Звеставанне (дакладная назва — Благавешчанне Прасвятой Багародзіцы; ад царк.-слав. «Благая весть» — «Добрая вестка»),
рэлігійнае хрысц. свята. Адно з дванадзесятых свят праваслаўя. Адзначаецца за 9 мес перад Калядамі (каталіцкай царквой 25 сак. па грыгарыянскім календары і праваслаўнай — 7 крас. па юліянскім). Прысвечана апісанай у Новым запавеце падзеі, калі архангел Гаўрыіл паведаміў Дзеве Марыі (Багародзіцы), што яна народзіць сына Божага — Ісуса Хрыста ад Духа Святога. Дабравешчанне ўвайшло ў хрысц. каляндар у 4 ст. На бел. землях з’явілася разам з іншымі хрысц. святамі ў 10 ст. Супадае з пачаткам веснавых работ, клопатам сялян пра лёс будучага ўраджаю, які, паводле нар. вераванняў, залежаў ад прыхільнасці Багародзіцы. У нар. календары адзначаецца як пачатак вясны, дзень абуджэння зямлі. Да гэтага свята былі прымеркаваны стараж. веснавыя абрады (Гуканне вясны), з ім звязана шмат павер’яў і забарон (нельга было працаваць, па асаблівасцях надвор’я ў гэты дзень рабілі прагнозы на ўраджай і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРБАРЫ́С (Berberis),
род кветкавых раслін сям. барбарысавых. Каля 500 відаў. Пашыраны ў Паўн. Афрыцы, умераных абласцях Еўропы і Азіі, у Амерыцы. На Беларусі дзікарослы барбарыс звычайны (Berberis vulgaris), які расце на схілах у далінах рэк, каля дарог, на ўзлесках, у светлых лясах і хмызняках, і каля 50 інтрадукаваных відаў. Найб. вядомыя барбарыс амурскі (Berberis amurensis), Зібальда (Berberis sieboldii), круглаплодны (Berberis sphaerocarpa) і Тунберга (Berberis thunbergii).
Лістападныя і шматгадовазялёныя кусты або невял. дрэвы. Барбарыс звычайны — лістападны калючы куст выш. да 2 м з рабрыстымі прамастойнымі або дугападобнымі парасткамі. Лісце скурыстае, адваротнаяйцападобнае, дробнапілаватае, у пучках. Кветкі жоўтыя, духмяныя, у павіслых гронках. Плады ягадападобныя, ярка-чырвоныя, падоўжаныя, сабраныя ў гронкі, ядомыя. Вырошчваецца ў жывых агароджах і бардзюрах. Мае шмат садовых формаў з рознай афарбоўкай лісця. Дэкар., лек., харч. і меданосныя расліны. Плады багатыя яблычнай к-той і вітамінамі, выкарыстоўваюцца ў кандытарскай і лікёра-гарэлачнай прам-сці. Кара і карані маюць лімонна-жоўтую фарбу і дубільнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПРА БАГА́ЦТВА ДЫ БЕ́ДНАСЦЬ»,
перакладны твор бел. л-ры 19 ст. Пераклад зроблены з укр. брашуры С.А.Падалінскага (1875, 2-е выд. 1876), выдадзены ў Жэневе ў 1881 з дапамогай М.П.Драгаманава, які напісаў да бел. выдання прадмову. У творы элементы маст. прозы спалучаны з агітацыйна-прапагандысцкім зместам, выкладаецца марксісцкае вучэнне пра крыніцы росту капіталу і дадатковую вартасць. Дасведчаны рабочы-чыгуначнік Кастусь тлумачыць сваім сябрам, што для паляпшэння жыцця трэба зямлю, фабрыкі і заводы зрабіць грамадскай уласнасцю, ліквідаваць эксплуатацыю чалавека чалавекам. Пераклад дапасаваны да бел. умоў і нар. побыту, значна ўзмоцнены маст. элемент (пейзажныя замалёўкі, партрэты дзейных асоб больш яркія і вобразныя). У творы жывая лексіка, шматнар. зваротаў і трапных вобразаў, удала перададзены фанетычныя асаблівасці бел. мовы, што сведчыць пра дасканалае валоданне роднай мовай перакладчыкам.
