Магчыма, звязана з плюгавы ’брудны, агідны’ (гл.), чэш. plihati ’валачыць, пэцкаць у гразі’, славац. pľuhať ’тс’ (гл. Махэк₂, 462) або ўтворана ад плюгаць, варыянт да плюхаць ’ліць’ з азванчэннем зычнага ў інтэрвакальным становішчы. Параўн. таксама пясважыць ’моцна ліць’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)