Сту́га ‘саламяная (або лазовая) бочка з накрыўкай’, ‘нешта падобнае на такую бочку’ (ТС), ‘кораб, сплецены з саломы і лазы’ (кам., Ск. нар. мовы), сту́жка ‘сплеценая з саломы пасудзіна для мукі’, памянш. сту́жэчка (брэсц., З нар. сл.), ‘посуд з саломы’ (Бес.). Укр. сту́га ‘лазовая каробка, абмазаная глінай для мукі, зерня’, ‘каробка з лубу’, памянш. сту́жка, сту́жечка, польск. stągiew ‘вялікая бочка для вады, шырэйшая ўнізе, на ножках’, якое лічыцца крыніцай запазычання ўсходнеславянскіх слоў, параўн. таксама чэш. štoudev ‘высокая пасудзіна’, што выводзяць з ст.-в.-ням. standa ‘высокая пасудзіна’ ад stantan ‘стаяць’ (Брукнер, 515; ЕСУМ, 5, 456), аднак гэта не вельмі пераконвае. У народнай мове звязваецца з сту́га, сту́жка ‘вузкая палоска (у прыватнасці, сплеценая з саломы)’, з якой, сшываючы лазой, выплятаюць бочкі. Параўн. таксама серб.-харв. сту̏гапустая калода’, якое, паводле Мяркулавай (Этимология–1983, 66–67), да і.-е. *(s)teug‑ ‘калода’. Яшчэ раней Трубачоў (Труды, 1, 293) параўноўваў серб.-харв. сту̏га ‘выдзеўбаная калода для захавання збожжа’ з літ. stũlgas ‘круглы, авальны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тры́нды-ры́нды ‘лахманы (?)’: Pawiesiła tryndy ryndy / Nad akoniceju (свісл., Федар., 6). Параўн. укр. тринди‑ри́нди (перадача пустой, бессэнсоўнай гаворкі), рус. дыял. три́нды‑бри́нды ‘бяспутны чалавек’, польск. дыял. tryndy ryndy (прыпеў). Рыфмаванае спалучэнне слоў, першае з якіх з’яўляецца імітатывам, заснаваным на гукаперайманні тры́нды (гл. трындзець), параўн. укр. три́нды (прыпеў), рус. тры́нды‑тры́нды (імітацыя ігры на балалайцы), што могуць выводзіцца з больш простых гукаперайманняў, напрыклад, з трын, дын, гл. папярэдняе слова. Адносна ўкр. тринды Смаль-Стоцкі (Приміт., 178) мяркуе пра кантамінацыю ў межах ти́нди‑ри́нди (пустая гаворка), параўн. ти‑ди‑ди́ (прыпеў з песні) з першаснымі элементамі (ЕСУМ, 5, 569). Другая частка спалучэння, якая рыфмуецца з першай, можа суадносіцца з ры́нда ‘бяспутная, бадзячая без працы жанчына’ (Растарг.), ‘лянота, бесклапотнасць, неахайнасць’ (Жарт. песні), параўн. укр. палес. ри́нды ‘лахманы’, рус. дыял. ры́нда ‘лаянка на чалавека’, адносна паходжання якіх выказваюцца розныя версіі: гл. рында1 (< літ. rindà ‘няўклюда’), запазычанне з венг. rondy ‘лахманы’ (ЕСУМ, 5, 24), запазычанне з фін. ryntty ‘абарванец’ (Феакцістава, Номинативное воплощение абстрактной идеи: аўтарэф. канд. дыс., Екатеринбург, 2003, 21).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пустата́, ‑ы, ДМ ‑стаце; мн. пустоты, пустот, ж.

1. Якасць і ўласцівасць пустога (у 1–3 знач.); адсутнасць каго‑, чаго‑н. дзе‑н. Абсалютная пустата. □ На процілеглым канцы вёскі гучна разліваўся сабачы брэх у пустой цемрадзі задворкаў. Гэтая пустата і зацятасць зімняй цішыні прыдавала афарбоўку нейкай асаблівай распадлівасці заложнаму гаўканню.. сабакі. Колас.

2. Пустая, нічым не запоўненая прастора. Круг хіснуўся, павярнуўся і вываліўся ў пячору. Віцева рука бесперашкодна прасунулася ў пустату. Шыцік.

