галіна навукі і тэхнікі, якая ахоплівае тэорыю, спосабы і тэхн. сродкі аўтам. перадачы на адлегласць каманд кіравання і інфармацыі аб стане кіравальных аб’ектаў. Уключае тэлекіраванне, тэлесігналізацыю і тэлевымярэнні.
Дазваляе ажыццяўляць каардынацыю работ вял. колькасці тэрытарыяльна аддаленых агрэгатаў, машын і інш. і звязваць іх у адзіную тэлемеханічную сістэму з цэнтралізаваным кіраваннем. Кіраванне і кантроль здапамогай сродкаў Т. ажыццяўляецца з пункта кіравання (дыспетчарскага пункта), дзе знаходзіцца аператар (дыспетчар). Для перадачы інфармацыі ў Т. карыстаюцца эл., аптычнымі, оптавалаконнымі, гідраакустычнымі і інш. лініямі сувязі. Ад інш. галін тэхнікі, дзе перадаюць інфармацыю на адлегласць (напр., тэлефаніі, тэлеграфіі, тэлебачання), Т. адрозніваецца патрабаваннямі высокай дакладнасці перадачы вымераных велічынь, недапушчальнасцю вял. запазненняў сігналаў, высокай надзейнасцю перадачы каманд (імавернасць узнікнення памылковай каманды не больш за 10−6), высокай ступенню аўтаматызацыі працэсаў збораў і перапрацоўкі інфармацыі і інш.Найб. пашырана ў электраэнергетыцы, на нафтавых і газавых промыслах і магістральных трубаправодах, горнай прам-сці, чыгунцы, радзей — у камунальнай гаспадарцы. Сродкамі Т. карыстаюцца таксама для кіравання палётамі ракет і касм. апаратаў, метэаралогіі і інш.
Літ.:
Ильин В.А. Телеуправление и телеизмерение. 3 изд. М., 1982;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Жы́жа1, жы́жка ’цякучая сумесь вадкіх і цвёрдых рэчываў’. Рус.жи́жа. Ц.-слав.жижда ’вадкасць’. Ст.-рус.жижа (1705 г.) ’жыжа’. Ад кораня *žid‑з суфіксам *ja: *židja, адкуль заканамернае ўсх.-слав.жижа, ст.-слав. (> ц.-слав.) жижда.
Жы́жа2 дзіцяч. ’агонь’. Рус., укр. дзіцяч. жи́жа. Польск.дыял.żyża ’агонь’, славац. дзіцяч. žiža, žiž(i) ’агонь, святло’, серб.-харв. дзіцяч. жи̏ж, жи́жа ’агонь, горача’, жи̏жа, жи̏жа ’фокус, цэнтр (фіз. пункт)’, ’свяцільнік, кадзіла’. Параўн. балг.жижѝ ’іскры’, жѝжка ’іскра’, макед.жеже ’апякаць, пячы’. З кораня *žig‑ (гл. жыгаць, жгаць) здапамогай суфікса *‑ja таго ж, што ў свяча, ежа: *žigja > *žiža. Улічваючы дзіцячы характар слова, можна дапусціць і другасны паўтор ж, аднак наўрад ці гэта патрэбна ў свеце папярэдняга словаўтваральнага тлумачэння.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АФСЕ́ТНЫ ДРУК, афсет (англ. offset),
спосаб друкавання, пры якім фарба здрукарскай формы перадаецца пад ціскам на паверхню гумаватканіннага палатна, а з яго на паперу ці інш. матэрыялы. Бывае плоскі (друкарская форма плоская), высокі (друкавальныя элементы формы ўзвышаюцца) і глыбокі (друкавальныя элементы формы паглыбленыя).
Прынцып афсетнага друку прапанаваны ў ЗША (1905) пры стварэнні афсетнай друкарскай машыны. Засн. на выбіральнасці змочвання друкарскай формы фарбамі і вадой, што дасягаецца спец. фізіка-хім. апрацоўкай паверхні формы. У працэсе афсетнага друку форму па чарзе змочваюць вадой і накатваюць фарбы, пасля чаго пад ціскам уводзяць у кантакт з паверхняй гумаватканіннай пласціны, а апошнюю — з паперай ці інш. матэрыялам. Адбываецца двухразовая перадача адлюстравання, папера не ўваходзіць у непасрэдны кантакт з формай, што памяншае знос формы, павялічвае скорасць і паляпшае якасць друкавання. Для афсетнага друку выкарыстоўваюць ратацыйныя (гл.Ратапрынт) і афсетныя друкарскія машыны. Здапамогай афсетнага друку вырабляюць чорна-белую і шматколерную друкарскую прадукцыю. Атрымліваюць пашырэнне заснаваныя на электронных і камп’ютэрных сістэмах спосабы афсетнага друку, якія дазваляюць выключаць шэраг прамежкавых тэхнал. працэсаў у ім з паляпшэннем якасці гатовай прадукцыі і скарачэннем затрат часу на яе выраб.