Публ.:
Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя. 2 выд.Мн., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пехцяро́к ’вяровачная сетка для сена ў дарозе’ (Нас.), ’кашэль, торба’ (Нар. Гом.), пехцёрь ’тс’ (Растарг.), пехцяром ’быць неахайна апранутым’ (Нас.), пяхцер ’гультай’ (мазыр., Мат. Гом.), (перан.) пехірірок ’таўстун (пра дзіця)’ (Нас.), рус.кур., калуж.пехтерь, пехтерь ’кошык, у які натоптваюць сена’, цвяр. ’тоўстае пражэрлівае дзіцё’, смал.пяхцерь ’пяхцер’, ярасл., цвяр., пск.пехтёршпь ’несці нешта цяжкае’, ’шмат набіраць, напіхваць’, ’шмат і прагна есці’. Відаць, уграфінізм. Параўн. вепск.pehit ’мятая салома, сечка’, peksta ’мяць, таптаць’, ’мясіць, збіваць, перамешваючы’, а таксама эрзя-мардоўск. pʼetkʼel ’таўкач’. Гл. таксама пяхцер. Куркіна (Этимология–1970, 96–97) рус.пехтерь, пестер(ь) і да т. п. адносіць да прасл.*pьxali, pixati, уключаючы сюды рус.пест ’таўкач, кій’, славен.peši ’салома ў кулях, прызначаная для пакрыцця будынку’ і інш., і вызначае магчымасць семантычнага пераходу: ’хуткі рух са штуршком’ > ’піхаць, таўчы’ > ’плесці, віць, ткаць’ > ’нешта сплеценае’, што не зусім адпавядае семантыцы бел. лексем.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аскра́к ’чалавек, у якога заўсёды беспарадак пад носам’ (Янк. Мат.). Укр.оскря́к, віскряк, візгряк ’сапля, сапляк’. У сучаснай мове разумеецца як утварэнне з суфіксам ‑ак, які ўтварае назвы асоб. Тады зыходным трэба лічыць возкрі ’соплі’ (Бяльк.). Гл. возгры, якое мае шмат паралеляў у славянскіх мовах; не выключана, што скрак — каранёвы элемент: *(s)kręk ’студзяністая субстанцыя, напр. жабурынне’. Супрун, Бел.-укр. ізал., 71–73; Вярэніч, Бел.-укр. ізал. 10–11; Шцех, Scando-Slavica, 11, 251–254; іншую літаратуру гл. да артыкула возеры.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
невясёлы, ‑ая, ‑ае.
1.Які сумуе; сумны. [Сярго:] Вы што ж такі пануры, невясёлы? [Бэсман:] У нас вясёлага не вельмі шмат.Глебка.Убачыўшы свайго сябра невясёлым, Ціма запытаў: — Чаго такі кіслы?Шчарбатаў.//Які выражае смутак, журбу. Невясёлая ўсмешка. Невясёлыя вочы.
2.Які выклікае смутак, журбу; непрыемны. Невясёлы мой лёс, невясёлы... Пакідаю я родныя сёлы.Куляшоў.Покут голы, невясёлы, Як у той павеці.Крапіва.Ноччу Мікола не спаў. Сядзеў каля папялішча пад уцалелай яблыняй і думаў невясёлую думу.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раслі́нны, ‑ая, ‑ае.
1.Які мае адносіны да расліны. Расліннае покрыва. □ Раслінны свет быў багаты, корму для .. [зуброў] хапала, жыццё было прывольнае.В. Вольскі.//Які складаецца з раслін. Раслінны корм. □ — Ты паведамляеш, што ў вашай школе ў гэтым годзе вельмі багаты куток натураліста, што ў цябе ў самой таксама шмат раслінных калекцый.Сіняўскі.// Прыгатаваны, здабыты з раслін. Раслінныя фарбы. Раслінны тлушч.
2.Які жыве на расліне, раслінах. Раслінная тая.
3. З малюнкам, адбіткам раслін. Раслінны ўзор. Раслінны арнамент.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАНСЕРВАТЫ́ЗМ (франц. conservatisme ад лац. conservo ахоўваю, захоўваю),
сукупнасць разнастайных ідэйна-паліт. і культ. плыняў, якія выступаюць за захаванне традыцый і пераемнасці ў сац. жыцці. Тэрмін «К.» увёў ва ўжытак франц.паліт. дзеяч і пісьменнік Ф.Р. дэ Шатабрыян. Асн. тэарэтыкамі К. ў канцы 18 — пач. 19 ст. былі Э.Бёрк [яго кн. «Разважанні аб французскай рэвалюцыі» (1790) лічыцца «бібліяй» К.], Ж дэ Местр, Л.Банальд, С.Т.