шпунт, ‑а, М ‑нце; мн. шпунты, ‑оў; м.

Спец.

1. Спецыяльны падоўжны выступ ці паз для злучэння дошак, брусоў, блокаў і пад., а таксама злучэнне такога віду, пры якім выступ адной са злучаных частак уваходзіць у паз другой часткі. У тыя пазы заходзяць шпунты другіх дошак, і, такім чынам, сценкі вулея становяцца вельмі шчыльнымі. Ваданосаў.

2. Дошка, брус, бэлька і пад., на адным канце якой зроблены падоўжны выступ, а на другім — паз. [Аспірант:] — Во, чуеш, і цыркулярка заспявала. За сасонку ўзяліся: шпунты для катлавана апілоўваюць. Брыль.

3. Спецыяльны корак, якім затыкаюць бочку з віном або півам. А .. [піва] так усхадзілася, што выбіла шпунт. Грахоўскі.

•••

Ад усіх бочак шпунт; пад усе бочкі шпунт — пра чалавека, якога калі трэба і калі не трэба пасылаюць выконваць розныя даручэнні, просьбы.

[Польск. szpunt ад ням. Spund.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прэс-релі́з

(англ. press-release = выпуск для прэсы)

спецыяльны бюлетэнь з актуальнай інфармацыяй, які выпускаецца ўрадавымі ўстановамі, прэс-бюро для работнікаў прэсы.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

адмысло́вы, ‑ая, ‑ае.

Своеасаблівы, адметны, непаўторны. Адмысловы танцор. □ Палескае неба мае свае адмысловыя найтанчэйшыя адценні. Чорны. Хто б падумаў, здагадаўся, Што ў такіх аковах Быў Тарас багаты скарбам, Скарбам адмысловым. Купала. // Спецыяльны, асобага прызначэння. Адмысловыя прысмакі. □ [Хлопцам] ужо шыюць маткі трусы, рыхтуюць рукзакі, падбіраюць адмысловую посуду. Якімовіч. // Цудоўны, выдатны. Рыбак быў дзядзька наш Антоні, Як і работнік, адмысловы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

special2 [ˈspeʃl] adj.

1. асаблі́вы, асо́бы;

a special reason асо́бая прычы́на;

in a very special sense у зусі́м і́ншым сэ́нсе;

I have nothing special to tell you. Я не маю сказаць табе нічога асаблівага.

2. спецыя́льны;

a special train дадатко́вы цягні́к;

a special course of study спецыя́льны прадме́т;

a special election AmE давы́бары;

a special hospital спецыялізава́ны шпіта́ль;

make a special study of English спецыялізава́цца ў вывучэ́нні англі́йскай мо́вы

3. асаблі́вы, адмысло́вы;

a special feature індывідуа́льная ры́са;

a special friend блі́зкі ся́бар

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

special1 [ˈspeʃl] n.

1. не́шта надзвыча́йнае; надзвыча́йны вы́пуск газе́ты; дадатко́вы цягні́к; спецыя́льны карэспандэ́нт; спецыя́льная перада́ча (па радыё); тэрміно́вае пісьмо́

2. infml асо́бая, рэ́зка зні́жаная цана́;

Coffee is on special this week. Каву прадаюць са зніжкамі на гэтым тыдні.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ларынгафо́н

(ад ларынга- + -фон)

спецыяльны мікрафон для пераўтварэння акустычных ваганняў у электрычныя, які прыкладваецца непасрэдна да гартані пры перагаворах ва ўмовах моцнага шуму (на самалётах, у танках і інш.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Жубрава́ць ’доўга старанна працаваць’, ’выпрошваць’ (Юрч.). Польск. żubrować ’ачышчаць збожжа ад восцей, прапускаючы яго праз спецыяльны апарат żubrównik’. Першае бел. значэнне магчыма тлумачыць як развіццё запазычанага польск., другое адлюстроўвае гукавую змену жабраваць (гл. жабра́к). Але і першае магло ўзнікнуць непасрэдна на бел. глебе ў выніку семантычнага развіцця паводле мадэлі ’выпрошваць’ > ’пакутаваць’ > ’цяжка працаваць’ (параўн. слав. trǫdъ ’хвароба’ > ’праца’). У сувязі з другім значэннем параўн. яшчэ серб.-харв. жу̏борити ’рабіць лёгкі шум’, балг. дыял. жуборя ’шумець’, макед. жубори ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

інструменто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы, ж.

1. Выклад музычнага твора для выканання аркестрам або інструментальным ансамблем; аркестроўка. Інструментоўка фартэпіяннай п’есы.

2. Аддзел тэорыі музыкі, які вывучае ўласцівасці асобных музычных інструментаў і прынцыпы іх спалучэння ў аркестры. Чытаць курс інструментоўкі.

3. перан. Спецыяльны падбор гукаў у вершы, які стварае пэўнае мастацкае ўражанне; гукапіс. Своеасаблівая інструментоўка прыведзеных радкоў даносіць да слыху грознае гудзенне бору. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́гваздка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Спецыяльны шпень, які ўстаўляецца ў дзірку калёснай восі, каб не спадалі колы. Згубіць загваздку. □ Не праехаў я і вярсты, як з восі выскачыла загваздка, кола скацілася, і конь стаў. Скрыпка. // Такое прыстасаванне для замацавання якой‑н. дэталі.

2. перан. Перашкода, замінка. А ў гэтым якраз і загваздка. Сілы ў руках — хоць адбаўляй, а спрыту да працы аніякага. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́лаз 1, ‑а; мн. палазы, ‑оў; м.

1. Адна з дзвюх ніжніх частак саней у выглядзе загнутай спераду драўлянай паласы (або металічнай пласціны). Спрасаваны людскімі нагамі ды саннымі палазамі снег быў цвёрды, што на таку. Сіняўскі. Рэзка рыпеў снег пад палазамі чатырох партызанскіх саней. Краўчанка.

2. Спецыяльны брус, які падкладаецца пад ніз пры перавозцы цяжару, пры спуску суднаў і пад.

по́лаз 2, ‑а, м.

Неядавітая змяя сямейства вужоў. Амурскі полаз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)