Схема афсетнага друку: 1 — друкарская форма з валікамі фарбавальнага і ўвільгатняльнага апаратаў! 2 — гумава-тканіннае палатно; 3 — папера.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУКНАРО́БСТВА,
хатняе рамяство па вырабе сукна, тканіны з ваўняных нітак у многіх народаў. На Беларусі з самаробнага сукна шылі верхняе мужчынскае і жан. адзенне (світы, сярмягі, бравэркі і інш.), штаны-суконнікі, спадніцы-андаракі, рабілі цёплыя анучы-суконкі, шыты абутак — буркі і інш. Сыравінай была воўна. Найб. якаснае сукно было з воўны старых авечак, стрыжаных увосень. Воўну сартавалі, мылі, сушылі, скублі, часалі на грабянях ці ваўначосках, пралі. На кроснах ткалі сукно і паўсукно пераважна ў 4 ніты. Колер залежаў ад колеру воўны (белы, шэры, чорны). Нярэдка белае сукно фарбавалі. Белы колер паводле традыцыі пераважаў на Магілёўшчыне, ва ўсх. паветах Віцебскай і паўд. паветах Мінскай губ.; шэры найб. пашыраны на ПнЗ Беларусі. Фарбавалі сукно расл., а зпач. 20 ст. — хім. фарбавальнікамі. Напр., на ПдЗ для фарбавання тканін у карычневы колер сяляне ўжывалі торф. Каб атрымаць чорны колер, у Мінскай губ. сукно клалі ў настой іржавага жалеза. Сукно абавязкова валялі, валілі, білі, мялі босымі нагамі або ў ручных валюшнях. З 2-й пал. 19 ст. пашыраны мех. спосаб валення на валюшнях (фолюшах) здапамогай вадзянога кола або з паравым прыводам. З сярэдзіны 20 ст. саматужнае С. на Беларусі не існуе, бытуе як маст. промысел па вырабе дываноў, дарожак, посцілак і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭХАСЛАВА́ЦКАГА КО́РПУСА МЯЦЕ́Ж 1918у Расіі,
антысавецкае выступленне Асобнага Чэхаславацкага корпуса (45 тыс.чал., сфарміраваны восенню 1917 з ваеннапалонных чэхаў і славакаў, якія раней служылі ў аўстра-венг. арміі, для ўдзелу ў 1-й сусв. вайне). Паводле дамоўленасці з краінамі Антанты сав. ўрад у сак. 1918 пачаў перамяшчаць корпус (са студз. 1918 фармальна ў складзе франц. арміі) з Украіны на Д. Усход, каб ён мог праз г. Уладзівасток эвакуіравацца ў Зах. Еўропу. У маі 1918 эшалоны зчэш. і славацкімі вайскоўцамі расцягнуліся ад Паволжа да Уладзівастока. Незадаволеныя патрабаваннямі сав. ўрада здаць зброю і чуткамі пра паварот часткі эшалонаў на г. Архангельск чэхаславацкія часці ў маі 1918 арганізавана паўсталі пад заклікам «Праб’емся ва Уладзівасток сілай». Да вер. 1918 яны здапамогаймясц. кадэтаў, эсэраў, меншавікоў, казакоў і інш. антыбальшавіцкіх сіл скінулі сав. ўладу на тэр. ад Паволжа да Уладзівастока, спрыялі ўтварэнню Камітэта членаў Устаноўчага сходу, «Часовага сібірскага ўрада», Уфімскай дырэкторыі і інш. Пасля шэрагу паражэнняў ад Чырв. Арміі восенню 1918 і захопу кіраўніцтва белым рухам манархістамі на чале з А.В.Калчаком (ліст. 1918) чэхаславацкія часці ў студз. 1919 зняты чэхаславацкім урадам з фронту і выконвалі ў тыле калчакаўскіх войск ахоўныя функцыі. Паводле дамоўленасці з урадам РСФСР ад 7.2.1920 Чэхаславацкі корпус да вер. 1920 пакінуў тэр. Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прычэ́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Рмн. ‑пак; ж.
1.Дзеяннепаводледзеясл. прычапляць — прычапіць (у 1 знач.).
2.перан.Разм. Зачэпка, прычына. Бярвенне — толькі прычэпка, галоўнае — дзяляначку новую выгаварыць.Лобан.Гарась вадзіў па хаце вачамі, хацеў знайсці яскравую прычэпку для гутаркі.Каваль.
