НІКАЛА́ЕЎ Леанід Уладзіміравіч (13.8.1878, Кіеў — 11.10.1942),
расійскі піяніст, педагог, кампазітар; стваральнік адной з рас. піяністычных школ. Нар.арт. Расіі (1938). Д-р мастацтвазнаўства (1941). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю па класах фп. (1900) і кампазіцыі (1902). Вучань С.Танеева, М.Іпалітава-Іванава. З 1909 выкладаў у Пецярбургскай кансерваторыі (з 1912 праф.). Для яго выканальніцкай манеры былі характэрны тэхн. свабода, ювелірная апрацоўка дэталей, глыбіня пранікнення ў аўтарскую задуму. Выступаў з уласнымі творамі, творамі Л.Бетховена, Ф.Мендэльсона, Ф.Шапэна, Ф.Ліста, М.Равеля, К.Дэбюсі, П.Чайкоўскага, А.Глазунова, С.Рахманінава, А.Скрабіна, М.Рымскага-Корсакава і інш. Адзін з першых прапагандыстаў творчасці С.Пракоф’ева, М.Метнера. Аўтар санаты для фп. і скрыпкі, 2 стр. квартэтаў, вак. твораў, фп. транскрыпцый і інш. Сярод вучняў: Дз.Шастаковіч, У.Сафраніцкі, П.Серабракоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́РСАНС (Parsons) Талкат (13.12.1902, г. Каларада-Спрынгс, ЗША — 8.5.1979). амерыканскі сацыёлаг, стваральнік тэорыі дзеяння сацыяльнага. Скончыў Гайдэльбергскі ун-т (?). З 1927 у Гарвардскім ун-це, у 1946—56 узначальваў аддзяленне сац. адносін. З 1949 прэзідэнт сацыялаг. асацыяцыі. Распрацаваў тэорыю сістэм дзеяння, якая абапіралася на прынцып змены, інтэграцыі і стабільнасці. У яе аснове — вывучэнне сац. рэальнасці, арганізаванай рацыянальна і сістэмна. Паводле П., грамадства — вял. сацыяльная супольнасць, якая для выжывання і развіцця павінна прытрымлівацца адзінай культ. арыентацыі і прадстаўляць сваім членам дастатковы набор ролевых магчымасцей для рэалізацыі фундаментальных патрэб асобы і самога грамадства. Аўтар прац «Структура сацыяльнага дзеяння» (1937),
«Сацыяльная сістэма» (1951), «Сацыяльная сістэма і эвалюцыя тэорыі дзеяння» (1977), «Тэорыя дзеяння і ўмовы чалавечага існавання» (1978) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЎЭЛ, Поўэл (Powell) Сесіл Франк (5.12.1903, г. Тонбрыдж, Вялікабрытанія — 9.8.1969), англійскі фізік, стваральнікнавук. школы англ. фізікаў. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1949). Замежны чл.АНСССР (1958). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1925), працаваў у Кавендышскай лабараторыі. З 1928 у Брыстольскім ун-це (з 1948 праф.). У 1952—61 дырэктар Еўрап. экспедыцыі па даследаванні касм. прамянёў у высокіх слаях атмасферы. Навук. працы па ядз. фізіцы, фізіцы элементарных часціц і касм. прамянёў. Распрацаваў фатагр. метад даследавання ядз. працэсаў (метад ядз.фатагр. эмульсій). Адкрыў π-мезоны ў касм. прамянях (1947, разам з супрацоўнікамі). Нобелеўская прэмія 1950. Залаты медаль імя Ламаносава АНСССР 1968.
Тв.:
Рус.пер. — Исследование элементарных частиц фотографическим методом. М., 1962 (разам з П.Фаўлерам, Д.Перкінсам).