3. перан. Стан душэўнай спустошанасці; адсутнасць усякіх імкненняў, інтарэсаў. Пустата была ў сэрцы, у мозгу, ніводнай думкі і ніякага адчування, адна чарната, як у бездані. Шамякін. Хоць сэрца білася моцна, у грудзях была халодная пустата. Самуйлёнак.

4. Спец. Пустое месца ў сярэдзіне суцэльнага матэрыялу, рэчыва.

•••

Тарычэлева пустата — а) беспаветраная прастора ў трубцы барометра над ртуццю (ад імя італьянскага фізіка 17 ст.); б) перан. (жарт.) поўная адсутнасць чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паро́да ж.

1. (жывёл) Rsse f -, -n; Gttung f -, -en;

пале́пшаная паро́да delrasse f -;

чыстакро́ўная паро́да rine Rsse, Vllblutrasse f (коней);

2. (раслін) Art f -, -en, Gttung f;

3. (тып людзей) Art f -, -en, Schlag m -(e)s, Schläge;

ён з той са́май паро́ды er ist aus demslben Holz geschntzt, er ist von demslben Schlag;

4. геал. Gestin n -(e)s, -e; Gebrge n -s, -;

пуста́я паро́да tubes Gestin

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

zabawka

zabawk|a

ж. цацка; забаўка;

dziecinna ~a — а) дзіцячая цацка;

перан. дробязь; глупства;

to jest dla niego ~ą — гэта для яго пустая (лёгкая справа);

być ~ą w czyich rękach (czyim ręku) — быць цацкай у чыіх руках

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

marny

marn|y

1. марны, дарэмны, пусты;

wysiłki nie poszły na ~e — намаганні не прапалі дарэмна (марна);

~a gadanina — пустая балбатня;

2. дрэнны, мізэрны, нікчэмны, нетрывалы;

~a pociecha — кепскае суцяшэнне;

~y człowiek — нікчэмны чалавек;

~y charakter — дрэнны характар

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

зга́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. згас, ‑ла; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Перастаць гарэць, свяціць; патухнуць, загаснуць. Ракета прарэзала заслону дажджу, зашыпела ў вышыні і згасла. Шамякін. Пад вечар згаслі яркія кастры. Танк. / Пра канец дня і надыход ночы. Дзень згас.

2. перан. Знікнуць, кончыцца (пра пачуцці, надзеі і пад.). Не згасне той запал агністы, З якім пад шолах кумача Кляліся сэрцам урачыста Ва ўсім браць прыклад з Ільіча. Бялевіч. На задні план сышлі згрызоты, Агонь і жар у сэрцы згас. Колас. / Пра жыццё, сілы. Яшчэ ў грудзях не згаслі сілы, Яшчэ не слабнуць сэрца крылы, Не адцвіла ў душы вясна! Гілевіч. // Зачахнуць, памерці (пра чалавека). [Маці] хутка згасла на непасільнай працы, як свечка на ветры, у свае трыццаць дзевяць год. Клышка. Згас стары дзядок без болю, Раз ці два адно зяхнуў. Колас. // Страціць жывасць, выразнасць (пра вочы, позірк, усмешку). Вясёлая, але пустая гаманлівасць пакінула.. [Васіля], усмешка на чырванашчокім твары згасла. Мележ.

3. перан. Страціць значэнне, забыцца. Ніколі не згасне слава аб тых, хто аддаў сваё жыццё ў імя людскога шчасця. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раста́ць, ‑тану, ‑танеш, ‑тане; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Перайсці ў вадкі стан пад дзеяннем цяпла. Першы снег растаў, расквасіўшы і без таго дрэнныя дарогі. Краўчанка. // Разм. Растварыцца ў вадкасці. // Разм. Перастаць быць падмёрзлым, адтаяць. Мароз адваліўся з ночы. Расталі шыбіны.. Грахоўскі. Так, Шыбасаў, мабыць, правільна кажа: трэба цяпер вывозіць [сосны], пакуль не расталі дарогі. Савіцкі.

2. перан. Паступова знікнуць, стаць нябачным, нячутным, непрыкметным. — Хто гэта? — спытаў я, калі чалавек растаў у цемры. Сачанка. Потым аднекуль здалёку палілася ціхая дзявочая песня, растала ў пахуча-тугім паветры. Нікановіч. // Знікнуць, прайсці, кончыцца. Мара была пустая, яна растала ў адзін момант. Чорны. І, нарэшце, у Якава Гузіка растала ўсякая вера, знікла ахвота, апаў настрой. Гартны. // Разысціся, рассеяцца. Туман растаў, угары завіднелася шэрае, з сінімі прагалінамі, неба. Мележ.

