сцяць 1, сатну, сатнеш, сатне; ‑нём, ‑няце; пр. сцяў, сцяла, ‑ло; зак., што.

Зняць, аддзяліць чым‑н. вострым, ссячы, зрэзаць. Сцяць галаву. Сцяць касой траву.

сцяць 2, сатну, сатнеш, сатне; ‑нём, ‑няце; пр. сцяў, сцяла, ‑ло; зак., каго-што.

Разм.

1. Абхапіўшы, сціснуць. Сцяць рукі рамянямі. □ [Дзедзіха] нагнуўся да зямлі, зачэрпнуў жменяй снегу, сцяў у кулаку, скамячыў снежку. Пташнікаў. // Моцна трымаючы што‑н., заціснуць (у руках, зубах). Гаўрыла .. ляжаў акалелы і піпку зубамі сцяў. Гарэцкі.

2. Сціснуць (грудзі, горла), перашкаджаючы дыхаць. Я паставіў чамадан, пачаў мацаць кішэні, каб закурыць, бо нешта сцяло грудзі, пераняло дыханне. Радкевіч. / у безас. ужыв. Ад жаху вусны сцяло. // перан. Выклікаць адчуванне болю, цяжару (на душы, сэрцы). Нейкі сум, трывога зноўку сэрца маё сцялі. Вялюгін.

3. Шчыльна злучыць (губы, зубы, пальцы і пад.). [Дзед] пакрыўджана сцяў сухія губы, адвярнуўся ад мяне. Хомчанка. Піліпка да болю сцяў зубы, каб не расплакацца. П. Ткачоў.

4. безас. Сцягнуць, схапіць (пра мароз). Ваду сцяло як след.

•••

Сцяўшы (сціснуўшы) зубы — падаўляючы свае жаданні, стрымліваючы пачуцці (рабіць што‑н.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ergrefen* vt

1) хапа́ць, бра́цца (за што-н.); схапі́ць, злаві́ць

2) (з)ахо́пліваць; узру́шваць;

die Flucht ~ кі́нуцца наўцёкі;

die Gelgenheit ~ скарыста́цца з наго́ды;

das Wort ~ узя́ць сло́ва;

Mßnahmen ~ прыня́ць за́хады [ме́ры];

Bestz ~ von etw. (D) авало́даць чым-н.;

die Initiatve ~ узя́ць на сябе́ ініцыяты́ву

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Стрэць, стрэ́ну ‘сустрэць’, стрэ́цца ‘сустрэцца’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Касп., Байк. і Некр., Бяльк., Нар. Гом.; баран., лід., ганц., калінк., Сл. ПЗБ, ТС), стрэ́нуць ‘тс’ (Нас., Байк. і Некр.), стрэ́ціць ‘сустрэць’ (Касп.), ст.-бел. стретить ‘тс’ (XV ст., Карскі, 1, 357). Параўн. укр. стрі́ти, стрі́нути, рус. встре́тить, дыял. стреть, стре́нуть, ст.-польск. pośrześć, pośrzatać się, чэш. střetnouti, ст.-чэш. střenúti, славац. stretnúť, серб.-харв. сре̏сти, славен. srẹ́sti, балг. срещна, макед. срете, сретне, ст.-слав. сърѣсти ‘сустрэць’. Прасл. *sъ‑rěsti, *sъ‑rętʼešь ‘страчаць’, таксама *ob‑rěsti, *ob‑rętʼešь, параўн. рус. обрести́, обрету́, приобрести́ ‘набыць; прыдбаць’; *sъ‑ < і.-е. *su‑ ‘добры’, як у *sъdorvъ ‘здаровы’. Ва ўсходнеславянскіх формах канчатак інфінітыва Міклашыч (278) тлумачыць аналагічным выраўноўваннем па дзеепрыметніку прош. ч. *sъ‑rě(t)lъ; варыянт стрэнуць узнік на аснове форм цяп. ч. Роднасныя літ. su‑rėsti, прош. ч. sùėčauсхапіць, злавіць’; далей стаяць літ. ràsti, randu, radau ‘знаходзіць’, гоц. wraton ‘ісці’, ст.-ісл. vrata ‘вандраваць, знаходзіць’, ст.-інд. á‑vradanta ‘хісталіся’ і інш. (Фрэнкель, Slavia, 13, 15; Брукнер, KZ, 46, 234; Фасмер, 1, 90, 363; З, 107 з іншай літ-рай; Глухак, 576). Устаўку ‑т‑ (‑t‑), вядомую яшчэ ў праславянскіх формах, Карскі (1, 357) тлумачыць імкненнем да мілагучнасці. Гл. таксама сустрэць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хапану́ць і хапяну́ць, ‑ну́, ‑не́ш, ‑не́; ‑нём, ‑няце́; зак.

