Валася́нка 1 ’сіло’ (Шатал.). Да валасяны.

Валася́нка 2 ’ядавіты грыб’ (Мат. Гом.). Назва звязана з павер’ем, быццам у грыбе жывуць вельмі шкодныя чарвякі-валасні, якія і выклікаюць хваробу, атручванне.

Валася́нка 3 ’травяны матрац’ (Мат. Гом.). Да валасень 4 ’моцная высокая трава’, валасяны (ад назвы травы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́руб ’участак, дзе высечаны лес’ (Мат. Гом., Інстр. II); ’зруб’ (Мат. Гом.); ’вышыня зруба ад падлогі да столі’ (Інстр. II). Рус. дыял. вы́руб ’паляна з карчамі і кустамі; від плоту; дзеянне па дзеяслову вырубіць’, польск. wyrąb, в.-луж. wurub. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад вырубіць < рубіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мата́н ’верхняя (да пояса) вопратка з рукавамі’ (гродз., Мат. АС), мата́нка ’кофта’ (навагр., Сл. ПЗБ), ’паркалёвая безрукаўка’ (іўеў., Сцяшк. Сл.), ’малінавая хустка’ (чачэр., Мат. Гом.). Рус. варон. мата́ня ’доўгая з поясам жаночая кофта’. Да матацца/мата́ць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 26).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́зка 1 ’трыножак’, ’сажань’ (Мат. Гом.). Гл. казан.

Ко́зка 2 ’бакас’ (Мат. Гом.). Параўн. укр. козарка ’від дзікай гусі’, рус. казара, казарка ’тс’. Магчыма, цюркскага паходжання (тур. kaz ’гусь’) (Булахоўскі, 3, 238). Параўн. ЕСУМ, 2, 340.

Ко́зка 3 ’грыб саркадон чарапічны’ (ТС). Гл. каза 6.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стары́к 1 ‘старыца’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС, Мат. Гом.). Да стары (гл.), тут ‘былое, старое рэчышча’; відаць, вынік семантычнага згортвання выразу *стары́ рукаў (ракі).

Стары́к 2 ‘месяц на сходзе’ (Сл. ПЗБ, ТС, Сл. Брэс., Ян., Мат. Гом., Шатал.). Да стары (гл.), параўн. ве́тах ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Важджы́на ’лейчына’ (Янк. Мат.). Ад формы мн. л. вожджы з суфіксам адзінкавасці ‑ін‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Валаме́кі ’васількі’ (Мат. Гом.). Магчыма, да валошка, якое збліжана з нейкім іншым словам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́сеўкі ’рэшткі ад прасейвання мукі’ (Мат. Гом.). Гл. вы́сеўкі, адносна фанетыкі параўн. вузверыцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ву́цераб ’поле пасля выкарчоўкі’ (Мат. Гом.). Гл. выцераб; да фанетыкі параўн. вузверыцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́калат ’абмалот; салома’ (Мат. Гом.). Рус. вы́колот ’выкалочванне’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад выкалаціць ’абмалаціць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)