мінерал групы фельдшпатоідаў, алюмасілікат калію, KAlSi2O6. Крышталізуецца ў тэтраганальнай сінганіі, больш за 625 °Cпераходзіць у кубічную. Утварае крышталі і ўкрапіны ў пародзе. Колер белы, шэры. Бляск матавы на гранях і шкляны на ракавістым зломе. Цв. 5,5—6,0. Шчыльн. 2,4—2,5 г/см³. Крохкі. Трапляецца ў шчолачных пародах лейцыцітах, лейцытавых базальтах і інш. Сыравіна для вытв-сці алюмінію, паташу, калійных угнаенняў і інш. Радовішчы ў Расіі, Арменіі, Італіі, ФРГ, ЗША, Аўстраліі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛААЗІЯ́ЦКАЕ НАГО́Р’Е.
На п-ве Малая Азія, у Турцыі. Даўж. каля 1200 км, шыр. каля 600 км, пераважаюць выш. 800—1500 м.Пл. каля 550 тыс.км². Унутр.ч. занята Анаталійскім пласкагор’ем, на Пн — Пантыйскія горы, на Пд — горы Таўр. Выш. да 3916 м (г. Эрджыяс). На У паступова пераходзіць у Армянскае нагор’е; на З — у сістэму шыротных хрыбтоў і ўпадзін. Ва ўнутр. раёнах пераважаюць паўпустыні і стэпы, на знешніх схілах гор — лясы і міжземнагорскія хмызнякі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
перахо́д, ‑у, М ‑дзе, м.
1.Дзеяннепаводледзеясл.пераходзіць — перайсці (у 1–8 знач.).
2. Месца, прыгоднае або прыстасаванае для пераправы цераз што‑н. Пераход цераз раўчук. □ Вярблюд здаволіўся, ківае галавою: пакуль пяройдзе брод, напіцца можна. Ішак глядзіць на пераход трывожна.Дубоўка.Хай заваліла пераходы, Пячэ марозная імгла, Мы перасілім непагоду, І не такія перашкоды Людская мужнасць браць магла.А. Александровіч.// Месца, прыстасаванае для таго, каб пераходзіць вуліцу.
3. Спецыяльнае збудаванне, якое злучае адно памяшканне або месца з другім; калідор, галерэя. Ісці па цёмных пераходах. Крыты пераход. Падземны пераход для пешаходаў. □ На лайнеры пераходы з аднаго класа ў другі былі заўсёды на замку.Лынькоў.
4. Адлегласць паміж двума пунктамі, пройдзеная пешшу без прыпынкаў за які‑н. час. Ад лагера да Кромані па нармальнай дарозе не больш дваццаці кіламетраў, аднак на гэты пераход быў затрачаны доўгі летні дзень.Брыль.
5. Момант або месца, дзе што‑н. адно пераходзіць у іншае; звяно, што аб’ядноўвае з’явы, якія пераходзяць адна ў другую. Пераход ад зімы да вясны. Качканос з’яўляецца пераходам ад млекакормячых да птушак. Тонкія пераходы фарбаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Дрыжа́ць, дрыжэць. Рус.дрожа́ть, укр.дрижа́ти, дріжа́ти, чэш.držeti, польск.drżeć. Прасл.*drъzǎti ’дрыжаць’ звязваецца этымалагічна з літ.drugỹs ’ліхаманка’, лат.drudzis. Параўн. Фасмер, 1, 540; Трубачоў, Эт. сл., 5, 138–144; Бернекер, 1, 231; Слаўскі, 1, 175. Бел. форма дрыжа́ць, укр.дрижа́ти тлумачацца спецыфічным фанетычным развіццём (прасл.*‑rъ‑ не пад націскам пераходзіць у бел. і ўкр. мовах у *‑ry‑).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
П’е́ўкап’ёўка ’п’яўка’ (калінк., бярэз., Сл. ПЗБ), пʼеўга ’тс’ (ТС). З піяўка (як рус.пиявка ’іх:’), якое з піява < прасл.*pijcn > a < *pijali ад *piti > піць (гл.). З аднаўленнем “несапраўднага” е (на месцы я), якое ў палескіх гаворках можа пераходзіць у ё пад націскам перад jp, параўн. хлеў ’хлеў’. Параўн. ст.-рус.шанца, пиавица, пиявица (XV ст.) ’тс’. Гл. п’яўка.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
переступа́тьнесов., в разн. знач. пераступа́ць;
переступать через ка́мни пераступа́ць це́раз камяні́;
он е́ле переступа́л нога́ми ён ле́дзьве пераступа́ў нага́мі;
переступа́ть грани́цыперахо́дзіць ме́жы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прамачы́ць, ‑мачу, ‑мочыш, ‑мочыць; зак., што.
Насыціць вільгаццю. — Глядзіце, які дождж тут прайшоў, а там дык і не капнула. Хаця б у нас прамачыў зямлю, — разважала старая калгасніца.Шамякін.// Зрабіць мокрым; вымачыць (адзенне, абутак на кім‑н.). Пераходзіць цераз ручаіну можна было, не баючыся прамачыць ногі.Курто.
•••
Прамачыць горла — трохі выпіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАРА́БІНСКАЯ НІЗІ́НА, Барабінскі стэп, Бараба,
на ПдЗах. Сібіры, пераважна ў Новасібірскай вобласці Расійскай Федэрацыі, у міжрэччы Іртыша і Обі. Пл. каля 117 тыс.км². На Пдпераходзіць у Кулундзінскую раўніну. Паверхня — хвалістая раўніна (выш. да 150 м) з паралельнымі высокімі грывамі (асабліва на Пд). На грывах лугавыя стэпы, разнатраўныя лугі і бярозавыя гаі (калкі) на чарназёмах, саланцах і шэрых лясных глебах; у паніжэннях паміж імі — больш за 2000 прэсных і салёных азёраў (найб. Чаны, Тандава, Сартлан), сфагнавыя балоты, саланчаковыя лугі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНГІДРЫ́Т (ад ан... + грэч. hydōr вада),
1) мінерал класа сульфатаў Са(SO4). Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Крышталі тоўстатаблітчастыя, прызматычныя, ігольчастыя. Зярністыя, валакністыя агрэгаты, канкрэцыі. Бясколерны ці блакітнаваты, шэры. Бляск шкляны. Цв. 3,5—3,8. Шчыльн. 2,9—3 г/см³. Паглынаючы ваду, пераходзіць у гіпс. Асадкавы гідратэрмальны мінерал. Выкарыстоўваецца як звязвальнае рэчыва, угнаенне, сыравіна для атрымання сернай к-ты, вырабны камень.
2) Асадкавая парода, складаецца пераважна з мінералу ангідрыту. Выкарыстоўваюць як угнаенне, цэмент і інш. На Беларусі трапляецца ў адкладах сярэдняга і верхняга дэвону.