1. Аднакр. да хапа́ць (у 1, 2 і 4 знач.).

2. Разм. Добра зарабіць, выгадна прадаць. [Яснікаў:] — Ганарар добры хапанеш. Шамякін. — Слаўныя памідорчыкі, праўда? Гэта аж з Крыма. Па цэлым чамадане прывезлі, — жанчына ўздыхнула. — Ох, і хапанулі яны грошай... Даніленка.

3. Разм. Забраць што‑н. у каго‑н. То калі прыязджалі да нас вось Мікола з Петраграда і мой швагрусь Вяршынскі з-пад Баранавіч, дык мы панскую зямлю і хапанулі. Гурскі.

4. Разм. Украсці, сцягнуць. Хтосьці З крамы хапануў... — Знаць не знаю, Чуць не чуў. Броўка.

5. Разм. Выпіць спіртнога. Памаўчаўшы, [маці] спыталася: — Дзе ж ты хапянуў гэтай гары? Пестрак. Хапануў шклянку, але ж тое яшчэ ўдзень. І ўсё ж размарыла-такі, гадасць. Навуменка.

6. Разм. Раптоўна ахапіць, схапіць (пра прыступ хваробы, болю). Вось галоўны канструктар прыйшоў. Больш мы не запрашалі нікога... Вынаходніка-токара шок Хапянуў ад уступу такога. Нядзведскі.

7. Разм. Жвава, бадзёра зайграць на музычным інструменце. Музыкант хапянуў «чаркашынаву польку», і зноў задрыжала хата, як і на пачатку. Вечарынка была ў разгары. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Іма́ць ’браць, прымаць’, ’мець’ (Байк. і Некр.), ’браць, хапаць’, ’біць’, ’мець’ (Нас.), ’браць, мець, перахапіць’ (Др.-Падб.), ’браць, мець, разумець’ (Гарэц.), імя́ць ’браць’ (Касп.), іма́цца ’брацца’, ’разумець’ (Нас.). Рус. дыял. има́ть ’браць’, ’лавіць, хапаць’, ’уладаць, мець’, ’мець намер, жаданне рабіць што-н.; хацець’; укр. іма́ти ’браць, узяць, злавіць, хапаць, схапіць’ (Грынч.), польск. уст. imać ’браць, хапаць’, в.-луж. jimać ’чапаць, хапаць’, н.-луж. jimaś ’браць, хапаць’, палаб. jaimăt ’хапаць, лавіць’, чэш. jímati ’браць, хапаць’, славац. jímať ’мець’, серб.-харв. ѝмати ’тс’, балг. и́мам ’тс’, макед. има ’тс’. Ст.-слав. имати ’хапаць, схопліваць, лавіць, збіраць’, ст.-рус. имати ’браць, збіраць, здабываць, захопліваць’, ст.-бел. имати ’мець; браць; лічыць, прымаць’ (Скарына). Ступень чаргавання да мець (гл.). Прасл. ітэратыў *jьmati () утвораны ад *ęti, *jьmǫ (параўн. няць, узяць), якое ўзыходзіць да і.-е. *em‑; параўн. літ. imù, im̃ti, лат. jęmu, jem̃t, ст.-прус. īmt, лац. emō, emere з тоеснай семантыкай; гл. Бернекер, 1, 425; Фасмер, 2, 128; Слаўскі, 1, 450–451; Трубачоў, Эт. сл., 6, 71; 8, 224–225; Тапароў, 3, 47–49. У апазіцыі *ęt‑*jьmati бачаць адбітак семантычнага супрацьпастаўлення стану (’мець, уладаць’) і актыўнага дзеяння (’браць, захопліваць’); гл. Шанскі, 2, I, 54; Скок, 1, 716 і Безлай, 1, 210, дзе семантычныя паралелі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

