п’е́са, ‑ы, ж.

1. Драматычны твор, прызначаны для пастаноўкі на сцэне. Калісьці.. [Жэня і Таццяна] разам вучыліся ў сямігодцы, разам удзельнічалі ў драматычным гуртку, і ва ўсіх п’есах, якія яны ставілі, ім даводзілася іграць жаніха і нявесту. Шамякін.

2. Невялікі музычны твор. Інструментальная п’еса.

[Фр. pièce.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пыхлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Фанабэрысты, празмерна ганарысты. Нібы абудзіўшыся ад сну, .. [Ганна Паўлаўна] ўбачыла перад сабою рэальнага Падаляку — самазадаволенага, пыхлівага, з трох’ярусным падбародкам і чырвоным паркам. Вірня. // Які выяўляе, выказвае фанабэрыстасць, ганарыстасць. Прыняўшы пыхлівую паставу,.. [Мельнік] гатоў быў абвінаваціць праціўніка ва ўсіх зямных грахах. Гамолка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раўнаме́рны, ‑ая, ‑ае.

Аднолькавы, пастаянны ў якіх‑н. адносінах на ўсім працягу, ва ўсіх сваіх частках. Раўнамерныя крокі. Раўнамерны рух. □ Раўнамернае дыханне заснуўшых людзей нібы калыша змрочную цішыню зямлянкі. Лынькоў. З млына даносіўся раўнамерны перастук і скрыгатанне паставаў. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэквізі́цыя, ‑і, ж.

Прымусовае адчужэнне або часовая канфіскацыя органамі дзяржаўнай улады маёмасці, якая належыць асобным грамадзянам ці грамадскім арганізацыям. У 1918 годзе Народнаму Камісарыяту маёмасцей маладой Савецкай рэспублікі была даручана рэквізіцыя і захаванне ўсіх прыватных калекцый і збораў мастацкіх каштоўнасцей. «Маладосць».

[Ад лац. requisitio — патрабаванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укры́ўдзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

Разм. Моцна пакрыўдзіць. Як жа зрабіць, каб, .. дбаючы пра дабро для ўсіх, не ўкрыўдзіць нічые душы паасобку? Лужанін. [Мітрафан] глыбока ведаў і разумеў сялянскую душу, таму і рабіў усё так, каб не ўкрыўдзіць яе. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераскака́ць сов.

1. в разн. знач. перескака́ть;

п. каго́е́будзь на кані́ — перескака́ть кого́-л. на ло́шади;

жа́ба ~ка́ла з аднаго́ ме́сца на друго́е — лягу́шка перескака́ла с одного́ ме́ста на друго́е;

2. перепляса́ть;

яна́ ўсіх ~ска́ча — она́ всех перепля́шет

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паспарту́

(фр. passe-partout = праходзіць скрозь)

1) ключ, які падыходзіць да ўсіх замкоў; адмычка;

2) ліст кардону або цвёрдай паперы, на які наклейваюцца ілюстрацыі ў кнігах і часопісах;

3) кардонная рамка для малюнкаў, фатаграфічных картак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

«ВЕ́СНІК БЕЛАРУ́СКАГА ЭКЗАРХА́ТА»,

часопіс. Выдаецца Бел. правасл. царквой з 1990 у Мінску на бел. і рус. мовах. Засн. на базе час. «Минские епархиальные ведомости». Разлічаны на святароў і ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі гісторыі і сучаснага стану правасл. царквы на Беларусі, а таксама прадстаўнікоў інш. правасл. цэркваў і хрысц. канфесій. У часопісе пераважаюць артыкулы гісторыка-архіўныя, аналітычныя багаслоўскага зместу, прысвечаныя найб. значным падзеям у Беларускім экзархаце. Кожны нумар (пачынаючы з № 4) прысвечаны адной тэме. З 1990 у дадатак да часопіса выдаецца серыя брашур «Библиотека «Вестника Белорусского экзархата».

А.​А.​Петрашкевіч.

т. 4, с. 116

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАЕННАПАЛО́ННЫЯ,

у міжнародным праве асобы, што ўваходзяць у асабовы склад узбр. сіл і апалчэння, партызаны, удзельнікі руху Супраціўлення, якія ў час ваен. канфлікту трапілі пад уладу варожай дзяржавы. Рэжым ваеннапалонных вызначаны Гаагскімі канвенцыямі 1899 і 1907 аб законах і звычаях вайны, а таксама Жэнеўскай канвенцыі 1949, удзельнікам якой з’яўляецца Рэспубліка Беларусь. Абыходжанне з ваеннапалоннымі пры ўсіх абставінах павінна быць гуманнае, без дыскрымінацыі. Замах на жыццё і фізічную недатыкальнасць ваеннапалонных, на іх чалавечую годнасць не дапускаецца. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь прадугледжвае крымін. адказнасць ваеннаслужачых за дрэннае абыходжанне з ваеннапалоннымі.

т. 3, с. 442

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАНА́НАВЫ,

позназімовы сорт яблыні селекцыі Бел. НДІ пладаводства. Выведзены скрыжаваннем сартоў Бабушкіна і Банан зімовы. Раянаваны з 1967 па ўсіх садовых зонах рэспублікі.

Дрэва моцнарослае з прыўзнята-круглаватай кронай. Плоданашэнне пачынае на 5—6-ы год пасля пасадкі. Сорт зімаўстойлівы, сярэднеўстойлівы да паршы, сярэднеўрадлівы. Плады сярэдняй велічыні (100—120 г), пляската-круглаватыя, саламяна-жоўтага колеру з лёгкім загарам з сонечнага боку. Мякаць шчыльная, сакаўная, прыемнага кісла-салодкага смаку. Дэсертны, спажываецца ў свежым выглядзе, захоўваецца больш за 200 сутак.

З.​А.​Казлоўская.

Яблыкі сорту Бананавы.

т. 2, с. 272

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)