аперацыя ўзбр. сіл фаш. Германіі, Італіі і Венгрыі 6—29.4.1941 па разгроме югасл. і грэч. армій у 2-ю сусв. вайну. Падрыхтавана гітлераўскім камандаваннем пасля няўдач войскаў Мусаліні ў развязанай ім 28.10.1940 вайне супраць Грэцыі (аперацыя «Марыта») і адмовы новага югасл. ўрада ген. Д.Сімовіча ўступіць у саюз з Германіяй. Наступленне на Югаславію адначасова вялі з тэр. Балгарыі, Венгрыі і Аўстрыі больш за 80 ням., італьян. і венг. дывізій, якія прарвалі абарону югасл. арміі (няпоўных 40 дывізій) і 12 крас. ўвайшлі ў Бялград. 17 крас. Югаславія капітулявала. У Грэцыі былі разбіты 15 грэч. дывізій і Брыт. экспедыцыйны корпус (2 дывізіі і танк. брыгада). 29 крас.грэч. камандаванне падпісала акт аб капітуляцыі. Брыт. флот эвакуіраваў свае сухап. часці з Грэцыі на в-аў Крыт.
Літ.:
Международные отношения и страны Центральной и Юго-Восточной Европы в период фашистской агрессии на Балканах и подготовки нападения на СССР (сентябрь 1940 — нюнь 1941). М., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАКА́НДСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1873—76,
народнае паўстанне на тэр. Какандскага ханства (у 1710 вылучылася з Бухарскага ханства) пад кіраўніцтвам Ісхака Мулы Хасан-аглы (Пулат-бека). Пачалося як рух качэўнікаў-кіргізаў супраць самавольства і вял. падаткаў мясц. правіцеля Худаяр-хана. На працягу 1874—75 адбываліся сутыкненні паміж паўстанцамі і ханскімі войскамі. Калі сыны хана Насрэдзін-бек, Муратбек і военачальнікі разам са сваімі атрадамі далучыліся да паўстанцаў, Худаяр уцёк у Ташкент пад абарону рас. войск. Абвешчаны ханам Насрэдзін 22.9.1875 тайна заключыў з туркестанскім ген.губернатарам К.П.Каўфманам дагавор, паводле якога прызнаў сябе васалам Расіі. Гэта выклікала новы ўздым паўстання, якое набыло нац.-вызв. характар. Паўстанцы, якія абвясцілі ханам Пулат-бека, пасля шэрагу поспехаў у студз.—лют. 1876 разбітырас. войскамі на чале з ген. М.Дз.Скобелевым каля Андыжана, Асаке і ў крэпасці Учкурган. Пулат-хан уцёк з Учкургана, але быў злоўлены і пакараны смерцю. Какандскае ханства ўключана ў склад Расіі як Ферганская вобл. у Туркестанскім краі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́ЦІ (Pitti), Палацца Піці,
помнік архітэктуры Ранняга Адраджэння ў г. Фларэнцыя (Італія). Праект палаца заказаны Лукой Піці ў 1450 арх. Ф.Брунелескі (буд-вам кіравалі інш. архітэктары). Пазней у 16 ст. палац перайшоў да Казіма Медычы, пры якім быў закончаны фасад і пабудаваны двор (1538—70, арх. Б.Аманаці), разбіты сад (т.зв. сад Баболі; з 1550, арх. Б.Буанталенці і інш.). Пазней П. быў звязаны калідорам з Палацца Век’ё (арх. Дж.Вазары). У інтэр’еры барочныя плафоны П’етра да Картоны (1640—47). Палац пашыраны ў 17—18 ст. (з 1737 належаў Латарынгскаму дому). У 1993 рэстаўрыраваны. Будынак вызначаецца аскетычнай прастатой і суровай веліччу форм. Інтэр’еры аформлены пераважна ў стылі ампір. У ім размешчаны шэраг музеяў: Палаціна галерэя, Каралеўскія апартаменты, музеі сярэбраных вырабаў, карэт, сучаснага мастацтва, галерэя касцюма, скарбніцы Медычы і епіскапаў Зальцбургскіх. На тэр. саду Баболі ў Кавалерскім доміку Музей фарфору.
Літ.:
Галерея Питти. Флоренция: [Альбом]. М., 1971.
Я.Ф.Шунейка.
Палац Піці.Да арт.Піці. Зала Праметэя галерэі Палаціна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРАЛЕ́ЦКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1698у Расіі,
паўстанне маскоўскіх стральцоў, выкліканае іх нежаданнем несці цяжкую службу ў памежных крэпасцях і ўціскам з боку палкоўнікаў. 4 палкі маскоўскіх стральцоў (каля 4 тыс.чал.), якія ў 1695—96 удзельнічалі ў паходах на Азоў, замест вяртання ў Маскву былі накіраваны ўрадам (цар Пётр I падарожнічаў за мяжой) ахоўваць граніцу з ВКЛ. На шляху ў г.Вял. Лукі стральцы паўсталі, змясцілі начальнікаў і пайшлі на Маскву. Яны наладзілі сувязь з царэўнай Соф’яй Аляксееўнай, зняволенай у Новадзявочым манастыры, і збіраліся ўзвесці на прастол яе або кн. В.В.Галіцына, але 28.6.1698 разбіты ўрадавымі войскамі каля Новаіерусалімскага манастыра. У 1698—99 пакараны смерцю 1239 стральцоў, 601 пасля пакарання бізуном і клеймавання сасланы. Былі расфарміраваны і тыя стралецкія палкі маскоўскага гарнізона, якія не ўдзельнічалі ў паўстанні, а стральцы з сем’ямі высланы з Масквы. Т.ч. са сталіцы была выдалена варожая Пятру I ваен.-паліт. сіла.
