*Сцёк, стёкы ’не з галавой (пра становішча ў вадзе)’: тут шчэ стёкы (пін., Нар. лекс.). Відаць, да ста́чыць ’быць дастатковым’ (гл.) або да сцекці́ ’дастаць, абхапіць’ (гл. сцякаць), параўн.: я тут нэ стэчу, тут тчэ нэ сцёкы (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таратэ́нты ’розныя асабістыя, уласныя справы’ (Нас.). Відаць, эўфемізм, аформлены экспрэсіўным суф. ‑энты на польскі лад, зыходнае, магчыма, *таратуты ад гукапераймання, параўн. укр. тарату́та ’выклічнік, што перадае стук пры таўчэнні ў ступе’, параўн. ЕСУМ, 5, 521. Параўн. таксама тарэмтанды, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́рлік ‘кармакухня на ферме’ (мсцісл., З нар. сл.). Відаць, фанетычна і словаўтваральна адаптаванае ўкр., паўдн.-рус. турлу́к ‘памяшканне, сплеценае і аблепленае глінай’, што запазычана з цюркскіх моў, параўн. тур. torlug ‘зямлянка’ (Фасмер, 4, 124; ЕСУМ, 5, 682; Анікін, 570).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

І́ўчык ’назва птушкі’ (Бяльк., Сцяц), і́чык ’птушка (лясны свістун)’ (Мат. Гом.). Відаць, птушка Saxicola rubetra L. (Антропаў, дыс.). Гукапераймальнае: іў‑чык, параўн. прыклад у Сцяцко: «Гэты йіўчык усё кажа: іў‑чык‑іўчык‑чык, жыве ў балоце»; параўн. ечык, ёўчык.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́капаны ’вельмі падобны’ (Юрч., Клім., Шатал.). Запазычана з польск. wykapany ’тс’, якое да капаць (гл.). Параўн. выліты, а таксама фразеалагізмы капачкі, брызачкі, кропелькі падабраць ’быць вельмі падобным’ (Янк. БФ, 180). Месца націску змянілася, відаць, пад уплывам іншых утварэнняў з прыст. вы‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лугаві́к ’грыб апенька’ (навагр., Сцяшк.), ’апенька лугавая, Marasmius oreades Fr.’ Названы паводле месца, дзе грыб сустракаецца (параўн. яшчэ кам. бырэзовы, ольховы опэнькы, маст. падарожнікі, драг. пудорожныкь (Жыв. сл.). Сюды ж, відаць, можна аднесці і балг. лугачка ’шампіньён звычайны, Agaricus campestris’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляхката́ць ’рохкаць (пра парасят)’ (свісл., Сл. ПЗБ). Гукапераймальнае, якое, відаць, у сваёй аснове мае корань лёх‑ (параўн. палес. лёха, укр. льоха < польск. locha ’свінаматка’) і, магчыма, звязана генетычна з ням. locken ’вабіць’, а таксама — аб галасах звяроў у перыяд цечкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лячны́ ’лекавы’ (лях., Сл. ПЗБ). Хаця ёсць каш. lėčni ’прызначаны для лячэння’, чэш. léčný, славац. liečny, славен. lẹčę̑n, харв. lȉječan, бел. лексема, відаць, запазычана з польск. leczny ’які для лячэння’. Праформа для іх lěč‑ьnъ < lěčiti (Слаўскі, 4, 103) > лячы́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гардэмары́н ’гардэмарын’ (БРС). Рус. гардемари́н, укр. гардемари́н. Паводле Фасмера (1, 393), крыніцай запазычання з’яўляецца франц. gardemarine (Шанскі, 1, Г, 28, мяркуе, што ў рус. мове гэта запазычанне з гал.). У бел. і ўкр. мовах слова, відаць, узята непасрэдна з рус.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гіпно́з ’гіпноз’. Рус. гипно́з, укр. гіпно́з. У бел. і укр. мовах, відаць, з рус. У рус. мове, паводле Фасмера (1, 407), з франц. hypnose (< лац. hypnosis < грэч.). Шанскі (1, Г, 78) мяркуе, што рус. слова ўзята з англ. hypnosis (< грэч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)