Колрыдж і інш. Разнавіднасцямі кансерватыўнай ідэалогіі з’яўляюцца лібералізм, неакансерватызм і традыцыяналізм. Неакансерватызм, якішмат у чым збліжаецца з неалібералізмам, успрыняў ад яго ідэю грамадскага развіцця, гіст., сац. і паліт. актыўнасці індывіда, дэмакратызацыі палітыкі і сац. адносін. Неакансерватары адышлі ад элітарных і арыстакратычных поглядаў на ўладу, парадак, традыцыі; цэнтр. ідэя іх эканам. палітыкі — неэфектыўнасць сацыяліст. метадаў дзярж. рэгулявання. У краінах Зах. Еўропы і ЗША адрозніваюць 3 формы К.: ліберальна-кансерватыўную (выступае за неабходнасць цеснай сувязі паміж рыначнай эканомікай, індывід. свабодай і ўладай закону; найб. распаўсюджаны ў Вялікабрытаніі і ЗША), хрысціянска-дэмакратычную (сцвярджае каштоўнасць хрысц. маральнага парадку, ухваляе дзярж. рэгуляванне паводзін людзей), аўтарытарную (адстойвае ідэю моцнай дзяржавы, яе права ўмешвацца ў эканоміку і дзейнасць асобных ін-таў; прадстаўлены ў Францыі, Ірландыі, Германіі). Характэрныя прынцыпы ўсіх форм К. — прызнанне існавання універсальнага маральнага парадку, які падтрымліваецца рэлігіяй, ідэя недасканаласці чалавечай прыроды і прыроднай няроўнасці людзей, важнай ролі прыватнай уласнасці ў індывід. і грамадскім жыцці, прызнанне традыц. норм рухаючай сілай прагрэсу, неабходнасць абмежавання і збалансаванасці паліт. улады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭ́ЙНБЕК (Steinbeck) Джон Эрнст (27.2.1902, г. Салінас, ЗША — 20.12.1968),
амерыканскі пісьменнік. Вучыўся ў Станфардскім ун-це. Шмат падарожнічаў, працаваў журналістам. У ранніх раманах «Залатая чаша» (1929), «Невядомаму богу» (1933), «Квартал Тартылья-Флэт» (1935), цыкле апавяд. «Райская паша» (1932), зб. навел «Доўгая даліна» (1938) рамант. тэндэнцыі. Сац. праблематыка ў рамане «Бітва з няпэўным зыходам» (1936) і аповесці «Пра мышэй і людзей» (1937). Вяршыня яго творчасці — раман «Гронкі гневу» (1939, экранізаваны ў 1940) пра лёс даведзеных да галечы фермераў, якія вандруюць па краіне ў пошуках працы; праз пакуты і нястачы героі ўсведамляюць сябе часцінкай абяздоленага народа. Ваен. і антыфаш. тэматыка ў кн. нарысаў «Бомбы ўніз» і аповесці «Месяц зайшоў» (абедзве 1942). У пасляваен. творчасці С. (раманы «Кансервавы рад», 1945; «Аўтобус, які заблудзіў», 1947; «Добры чацвер», 1954; аповесць «Жамчужына», 1947) вылучаецца філас. раман «На ўсходзе ад раю» (1952, экранізаваны ў 1955), у якім сцвярджаецца думка пра здольнасць чалавека перамагчы зло ў сабе і дасягнуць любых духоўных вышынь. Аўтар эпахальнага рамана «Зіма трывогі нашай» (1961), які ідэяй маральнага ўзвышэння чалавека спрыяў новаму ўздыму амер. л-ры. Кн. нарысаў «Падарожжа з Чарлі ў пошуках Амерыкі» (1962) — даследаванне маральна-грамадскага клімату ЗША. На бел. мову яго раман «Гронкі гневу» пераклаў С.Дорскі. Нобелеўская прэмія 1962.
Тв.:
Бел.пер. — Гронкі гневу. Мн., 1993;
Рус.пер. — Избр. произв.М., 1988;
Собр. соч.Т. 1—6. М., 1989.
Літ.:
Мулярчик А.С. Творчество Джона Стейнбека. М., 1963;
Батурин С.С. Джон Стейнбек и традиции американской литературы. М., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІ́БЛ (акадскае Губл, стараж.-яўр.Гебал),
старажытны горад і порт у Фінікіі (цяпер г. Джубейль, Ліван). З 6-га тыс. да н.э. невял. гандлёва-рамесны цэнтр, праз які Егіпет вывозіў з Фінікіі лес. У 4—2-м тыс. да н.э.гандл. (ліванскі кедр, медзь) і рэліг. (месца культу Адоніса) цэнтр; апрацоўка папірусу — адсюль назва (грэч. byblos кніга). У 16—13 ст. да н.э. быў залежны ад Егіпта, але меў сваіх цароў. У канцы 2-га тыс. да н.э. страціў сваё значэнне, пазней яго неаднаразова падпарадкоўвалі Асірыя і Вавілонія. У 11—9 ст. да н.э. вёў барацьбу з Цірам і Сідонам за панаванне ў Фінікіі. Пры Ахеменідах і ў эліністычна-рымскі перыяд перажываў уздым, чаканіў манету, меў самакіраванне. З 7 ст.н.э.араб. горад.
Раскопкамі выяўлены надпісы на каменных і бронзавых прадметах (гл.Біблскае пісьмо), рэшткі храма багіні Баалат Гебал (2-е тыс. да н.э.), саркафаг цара Ахірама з раннеалфавітным надпісам 13 ст. да н.э., каля 1800 пахаванняў, дамы багатых гараджан, шмат вырабаў з медзі, серабра, золата.