zziehen*

1. vt

1) прыця́гваць;

sich (D) etw. ~ набы́ць што-н.; выкліка́ць (падазрэнне і г.д.);

sich (D) ine Erkältung ~ схапі́ць прасту́ду

2) заця́гваць (вузел); зашмо́ргваць, заве́шваць (заслону);

die Tür ~ зачыні́ць (за сабо́ю) дзве́ры

2. vi (s) пасялі́цца на но́вым ме́сцы;

aus iner nderen Stadt hierhr ~ перасялі́цца сюды́ з друго́га го́рада

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

grip

[grɪp]

1.

n.

1) хва́тка f.; сьціска́ньне n., за́ціск -у m.

2) ру́чка f.

3) даро́жная то́рба, ка́йстра f.

4) улада f., ціскі́ pl.

to be in the grip of poverty — быць у бе́днасьці, цярпе́ць гале́чу

5) разуме́ньне n., здо́льнасьць разуме́ць

to have a grip of subject — мець здо́льнасьць да прадме́ту, разуме́ць прадме́т

6) грып -у m.

7) Tech. заціска́чка f., кля́мар -а m.

2.

v.t.

1) схапі́ць і трыма́ць; ухапі́цца за што

2) трыма́ць у зацікаўле́ньні; авало́дваць ува́гай (слухачо́ў)

- come to grips

- lose one’s grip

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

зразумець, усвядоміць, пазнаць, пасягнуць, паняць, асэнсаваць, разабрацца, разабраць; спасцігнуць, даўмецца, скеміць, уцяміць, сцяміць, скмеціць, змікіціць, раскумекаць, расшалопаць, ушалопаць, утаропіць (разм.); засвоіць, улавіць, дапяць, схапіць, раскусіць (перан.) □ узяць у розум, улавіць сэнс, раскусіць праўду, удзяўбці сабе ў галаву

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

hlen vt

1) прыно́сіць, прыво́дзіць, прыво́зіць;

inen Arzt ~ вы́клікаць до́ктара;

j-n etw. ~ lssen* пасыла́ць каго́-н. за чым-н.

2) здабыва́ць;

hol ihn der Tufel! разм. каб яго́ д’я́бал [чорт] забра́ў!

3):

tem [Luft] ~ пераве́сці дух;

sich (D) inen Schnpfen ~ схапі́ць на́смарк;

sich (D) ine Krnkheit ~ заразі́цца хваро́бай;

sich (D) bei [von] j-m Rat ~ звярну́цца да каго́-н. за пара́дай

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

перахапі́ць, ‑хаплю, ‑хопіш, ‑хопіць; зак.

1. што. Спыніць, затрымаць што‑н. у час руху. Перад вачыма ў Алеся мільгалі твары. Ён, бы ў калейдаскопе, бачыў, як замахнуўся на яго, Алеся, Гальяш і як Мсціслаў перахапіў руку Цялкоўскага. Караткевіч. // Заўважыць, сустрэць (позірк, усмешку і пад.). [Васіль] хмурна адарваў вочы, .. паглядзеў на сваіх, перахапіў востры матчын позірк. Мележ.