3.перан.Разм. Несправядлівы дакор, дробязная, неістотная заўвага; прыдзірка. Брыгадзір хітра нейтралізаваў усе прычэпкі і наскокі вучня.Шамякін.Як хлопчыку даволі ўжо дысцыплінаванаму, не дужа прыкра было яму і ад прычэпак старога майстра Сеўрука.Гарэцкі.// Тое, да чаго можна прычапіцца, прыдрацца. І як ні біся, ні старайся, Хоць на кавалкі разрывайся, Прычэпку знойдзе [пан] і аблае, Яшчэ й пад носам наківае.Колас.
4.Спец. Нараст на паверхні пладоў некаторых раслін, здапамогай якога яны чапляюцца за іншыя прадметы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГЕНЕРА́ТАРу радыётэхніцы,
прылада для атрымання (генерацыі) эл.-магн. ваганняў вызначанага віду (пэўных частаты, амплітуды, фазы, формы імпульсаў і інш.). Адрозніваюць генератар з самаўзбуджэннем (аўтагенератары; гл. ў арт.Аўтаваганні), у якіх характарыстыкі ваганняў вызначаюцца ўласцівасцямі самога генератара, і з незалежным узбуджэннем (узмацняльнікі магутнасці эл.-магн. ваганняў ад асобнага аўтагенератара). Генерацыя ажыццяўляецца пераважна за кошт энергіі крыніц пастаяннага току здапамогай актыўных элементаў (электронных прылад) або шляхам пераўтварэння першасных эл. ваганняў у ваганні зададзенай частаты і формы (квантавы генератар, параметрычны генератар).
Паводле тыпу актыўнага элемента адрозніваюць лямпавыя генератары (напр., на генератарных лямпах), цвердацельныя (на вырашальных узмацняльніках, Гана дыёдах, транзістарах, тунэльных дыёдах), генератар з газаразраднымі прыладамі (на тыратронах), форме ваганняў, частаце, магутнасці і прызначэнні — генератар гарманічных ваганняў (гл.Гарманічныя ваганні), генератар ваганняў спец. формы, нізка-, высока- і звышвысокачастотныя, імпульсныя генератары і інш. У генератары інфранізкіх частот і ў генератары ваганняў спец. формы ўмовы генерацыі забяспечваюцца адваротнай сувяззю; генератары нізкіх і радыёчастот маюць вагальныя контуры, фільтры і інш. ланцугі з засяроджанымі элементамі, генератар звышвысокіх частот — ланцугі з размеркаванымі параметрамі (аб’ёмныя і адкрытыя рэзанатары, радыёхваляводы, палоскавыя і кааксіяльныя лініі і інш., звычайна спалучаныя з актыўнымі элементамі ў адно цэлае). Гл. таксама Генератар вымяральны, Блокінг-генератар, Мультывібратар, Свіп-генератар, Фантастрон.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАПАЛО́ГІЯ (ад грэч. topos месца + ...логія),
раздзел матэматыкі, які вывучае ўласцівасці тапалагічных прастораў і розных падмностваў (фігур) у гэтых прасторах. Уласцівасці фігуры наз. тапалагічнымі, калі яны захоўваюцца пры тапалагічных адлюстраваннях. Напр., тапалагічныя ўласцівасці: замкнёнасць лініі, наяўнасць краю ў паверхні і інш.
Асновы Т. закладзены Л.Эйлерам, Ж.А.Пуанкарэ, Ф.Гаўсдорфам. Значны ўклад у развіццё Т. зрабілі рус. матэматыкі П.С.Аляксандраў, С.П.Новікаў, Л.С.Пантрагін, П.С.Урысон і інш. На пач. Т. вывучала тапалагічныя ўласцівасці фігур, пазней — адвольныя неперарыўныя адлюстраванні. Адна засн. задач Т. — класіфікацыя неперарыўных адлюстраванняў і вылучэнне з іх класаў з патрэбнымі ўласцівасцямі, напр., з уласцівасцю мець нерухомы пункт. У Т. вылучаюць самастойныя кірункі, якія адрозніваюцца аб’ектам і метадам даследаванняў. У агульнай Т. вывучаюць звязнасць, кампактнасць, метрызавальнасць тапалагічных прастораў, а таксама зменнасць гэтых паняццяў пры неперарыўных адлюстраваннях прастораў. Разам залгебрай агульная Т. з’яўляецца асновай тэарэтыка-мноствавых метадаў у матэматыцы. Алгебраічная тапалогія звязана з вывучэннем тапалагічных прастораў і іх неперарыўных адлюстраванняў здапамогайалг. аб’ектаў (гомамарфізмаў, груп, кольцаў). Дыферэнцыяльная Т. вывучае алг. мнагастайнасці (гл.Алгебраічная геаметрыя) сродкамі матэм. аналізу і алг. Т; кускова-лінейная Т. — паліэдры (мнагаграннікі) і іх кускова-лінейныя адлюстраванні.
