Рыжо́та ’рыжавалосы’ (Сл. ПЗБ). Ад ры́жы (гл.) з дапамогай суф. ‑ота, як брыдо́та, дурно́та, басо́та, мяко́та (Сцяцко, Афікс. наз., 120–121).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рабяні́ца (рабені́ца) ’сорт вялікіх груш’ (ТС). Ад рабы (пра словаўтваральны тып гл. Сцяцко, Афікс. наз., 110). У аснове матывацыі ляжыць афарбоўка груш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прасце́ра ’прасціна’ (глус., Мат. Маг.). Дэрыват ад просты з суф. ‑ера, адносна апошняга гл. Сцяцко, Афікс. наз., 100, 137. Параўн. прасціна́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́лівень ’праліўны дождж’ (Нас.), пралі́вень ’тс’ (мядз., Сл. ПЗБ). Ад праліваць < ліць з суф. ‑ень; аб суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́цішча ’спецыяльна адведзенае месца на рацэ для лоўлі рыбы’ (Прышч. дыс.). Да ме́та1. Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 45–46.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мужаве́нь ’малады, жанаты мужчына’ (Касп.). Да муж (гл.) > прыметнік мужаў. Аб суфіксе ‑авень са значэннем ’носьбіт адзнакі’ гл. Сцяцко, Афікс. наз., 143.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мякша́ ’насенная частка гарбуза’ (маст.), ’мякаць мяса’ (лід., Сл. ПЗБ). Да мяккі (гл.). Аб суфіксе ‑ш‑α гл. Сцяцко, Афікс. наз., 76.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Локіш ’локаць’ (дзярж., Нар. сл.) — рэгіянальнае ўтварэнне з суф. ‑іш (Сцяцко, Афікс. наз., 159), па аналогіі да мя́кацьмякіш. Да локаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лутня́ ’скрутак кары з адной лазіны або ліпкі’, ’хлусня, няпраўда’ (ТС). Да лут1 (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 165).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лучаі́на ’лагчына’ (лунін., Шатал.). Узнікла ў выніку кантамінацыі лексем лука і лагчаіна (гл.). Аб суфіксе ‑іна гл. Сцяцко (Афікс. наз., 155–156).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)