a solid compoundling.склада́нае сло́ва, яко́е пі́шацца ра́зам
2. мо́цны, здаро́вы; сы́тны;
a man of solid build мажны́ чалаве́к;
have a solid meal сы́тна пае́сці
3. надзе́йны, грунто́ўны;
have solid grounds ме́ць ва́жкія падста́вы
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Мартапля́сы ’махры, ніткі, абрыўкі ў падранай вопратцы, мяшку, абрусе’ (карэліц., Янк. Мат., Жыв. сл., Сл. ПЗБ), стаўбц.мартыпля́сы ’тс’ (Жыв. сл.), ’упрыгожанні, карункі’ (дзятл., Сцяшк. Сл.), ’выкрунтасы’ (Нар. Гом.). Укр.мартопляс ’фігляр, вертапрах’. Складанае слова. Першая частка з морх‑ (параўн. ст.-рус.морхъ ’махры, абрыўкі тканіны’, а другое — з хлясь!, хлясцік (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КАНЮШЫ́НА (Trifolium),
род двухдольных кветкавых раслін сям. бабовых. Больш за 200 відаў. Пашыраны ва ўмераных і субтрапічных абласцях Паўн. паўшар’я, некат. віды ёсць ў гарах Паўд. Амерыкі і трапічнай Афрыкі. На Беларусі 15 дзікарослых. Найб. вядомыя К.: гібрыдная, або ружовая (T. hybridum), лутавая, або чырвоная (T. pratense), паўзучая, або белая (T. repens). 8 інтрадукаваных: К. александрыйская, або егіпецкая, бурсіма (T. alexandrinum), бледна-жоўтая (T. ochroleucum), валасістагаловая (T. trichocephalum), каўказская (T. caucasicum), мяса-чырв. (T. incarnatum) і інш. Растуць на лугах, пашах, у лясах, акультураныя часам дзічэюць. К. лубінавая (T. lupinaster) і чырванаватая (T. rubens) занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
Шмат-, двух- і аднагадовыя травяністыя расліны з узыходнымі, прамастойнымі або распасцёртымі аблісцелымі сцёбламі, стрыжнёвымі, цыліндрычнымі ці верацёнападобна патоўшчанымі каранямі (у некаторых відаў карэнішча). На дробных карэньчыках утвараюцца каранёвыя клубеньчыкі, у якіх месцяцца клубеньчыкавыя бактэрыі, што засвойваюць азот паветра. Лісце чаргаванае, трайчастае ці пальчата-складанае з 5—9 суцэльна-крайнімі лісцікамі з прылісткамі. Кветкі дробныя, двухполыя, зігаморфныя (матыльковага тыпу), рознага колеру, у галоўчатых цыліндрычных, шарападобных і інш. суквеццях. Плод — дробны струк. Кармавая (мае шмат пратэіну), сідэральная (азотфіксавальная — павялічвае ўрадлівасць глебы), лек., меданосная і дэкар. расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
*Астрано́с, остроно́с ’ёрш Acerina acerina Guld.’ (Крыв.). Складанае слова з остр‑ (гл. востры) і ‑нос (гл.). Аналагічнае слова, але для абазначэння іншай рыбы падае Даль. У форме остромыс (мазыр.) другая частка, відаць, мыс ’морда’ (Вярэніч, Бел.-рус. ізал., 27); острому́с мае у замест ы ў сувязі з вядомым на гэтай тэрыторыі пераходам ы > у.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жаўтапу́зік ’від бязногай яшчаркі’. Рус.дыял.желтопу́з ’від вужа’, укр.жовтопу́з ’від бязногай яшчаркі’; параўн. чэш.želtopusik ’від паўзуноў Ophisaurus apus’. Складанаеўсх.-слав. слова ўтворана з желт‑о‑пуз (гл. жо́ўты і пу́за). Бел. форма — памянш. з суфіксам ‑ік. Чэш. слова мае ў другой частцы, відаць, кампанент pus ‑a ’рот’, г. зн. азначае ’жаўтароцік’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Галаля́дзь ’сукаватае дрэва; месца ў ствале сасны, адкуль расце некалькі сукоў, найчасцей чатыры’ (Яшкін). Па паходжанню складанае слова (ад голы і ляда, лядзь; форму лядзь гл. у Яшкіна пад ляда), але не вельмі зразумелая семантыка гэтага ўтварэння. Паколькі няма іншых даных, этымалогія застаецца досыць праблематычнай. Але іншую версію, як здаецца, прапанаваць нельга, бо фармальна слова галалядзь надта празрыстае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Галашча́чка ’непакрытая карова’ (Сцяц.). Няяснае слова. Сувязь з голы, здаецца, бясспрэчная, але словаўтварэнне вытлумачыць цяжка. Магчыма, складанае слова. Можна асцярожна ставіць пытанне: ці няма тут нейкай сувязі са словам галашчок (гл.)? У аснове такога называння мог ляжаць метафарычны перанос значэння ’непакрыты’: ’непакрытая (снегам) зямля (і таму замёрзлая)’ → ’непакрытая карова’ (гл. меркаванні адносна першаснай семантыкі слова галашчок).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кікімо́ры ’чалавекападобныя істоты, нячысцікі жаночага полу’ (Нік., Няч.). Звычайна гэта слова разглядаецца як складанае. Першая частка да прасл.kyka, kykati або літ.kaũkas ’чорт’ (Бернекер, 1, 676; Фасмер, 2, 231), а другая — прасл.mora (серб.-харв.мо̀ра ’начная пачвара’, славен.móra ’тс’, чэш.můra ’тс’, польск.mora ’тс’ (Бернекер, 2, 76; Фасмер, 2, 232). Вельмі праблематычна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Псялы́га, лаянк. псялы́тка ’сабачая костка’ (Байк. і Некр.). Складанае слова ад пся‑ і лыга (гл.) па аналогіі з псяюха (гл.). Паводле Энгелькінг (Klątwa, 114), падобныя ўтварэнні (параўн. польск.psiakrew) выступаюць як эўфемізмы кляцьбы; аднак нельга выключыць і мажлівасць пераасэнсавання аргатычнага псалы́га ’рыба’, што ўзыходзіць да новагрэч.ψάρι ’тс’ (параўн. Бандалетаў, Бел.-укр. ізал., 100). Збліжэнне з лы́тка (гл.) другаснае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ту́лечкі ‘толькі што’ (Мат. Гом.). Складанае ўтварэнне: т‑аснова ўказальнага займенніка прасл.*t‑ъ; ‑u— няяснага паходжання (Махэк₂, 659); ‑ле‑ — узмацняльная часціца, параўн. лат.nu‑le ‘толькі што’, другая частка якога з *lĕ — у літоўскай мове яна вядома ў форме nu‑li ‘(менавіта) зараз’ (ESSJ SG, 2, 405); ч‑кі — ласкальна-памяншальны суфікс, як у тута‑чкі.