польскі танцоўшчык, балетмайстар, тэатр. дзеяч. Творчую дзейнасць пачаў у Парыжы. Працаваў у Польшчы і на Беларусі. У 1818—25 першы танцоўшчык, у 1826—43 балетмайстар і дырэктар «Тэатра Нарадовага»; адначасова з 1832 кіраўнік балетнай школы ў Варшаве (у 1833—34 стажыраваўся ў Парыжскай оперы). У 1837 падрыхтаваў балетную трупу, у рабоце з якой карыстаўся навейшымі метадамі навучання. У большасці пастановак выконваў гал. партыі. У 1843 стварыў уласную балетную трупу, гастраліраваў з ёю ў розных гарадах, у т. л. ў Вільні, Магілёве, Мінску. Стваральнік і кіраўнік Віцебскага балета Піёна. Ставіў балеты на музыку кампазітараў Ю.Дамсе, К.Курпінскага, Ю.Эльснера. У 1852—56 дырэктар т-ра ў Кіеве, з 1868 выкладчык балетнай школы ў Варшаве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЕНДЫЯ́РАЎ (Спендыяран) Аляксандр Апанасавіч
(1.11.1871, г. Кахоўка, Херсонскай вобл., Украіна — 7.5.1928),
армянскі кампазітар, дырыжор, педагог; адзін з пачынальнікаў арм.муз. класікі, заснавальнік нац. сімфанізму. Нар.арт. Арменіі (1926). Скончыў Маскоўскі ун-т (1895). Вучань М.Рымскага-Корсакава. З 1924 у Арменіі. Вывучаў і творча выкарыстоўваў фальклор розных народаў, у т. л.рус., укр. Развіў традыцыі рус. класічнай муз. школы ў дачыненні да нац. тэматыкі і пры апоры на арм.нар. мастацтва. Стваральнік праграмных сімф. твораў. Сярод твораў: опера «Алмаст» (1928), «Канцэртная уверцюра» (1900), 2 сюіты «Крымскія эцюды» (1903, 1912), сімф. карціна «Тры пальмы» (1905), камерна-інстр. творы, хоры, рамансы, апрацоўкі рус. і ўкр. песень і інш.
Літ.:
Спендиарова М.А. Летопись жизни и творчества А.А.Спендиарова. Ереван, 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́ХТАМСКІ (Ухтомскі) Дзмітрый Васілевіч
(1719, с. Сямёнаўскае, Яраслаўская вобл., Расія — 15.10.1774),
рускі архітэктар. Скончыў Школу матэм. і навігацкіх навук у Маскве (1733). Працаваў пад кіраўніцтвам І.Мічурына (1733—41) і І.Корабава (1741—44). Работы ў стылі рус. барока сярэдзіны 17 ст. адметныя пластычным багаццем арх. форм: у Маскве — трыумфальныя Красныя вароты (не захаваліся), Сенацкі дом у Лефортаве (абодва 1753—57; апошні перабудаваны), Кузнецкі мост цераз р. Няглінка (1754—57; не захаваўся). Праектаваў і завяршыў буд-ва званіцы ў Троіца-Сергіевай лаўры. Стваральнік першай у Расіі арх. школы, дзе вучыліся М.Казакоў, А.Какорынаў, І.Староў і інш.
Літ.:
Михайлов А.И. Архитектор Д.В.Ухтомский и его школа. М., 1954;
Кипарисова А.А. Д.Ухтомский // Зодчие Москвы. М., 1981. Кн. 1;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛА́ТАЎ Уладзімір Пятровіч (27.2.1875, в. Міхайлаўка Пензенскай вобл., Расія — 30.10.1956),
расійскі і ўкраінскі вучоны ў галіне афтальмалогіі. Акад.АН УССР (1939), акад.АМНСССР (1944). Герой Сац. Працы (1950). Засл. дз. нав. Украіны (1935). Пляменнік Н.Ф.Філатава. Скончыў Маскоўскі ун-т (1897). З 1911 праф. і заг. кафедры Новарасійскага ун-та ў Адэсе (з 1921 праф. Адэскага мед. ін-та, у 1936—56 адначасова дырэктар Укр.НДІ вочных хвароб і тканкавай тэрапіі). Працы па распрацоўцы метадаў аднаўляльнай хірургіі, праблеме перасадкі рагавіцы, лячэнні глаўкомы, трахомы і інш. пытаннях афтальмахірургіі. Стваральнік вучэння аб біягенных стымулятарах — аснове тканкавай тэрапіі. Дзярж. прэмія СССР 1941.