Літ.:
Александрян Р.А., Мирзаханян Э.А. Общая топология. М., 1979;
Фоменко А.Т., Фукс Д.Б. Курс гомотопической топологии. М., 1989;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЦЫЯНА́ЛЬНА-ДЭМАКРАТЫ́ЧНАЯ ПА́РТЫЯПольшчы
(НДП; Stronnictwo Narodowa-Demokratyczne),
эндэкі,
польская паліт. партыя ў 1897—1945. Створана ў Каралеўстве Польскім на базе Нац. лігі, пазней пашырыла дзейнасць на польскія землі ў складзе Германіі (1904) і Аўстра-Венгрыі (1905). Прадстаўляла інтарэсы нац. буржуазіі, сярэдніх землеўладальнікаў і часткі інтэлігенцыі. Праграма (рэдакцыі 1897 і 1903) — нацыяналізм, ліберал-дэмакратызм, міжкласавае супрацоўніцтва, аўтаномія Польшчы ў складзе Расіі. У пач. рэвалюцыі 1905—07 НДП выступіла ў абарону нац. незалежнасці, супраць русіфікацыі; пазней, спадзеючыся на ўступкі ў нац. пытанні, падтрымала царызм у барацьбе з рэвалюцыяй. У 1-ю сусв. вайну арыентавалася на Расію і краіны Антанты, здапамогай якіх разлічвала далучыць да Каралеўства Польскага польскія землі Германіі і Аўстра-Венгрыі. З гэтай мэтай быў створаны Польскі нац.к-т на чале з Р.С.Дмоўскім. З восені 1917 дамагалася прызнання незалежнасці Польшчы зах. краінамі, удзельнічала ў Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919—20. З 1919 НДП (перайменаваная ў Нац.-дэмакр. саюз) уваходзіла ва ўрадавую кааліцыю, выступала супраць рэв. руху, падтрымлівала інтэрвенцыю супраць Сав. Расіі, паланізацыю бел., укр. і літ. зямель. У 1928 перайменавана ў Нац. партыю. У 1926—33 у складзе праванацыяналіст. Лагера Вял. Польшчы. У 2-ю сусв. вайну падтрымлівала польскі эмігранцкі ўрад. У 1945 забаронена новымі ўладамі Польшчы, у 1947 разгромлены яе падп. арг-цыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЖЭ́МЫСЛАВІЧЫ,
чэшская княжацкая і каралеўская дынастыя ў 9—14 ст. Назву атрымалі ад імя легендарнага селяніна-аратага Пржэмысла зв. Старадзіцы. Адзін з першых дакладна вядомых князёў з П. — Вацлаў [924—936]; першы кароль — князь Уратыслаў II [1085—92]. З 12 ст. спадчынныя каралі. Найб. значныя прадстаўнікі:
Пржэмысл I Отакар (? — 15.12.1230), князь (1192—93, 1197), кароль Чэхіі [1198—1230]. Пры ім умацавалася цэнтр. ўлада, вырас міжнар. аўтарытэт чэш. дзяржавы. Садзейнічаў ням. каланізацыі. У 1212 дамогся ад герм. караля Фрыдрыха II Гогенштаўфена прызнання незалежнасці Чэхіі.
Вацлаў I Аднавокі (1205—22 9.1253), кароль Чэхіі [1230—1253], Сын Пржэмысла I Отакара. У час яго праўлення складвалася саслоўная манархія, працягвалася ням. каланізацыя чэш. зямель.
Пржэмысл II Отакар (каля 1230—26.8.1278), кароль Чэхіі [1253—78], Сын Вацлава 1. Здапамогай рэформ умацаваў каралеўскую ўладу і ваен. магутнасць чэш. дзяржавы, якая распрасціралася ад вытокаў Лабы і Одры да Адрыятычнага м. Удзельнічаў у крыжовых паходах Тэўтонскага ордэна супраць прусаў і ВКЛ (1254, 1267). У гонар яго быў названы засн. ў 1255 г. Кралявец (ад чэш. krdl кароль, ням. Кёнігсберг, цяпер Калінінград). Сапернічаў з Рудольфам II Габсбургам за імператарскі прастол, пасля выбрання таго імператарам «Свяшчэннай Рым. імперыі» (1273), адмовіўся прынесці ленную прысягу. Загінуў у бітве каля Сухіх Круг (Маравія). У 1306 пасля смерці караля Вацлава III [1305—06] дынастыя спыніла існаванне.