Літ.:
Буганов В.И. Московские восстания конца XVII в. М., 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАБАРЫ́ТЫ,
радыкальна настроеныя ўдзельнікі гусіцкіх войнаў у сярэдневяковай Чэхіі, апаненты памяркоўных гусітаў-чашнікаў. Летам 1419 каля 42 тыс. сялян і гар. беднякоў заснавалі ў Паўд. Чэхіі на гары Табар (адсюль назва) умацаваны лагер (пазней ператварыўся ў горад), які стаў цэнтрам іх руху. Аб’ядноўвалі таксама рамеснікаў, ніжэйшае духавенства, частку дробнай шляхты. У Табары і інш. гарадах і паселішчах утваралі абшчыны-камуны, выбіралі ўласных біскупа, ваен. кіраўнікоў (гетманаў); прапагандавалі ідэю «боскага царства» ўсеагульнай роўнасці і сац. справядлівасці ў грамадстве, адмаўлялі несправядлівыя парадкі, пышны каталіцкі культ. Былі асн. сілай гусіцкага руху, стварылі палявое войска, якое пад камандаваннем палкаводцаў Мікулаша з Гусі (да 1420), Я.Жыжкі (да 1424), Пракопа Вялікага (да 1434) адбіла 5 крыжовых паходаў (1420, 1421, 1426, 1427, 1431), накіраваных супраць іх, у 1428—33 здзейсніла некалькі паспяховых паходаў у суседнія краіны. Але ў выніку ўнутр. расколу пацярпелі паражэнне ад аб’яднаных сіл чашнікаў і іх саюзнікаў (май 1434). Канчаткова разбіты ў 1437.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАН,
дынастыя імператараў Кітая ў 618—907. Засн. Лі Юанем, які пасля забойства ў 618 апошняга імператара з дынастыі Суй абвясціў сябе імператарам Гао-цзу (619—626]. Яго сын Лі Шымінь [Тайцзун; 626—649] да 628 канчаткова аб’яднаў Кітай, падавіўшы сял. паўстанні і мяцяжы сепаратыстаў. Пры першых імператарах Т. канчаткова склалася сістэма дзярж. экзаменаў (праіснавала да пач. 20 ст.), набыло развіццё сялянскае надзельнае землекарыстанне, паводле якога кожная сям’я атрымала вызначаны зямельны надзел. Да сярэдзіны 8 ст. танскія імператары ажыццяўлялі актыўную экспансіянісцкую палітыку; кіт. кантроль усталяваны на працягу ўсяго Вял. шаўковага шляху да Ферганскай даліны. Перыяд Т. адзначаны росквітам кіт. культуры, асабліва паэзіі (Ду Фу, Лі Бо). Але хуткі рост насельніцтва прывёў да недахопу ворнай зямлі, росту жабрацтва і вострага ўнутр. крызісу. У 751 танскія войскі разбіты арабамі пры Таласе. Моцна знясіліў дзяржаву мяцеж Ань Лушаня (755—763). Канчатковы ўдар імперыі Т. нанесла Хуан Чао паўстанне 874—901. У 907 апошні танскі імператар Лі Чжу скінуты военачальнікам Чжу Вэнем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРМА́САЎ Аляксандр Пятровіч (1752—25.11.1819),
расійскі ваенны і дзярж. дзеяч. Ген. ад кавалерыі (1801). Граф (1816). Удзельнік рус.-тур. вайны 1787—91. Ў час паўстання 1794 атрад рас. войск на чале з Т. быў разбіты 4 крас. А.Т.Касцюшкам каля Рацлавіц. З 1803 кіеўскі, з 1807 рыжскі ваен. губернатар. У 1808—11 галоўнакамандуючы ў Грузіі і на Каўказскай лініі. кіраваў баявымі дзеяннямі ў рус.-тур. 1806—12 і рус.-іранскай 1804—13 войнах. У 1812 камандаваў 3-й Зах. арміяй, войскі якой у Кобрынскім баі 1812 нанеслі паражэнне часцям саксонскага корпуса ген. Ж.Л.Рэнье, утрымалі свае пазіцыі ў Гарадзечанскай бітве 1812, але вымушаны былі адысці на Валынь. Пасля смерці П.І.Баграціёна часова камандаваў 2-й арміяй. У час восеньскага контрнаступлення рас. войск удзельнічаў у баях каля Малаяраслаўца, Вязьмы, Краснага. Вясной 1813 у час хваробы М.І.Кутузава выконваў абавязкі галоўнакамандуючага. У 1814—16 маскоўскі ваен. губернатар і галоўнакамандуючы, у 1816—19 маскоўскі ген.-губернатар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛО́ВІЧ Міхаіл Казіміравіч (18.6.1806, маёнтак Парэчча, Слонімскі р-н Гродзенскай вобл. — 2.8.1833),