Тв.: Избр. труды. Т. 1—4. Киев, 1961; Тканевая терапия. М., 1955.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІ́ШЭР (Fischer) Эміль Герман (9.10.1852, г. Эйскірхен, Германія — 15.7.1919),
нямецкі хімік-арганік і біяхімік, стваральнікнавук. школы, заснавальнік хіміі прыродных злучэнняў. Замежны ганаровы чл. С.-Пецярбургскай АН (1913). Скончыў Страсбургскі ун-т (1874). З 1879 у Мюнхенскім, з 1882 у Эрлангенскім, з 1885 у Вюрцбургскім, з 1892 у Берлінскім ун-тах. Прэзідэнт Ням.хім.т-ва (1894—95, 1902, 1906). Навук. працы па хіміі вугляводаў, бялкоў, пурынавых злучэнняў. Даследаваў амінакіслотны састаў бялкоў. Прапанаваў простую наменклатуру для вугляводаў (1890), распрацаваў іх класіфікацыю. Упершыню выкарыстаў для сінтэзу хім. злучэнняў ферменты (1894). Даказаў, што амінакіслоты звязваюцца паміж сабою пры дапамозе карбаксільнай групы і амінагрупы і ўтвараюць пептыды (1902). Нобелеўская прэмія 1902.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРАНК (Franck) Сезар Агюст (10.12.1822, г. Льеж, Бельгія — 8.11.1890),
французскі кампазітар, арганіст, педагог; стваральнікфранц. кампазітарскай школы; прадстаўнік т.зв. руху аднаўлення ў франц. музыцы. Вучыўся ў Льежскай, Парыжскай (з 1872 яе праф.) кансерваторыях. Працаваў у многіх жанрах. Найб. дасягненні ў сімф., камерна-інстр. і арганнай музыцы. У творчасці спалучаў класічную дакладнасць стылю з яркай вобразнасцю. Сярод твораў: оперы, у т. л. «Гульда» (паст. 1894); сімфонія (1888); сімф. паэмы, у т. л. «Пракляты паляўнічы» (1882), «Джыны» (1884) і «Сімф. варыяцыі» (1885); фп. квінтэт (1879), саната для скр. і фп. (1886), фп. цыклы «Прэлюдыя, харал і фуга» (1884), «Прэлюдыя, арыя і фінал» (1887), 3 харалы для аргана (1890); рамансы, песні, фп. транскрыпцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЯСЕ́НКАЎ Васіль Рыгоравіч (13.1.1889, г. Новачаркаск, Расія — 12.3.1972),
расійскі астраном, адзін з заснавальнікаў астрафізікі ў СССР. Акад.АНСССР (1935; чл.-кар. 1927). Акад.АН Казахстана (1946). Скончыў Харкаўскі ун-т (1911). Выкладаў у ВНУ. Адзін з арганізатараў Астр. ін-та імя П.К.Штэрнберга (у 1923—30 і 1936—39 дырэктар). Стваральнік Астрафіз. ін-та АН Казахстана (1942; да 1964 дырэктар). З 1945 старшыня К-та па метэарытах АНСССР. Навук. працы па фізіцы Сонца, зорак, планет і метэораў, праблемах касмагоніі і атм. оптыцы. Прапанаваў дынамічную тэорыю задыякальнага святла. Даследаваў яркасць дзённага і свячэнне начнога неба. Сфармуляваў крытэрый прыліўнай устойлівасці нябесных цел.
Тв.:
Солнце и солнечная система: Избр. труды. М., 1976.