перажоўванне корму, перыядычна адрыгнутага з пач. аддзелаў мнагакамернага страўнікажвачных жывёл. Уяўляе сабой біял. прыстасаванне, пры дапамозе якога жвачныя жывёлы могуць лепш, чым інш. траваедныя, ператраўліваць пажыўныя рэчывы грубых кармоў. Адбываецца рэфлекторна ў прамежках паміж кармленнем. Корм невял. порцыямі адрыгваецца з рубца і сеткі ў ротавую поласць, дзе перажоўваецца, увільгатняецца слінай і зноў заглынаецца; праз пэўны час цыкл паўтараецца. Паяўляецца ў жывёл з 3-га тыдня і стабілізуецца к 8—10 месяцам. У дарослых жывёл за суткі адбываецца 6—10 жвачных перыядаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНТУ́ЗІЯ (ад лац. contusio удар),
паталагічны стан, што ўзнікае пры ўздзеянні на паверхню ўсяго цела ці большай яго ч.мех. сілы (напр., завал пяском), або ўдарнай паветранай хвалі (выбух і інш.). Для К. характэрныя страта прытомнасці (ад некалькі хвілін да сутак), нязначныя знешнія пашкоджанні ці іх адсутнасць. Бываюць цяжкія пашкоджанні ўнутр. органаў (печані, нырак, страўніка і інш.), пераломы канечнасцей, рэбраў, чэрапна-мазгавыя траўмы. Пасля апрытомлівання — моцны галаўны боль, моташнасць, ірвота, парушэнні адчувальнасці, мовы, рухомасці, паралічы і інш.Найб. цяжкая К. галаўнога мозга.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́МЕРЫ,
прыморскі і бальнеагразевы курорт у Латвіі. У складзе г. Юрмала, за 44 км на З ад Рыгі, у лесапаркавай зоне на беразе Балтыйскага м.Засн. ў 1840-я г. на месцы прыродных выхадаў серных вод на тэр. сядзібы лесніка А.Кемеры (адсюль назва). Асн. прыродныя лек. фактары — крыніцы мінер. вод рознага саставу, мясц. тарфяныя і сапрапелевыя гразі, прыморскі клімат. Лечаць хваробы страўніка, кішэчніка, нерв. сістэмы, кровазвароту, гінекалагічныя. На тэр. курорта найбуйнейшы ў Латвіі санаторны комплекс, дзіцячыя санаторыі, зоны адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прамыва́ннен.
1. Wáschen n -s; тэх. Wäsche f -;
перан.прамыва́нне мазго́ў Gehírnwäsche f;
2.мед. Spülung f -;
прамыва́нне стра́ўніка Mágenspülung f
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
перыста́льтыка
(гр. ptristaltikos = які ахоплівае, сціскае)
хвалепадобнае рытмічнае сцісканне сценак полых органаў — стрававода, страўніка, кішак у чалавека і жывёл.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фунда́льны
(ад лац. fundus = дно);
ф-ыя залозы — трубчастыя залозы ў слізістай абалонцы дна страўніка пазваночных жывёл і чалавека.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
электрагастрагра́фія
(ад электра- + гастра- + -графія)
метад функцыянальнага даследавання страўніка, заснаваны на рэгістрацыі электрычных патэнцыялаў, што з’яўляюцца ў яго мышцах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГАБРАНЕМО́ЗЫ (Habronemoses),
гельмінтозная хвароба непарнакапытных. Пашырана ўсюды, асабліва ў паўд. шыротах. На Беларусі адзначаецца ў коней. Узбуджальнікі — дробныя (даўж. 10—25 мм) нематоды Habronema muscae і Habronema microstoma, якія развіваюцца з удзелам прамежкавых гаспадароў (муха пакаёвая, жыгалка асенняя і інш.).
Дарослыя чэрві паразітуюць у страўніку, пашкоджваюць яго слізістую абалонку і залозы; лічынкі — у скуры і лёгкіх. Шлях заражэння — аліментарны. У страўніку інвазійныя лічынкі праз 44—46 сутак ператвараюцца ў палаваспелых паразітаў. Пры інтэнсіўнай інвазіі назіраецца хранічнае запаленне страўніка і тонкага кішэчніка, прагрэсіруючае схудненне, перыяд. прыступы колік. Габранемоз скуры суправаджаецца ўтварэннем язваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКАЛА́ЕЎ (Аляксандр Аляксандравіч) (н. 9.4.1925, г. Віцебск),
бел. вучоны ў галіне паталагічнай анатоміі. Д-рмед.н. (1976), праф. (1978). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1952). З 1956 у Віцебскім мед. ун-це (у 1965—90 заг. кафедры). Навук. працы па марфалогіі пухлін; па парэнхіматозна-страмальных узаемаадносінах, эпідэміялогіі і марфагенезе пухлін шчытападобнай залозы і страўніка да і пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Тв.:
О стромообразовании в эпителиальных злокачественных опухолях (разам з А.С.Ягубавым) // Архив патологии. 1975. № 2;
Применение электронной микроскопии в онкоморфологии (у сааўт.) // Здравоохранение Белоруссии. 1988. № 9.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адры́жка, ‑і, ДМ ‑жцы, ж.
1. Выхад са стрававода, страўніка праз рот газаў, іншы раз з часцінкамі ежы. Елі Пшыбыцкі з Андрусовічам доўга і прагна, аж пакуль не апанавала абодвух адрыжка.Курто.Я узненавідзеў гэтых мукамолаў і пасечнікаў (рыжыя бароды, Святыя твары, сытая адрыжка).Панчанка.