бел. рэвалюцыянер, сацыяліст-утапіст. З бел. шляхецкага роду Валовічаў. У час вучобы ў Віленскім ун-це (1822—25) быў блізкі да тайных т-ваў філаматаў і філарэтаў. Удзельнік паўстання 1830—31 у атрадзе ген. А.Гелгуда. Пасля задушэння паўстання эмігрыраваў у Францыю. Уваходзіў у эмігранцкія паліт. арг-цыі Нац. польск. к-т, Т-валіт. і рус. зямель, Польскае дэмакр.т-ва; з 1833 у тайнай арг-цыі карбанарыяў. Выступаў за адмену прыгону і бязвыплатную перадачу зямлі сялянам у калект. ўласнасць, за абвяшчэнне Беларусі і Літвы дэмакр. рэспублікамі, звязанымі федэратыўнымі адносінамі з Польшчай. Сродкам дасягнення дэмакр. і справядлівага грамадскага ладу лічыў сац. рэвалюцыю агульнаеўрап. маштабу. Удзельнічаў у Заліўскага экспедыцыі 1833. У сак. 1833 у якасці паўстанцкага нач. Слонімскага і Навагрудскага пав. прыбыў на Беларусь. Стварыў у наваколлі Слоніма партыз. атрад з сялян, але шырокай падтрымкі насельніцтва не атрымаў. У маі 1833 атрад разбіты, Валовіч арыштаваны. Паводле прыгавору ваенна-палявога суда павешаны ў Гродне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ТЫ (лац. Gothi, Gothones),
плямёны ўсх. германцаў, якія ў пач. 1-га тыс.н.э. перасяліліся са Скандынавіі на паўд. ўзбярэжжа Балтыйскага мора. У сярэдзіне 1 ст. ў ніжнім цячэнні Віслы з удзелам готаў утварылася вельбарская культура. У апошняй чвэрці 2 ст. готы пачалі перасяленне на ПдУ (у т. л. праз ПдЗ Беларусі). У 3 ст. яны дасягнулі Паўн. Прычарнамор’я, дзе прынялі ўдзел у стварэнні чарняхоўскай культуры. У саюзе з інш. плямёнамі готы неаднаразова ўрываліся ў межы Рым. імперыі, захапілі Дакію. У 3 ст. падзяліліся на вестготаў, остготаў, малых готаў (Мезія, сучасная Балгарыя) і готаў-тэтраксітаў (Крым). У 357 саюз плямён остготаў на чале з конунгам Эрманарыхам разбітыгунамі, пасля чаго б.ч. готаў пакінула Паўн. Прычарнамор’е і пайшла на З. Пасля шэрагу міграцый вестготы апынуліся ў Іспаніі, а остготы стварылі сваю дзяржаву ў Італіі. На тэр.ПдЗ Беларусі вядомы помнікі вельбарскай культуры Вялічкавічы, Дружба, Брэсцкі бескурганны могільнік і інш.
Літ.:
Иордан О. О происхождении и деяниях гетов: Пер. с лат.М., 1960;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАСМА́ЦТВА (цюрк.),
антысавецкі ўзброены нац.-рэлігійны рух у Сярэдняй Азіі ў 1917—26. Мэта руху — звергнуць сав. ўладу ў сярэднеазіяцкіх рэспубліках і адарваць іх ад Расіі. Арганізоўвалася і ўзначальвалася феадаламі і мусульм. духавенствам, мела падтрымку і цесныя сувязі з белай гвардыяй, уладамі Турцыі, Афганістана, Кітая. Непасрэдныя кіраўнікі басмацтва — арг-цыі «Шура-і-Іслам», «Улема», «Алаш» і інш., якія стварылі ў Туркестане аўтаномны ўрад (гл.Какандская аўтаномія). Першыя басмацкія атрады з’явіліся ў канцы 1917 у Какандзе. Вясной 1918 басмачы распачалі актыўныя дзеянні ў раёне г. Ош. У 1918—20 асн. арэнай басмацтва стала Ферганская даліна. У кастр. 1921 у Бухару прыбыў б.ваен. міністр Турцыі Энвер-паша і стварыў адзіную басмацкую армію (каля 16 тыс.чал.), якая вясной 1922 захапіла значную ч.тэр.Бухарскай народнай савецкай рэспублікі. Моцны ўдар атрадам Энвера быў нанесены ў чэрв. 1922, сам ён загінуў у баі ў жн. 1922, да канца года асн. сілы басмачоў у Харэзме і Фергане былі разбітыЧырв. Арміяй. Даўжэй за ўсіх пратрымаліся атрады Джунаід-хана ў Харэзме (ліквідаваны на пач. 1924) і Ібрагімбека ў Бухары (разгромлены ў 1926).