2. каго. Затрымаць, спыніць каго‑н. У доўгім інстытуцкім калідоры [Антанюка] перахапіў зяць. Шамякін. Адразу пасля прыёму.. два браты Таркайлы перахапілі.. [Алеся] і чамусьці сталі запрашаць да сябе. Караткевіч. Сказалі [казакі], з каровамі ды авечкамі мы далёка не заедзем: немец насцігне і перахапіць нас з усім нашым скарбам. Якімовіч. Пасля адной з .. удалых вылазак Марата партызаны перахапілі важнага гітлераўскага начальніка. В. Вольскі. // каго-што. Ідучы наперарэз, перагарадзіць шлях, дарогу каму‑н. І ніхто яго [самалёт] у такую ноч не перахапіць, толькі хіба над лініяй фронту абстраляюць зеніткі. Шамякін.

3. каго-што. Захапіць каго‑, што‑н., прызначанае для іншых; схапіць раней за іншых. Барадаты, атросшыся ад пылу, хуценька бег да чырвонаармейцаў, каб раней Мішкі перахапіць адпаведную плату за прадстаўленне. Лынькоў. Хутка зайгралі танга, юнак амаль подбегам падаўся да Чыліты, баючыся, каб яе не перахапілі. Скрыпка. // Захапіць што‑н. чужое ў час дастаўкі, перадачы адрасату. Фашысты маглі перахапіць і расшыфраваць... [радыёграму], і тады смельчакоў чакаў верны правал. Шашкоў. «А што калі перахапіць пісьмо?! Перахапіць — і канцы ў ваду», — працяла Веньку нечаканая думка. Шыловіч.

4. каго-што. Абвязаць, абвіць, аперазаць; перавязаць. Гэткім жа лоўкім рухам .. [Коўбец] адразу ж перахапіў аорту і, спыніўшы кровацячэнне, пачаў сцягваць яе швом. М. Ткачоў.

5. што. Размясціцца ўпоперак чаго‑н. А праз масток, які перахапіў .. [рэчку] ў адным месцы, на сядзібу РТС узыходзіла дарожка. Гроднеў.

6. што. Сціснуць спазмай. Там сядзела Мацючыха. Хацелася крыкнуць, каб і яе сюды, за гэты паркан, але нешта перахапіла голас, і Галя хуценька выбегла з залы на свежае паветра. Сабаленка. Роб глыбока ўздыхнуў і адчуў, як горла перахапіў пякучы боль. Гамолка. / у безас. ужыв. Сэрца неяк тужліва сціснулася і ў горле адразу перахапіла. Алешка.

7. што. Схапіць, абхапіць рукамі што‑н. інакш або ў другім месцы. Дотык пальцаў з чырвоным лакам манікюру на пазногцях быў непрыемны, і Васіль непрыкметна, нібыта трэба было перахапіць лейцы, вызваліў руку. Савіцкі.

8. што і чаго. Пазычыць на кароткі час. Лепш перахапіць у каго лішні рубель, чым ісці ды ніякавата адводзіць убок вочы, пакуль прадаўшчыца запісвае ў тоўсты сшытак твой даўжок. Даніленка.

9. што і чаго. З’есці чаго‑н. на скорую руку, перакусіць. Пасля .. [Джыавані] думаў збегаць на суседнюю вуліцу перахапіць парудругую сасісак у знаёмым ларку. Лынькоў. — Дзякую, не хачу. Я там у буфеце перахапіў сёе-тое, — адмовіўся я, бо пасля таго, што чулі мае вушы, наўрад ці палезла б мне ў рот цешчына перакуска. Сабаленка.

10. што і без дап. Разм. Перабраць меру, праявіць празмернасць у чым‑н. Яўхім зразумеў, што перахапіў, схібіў, паспрабаваў паправіцца. Мележ.

•••

Дыханне перахапіла — тое, што і дыханне заняло (гл. заняць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)