3. перан. Прыйсці ў замілаванне; памякчэць, расчуліцца. Растаць ад пахвалы. □ [Сымон Пятровіч:] — Вам стаж патрэбен і моднае імя «будаўнік Нафтаграда». Гучыць! Пачуе камісія і растане. Грахоўскі. Напісаць тое, што адчувала ў сваім сэрцы, .. [Кацярына] не адважвалася. А што падумае Аляксей? Пасмяецца: вось, скажа, правінцыялка, убачыла і — растала. Ус.

•••

Як у вадзе растаць — знікнуць бясследна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ву́лей (БРС, Грыг., Бяльк., Шат., Сцяшк. МГ, Анох.), ву́ляй (чэрв., рагач., З нар. сл.), уле́й (віл., воран., З нар. сл.), вуль, уль (Касп., глыб., віл., слаўг., бялын., З нар. сл., палес., Анох., Нар. лекс.), укр. ву́лій, ву́лень, ву́лік, дыял. вуль (Лысенка, СПГ), ву́лий ’бочка для залення бялізны’, рус. у́лей, польск. ul, чэш. úl, славац. úľ, н.-луж. huľ ’вулей, выдзеўбаная калода’, палаб. väul, славен. úlj ’дуплістае дрэва, борць, вулей’, серб.-харв. уља̀ник ’вулей’, мн. л. у́љеви ’чарва’, макед. улиште ’вулей’, балг. у́лей, дыял. радоп. вулʼ ’дрэва з дуплом, драўляная труба для вады ў млыне, вулей’. Прасл. ulьjь, uljь ’дупло, пустая калода, вулей’; дакладны семантычны і словаўтваральны адпаведнік слав. uljьліт. aulỹs, лат. aũlis; паколькі такая форма ўспрымалася як зборны назоўнік, то для ўзмацнення адзінкавасці атрымала дадатковы фармант ulь‑jь; параўн. салаве́й (*solvь‑jь) (Мартынаў, Деривация, 56 і наст.); характэрна, што нарашчэнне атрымала таксама адпаведная літоўская форма avilỹs (Атрэмбскі, Gramatyka, 122). Іншыя і.-е. адпаведнікі: ст.-прус. aulis ’галёнка’, aulinis ’халява’, грэч. αὐλός ’труба, дудка’, лац. alvus ’поласць жывата, трыбух’, alveus ’поласць, карыта, вулей’, што дазваляе рэканструяваць і.-е. *au‑lo‑s ’труба, падоўжная поласць’ (Фасмер, 4, 159; Брукнер, 593; Младэнаў, 651; Махэк₂, 668; Слаўскі, SP, 1, 80, 83 адносна суфікса ‑jь: «выступае ў функцыі фарманта, які пашырае розныя архаічныя словаўтваральныя катэгорыі, накладваючыся на першасныя ўтварэнні»). Беспадстаўна Булыка (Запазыч., 329) выводзіць ст.-бел. уль з польск. ul.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

gas

I [gæs]

1.

n., pl. gases

1) газ -у m.

2)

а) сьвяці́льны газ

б) газ-па́ліва

в) газ-сро́дак для абязбо́льваньня, анэстэ́зіі

3) Mining грыму́чы або́ рудніко́вы газ (выбухо́вы)

4) Milit. газ (атру́тнае рэ́чыва)

5) га́зы ў стра́ўніку або́ кі́шках

6) Sl. пуста́я балбатня́, выхва́льства, самахва́льства n.

2.

v.t.

1) напаўня́ць га́зам

2) атру́чваць га́зам

3) пуска́ць заду́шлівыя га́зы

4) забіва́ць га́зам (у га́завай ка́мэры)

5) informal, Sl. ашу́кваць, загаво́рваючы зу́бы

3.

v.i.

1) выдзяля́ць, выпуска́ць газ

2) Sl. балбата́ць пусто́е; выхваля́цца

II [gæs]

1.

n., informal

бэнзы́н -у m., га́за, газалі́на f.

to step on the gas, Sl. — ці́снуць нагаз, хутчэ́й е́хаць (аўтамабі́лем), збо́льшыць ху́ткасьць

2.

v.

напаўня́ць (бэнзы́нам)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)