Наварот ’вяртанне, зварот’ (Др.-Падб.), наворот ’заход’: < гУжэ другім наворотом грыбы несуць» (ТС, 3, 115); на́варатам ’у першы, другі, трэці прыём’ (Некр.). Калі першае слова з пэўнымі падставамі можна разглядаць як фанетычна адаптаваны паланізм, параўн. польск.nawrót (гл. Вячорка, БЛ, 30, 1986, 51), то астатнія несумненна ўяўляюць мясцовыя ўтварэнні ад варочаць, варочацца, вядомыя і іншым славянскім мовам. Параўн. наварачацца ’заходзіць час ад часу’ (Мат. Гом.), серб.-харв.на́врат: у вище наврата ’шматразова’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перахо́д1 ’эпідэмія якой-небудзь няцяжкай хваробы’ (стаўб., З нар. сл.), піряхо́д ’пераход часу пасля прымятага’ (Юрч. СНЛ), сюды ж перэхо́дзіць ’перахадзіць за тэрмін (аб карове)’, ’пераходзіць з аднаго месца на другое, у другі стан’ (ТС), пераходка ’брод’ (добр., Мат. Гом.). Да пера- і хадзі́ць, ісці (гл.).
Пераход2 ’параход’ (Некр., ТС). Пад уплывам народнай этымалогіі з параход (гл.) — пры ад’ідэацыі лексемы пераход — як ’сродак, пры дапамозе якога можна пераправіцца з аднаго месца ў іншае’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сме́лы ‘які не паддаецца страху; храбры, адважны’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Бяльк., ТС, Пятк. 2, Сл. ПЗБ), сме́ліць ‘рабіць смелым’ (Нас., Ласт.). Укр.смі́лий, рус.сме́лый, польск.śmiały, чэш.smělý, славац.smelý, серб.-харв.сме̏о, славен.smẹ̑l (з серб.-харв.), балг.смел. Прасл.*sъmělъ, першапачаткова дзеепрыметнік прошлага часу на ‑l‑ ад дзеяслова *sъměti (гл. смець); Бернекер, 2, 47; Праабражэнскі, 2, 341–342; Фасмер, 3, 684; Сной₁, 584–585; Махэк₂, 560; Рэйзак, 585; Борысь, 617.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
геро́й
(гр. heros)
1) храбры чалавек, які здзейсніў подзвіг;
2) галоўная дзеючая асоба літаратурнага твора;
3) чалавек, які ўвасабляе тыповыя рысы свайго часу, эпохі, асяроддзя;
4) той, хто нечым вылучыўся, звярнуў на сябе ўвагу (г. дня).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тэ́рмін
(лац. terminus = канец, мяжа)
1) пэўны прамежак часу, адведзены для чаго-н.;
2) вызначаная дата, да наступлення якой што-н. павінна адбыцца, закончыцца;
3) слова, якое дакладна абазначае якое-н. паняцце ў навуцы, тэхніцы, мастацтве.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
шматI
1.нареч. мно́го;
ён сабра́ў ш. грыбо́ў — он собра́л мно́го грибо́в;
ш. ча́су прайшло́ — мно́го вре́мени прошло́;
2.в знач. сказ. мно́го;
3.: ш. хто, ш. які́я мно́гие;
ш. што, чаго́ — мно́гое
шматII, -та́м., разг. лоску́т; клок
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
АСАДКАНАМНАЖЭ́ННЕ, седыментацыя,
прыродны працэс утварэння ўсіх відаў адкладаў у выніку пераходу матэрыялу, які асаджваецца, з рухомага завіслага або растворанага стану (у водным або паветраным асяроддзі) у нерухомы — асадак. Адбываецца на дне рэк, азёраў, мораў і акіянаў, на паверхні сушы за кошт абломкавага матэрыялу, вулканічнага і касм. рэчыва, біягенных і хемагенных кампанентаў. На тэр. Беларусі ў геал. мінулым (ад рыфею да палеагену ўключна) асадканамнажэнне адбывалася пераважна ў марскіх умовах; з позняга палеагену і да цяперашняга часу — у кантынентальных умовах. Асадкі — пяскі, алеўрыты, торф і інш.Стараж. асадкі ператварыліся ў асадкавыя горныя пароды, найб. магутныя ў Прыпяцкім прагіне, Аршанскай і Брэсцкай упадзінах.
балгарская паэтэса. Скончыла Сафійскі ун-т (1915). Першы зб. вершаў «Вечная і святая» (1927) напісаны пад уплывам нар.-песеннай паэзіі. У зб-ках «Зорка марака» (1932), «Сэрца чалавечае» (1936) уражанні ад вандраванняў па роднай краіне, Францыі, Італіі, Славеніі, вобраз горада з яго сац. кантрастамі, узмацненне трагічных і песімістычных нот. Аўтар лірычных зб-каў «Ад берага да берага» (1963), «Святлацені» (1977), «На беразе часу» (1983) і інш., кн. для дзяцей. Дзімітраўская прэмія 1950. На бел. мову яе вершы перакладаў Н.Гілевіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛАДЖА́-ХЮЮ́К (Alaca Hüyük),
узгорак недалёка ад г.Багазкёй на ПнЦэнтр. Турцыі, дзе выяўлены археал. напластаванні ад эпох энеаліту і бронзавага веку (4—3-е тыс. да н.э.) да 7—6 ст. да н.э. Раскопкамі з 1935 выяўлены царскі (?) могільнік з 13 пахаваннямі (2-я пал. 3-га тыс. да н.э.). У грунтавых камерах разам з касцякамі нябожчыкаў знойдзена шмат залатых і медных вырабаў (посуд, зброя, фігуркі быкоў і аленяў, упрыгожанні). Да хецкага часу (2-е тыс. да н.э.) адносяцца рэшткі абарончых сцен з варотамі (упрыгожаны фігурамі сфінксаў), храма і інш. збудаванняў.
Да арт.Аладжа-Хююк. Штандар з царскага могільніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБСЕРВА́ЦЫЯ,
1) у навігацыі — вызначэнне геагр. каардынат судна ў моры па назіраннях аб’ектаў з вядомымі каардынатамі. Навігацыйную абсервацыю праводзяць па адзначаных на карце берагавых арыенцірах, астранавігацыйную — па нябесных свяцілах, каардынаты якіх даюцца ў Марскіх астр. штогодніках, радыёнавігацыйную — па напрамку на крыніцу радыёхваляў (напр., радыёмаякі, навігацыйныя ШСЗ). Усе спосабы абсервацыі зводзяцца да графічнага знаходжання пункта на марской карце або аналітычнага разліку яго каардынат.
2) У медыцыне — назіранне на працягу пэўнага часу за ізаляванымі ў спец. памяшканні людзьмі, якія маглі мець кантакт з хворымі на небяспечныя каранцінныя хваробы. Зрэдку ў такім жа значэнні тэрмін выкарыстоўваецца ў ветэрынарыі і фітапаталогіі ў дачыненні да завезеных жывёл, раслінных матэрыялаў.