ФЕНО́МЕН (грэч. phainomenon тое, што з’яўляецца),
1) паняцце, якое азначае з’яву, што спасцігаецца ў вопыце з дапамогай пачуццяў. Прынцыпова адрозніваецца ад наўмена, які застаецца за межамі вопыту і з’яўляецца прадметам інтэлектуальнага сузірання. І.Кант імкнуўся з дапамогай паняцця Ф. рэзка адмежаваць з’яву ад сутнасці, якую лічыў непазнавальнай (гл. Агнастыцызм). З пункту гледжання дыялект. матэрыялізму непераадольнай мяжы паміж сутнасцю і з’явай няма; сутнасць пазнаецца праз з’яву.
2) Незвычайная, рэдкая з’ява, выключны факт, чалавек.
т. 16, с. 354
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧАЦІНКАСКІ́ВІЧНЫЯ (Chaetognatha),
тып беспазваночных жывёл. Каля 50 відаў. Пашыраны ва ўсіх морах. Пераважна планктонныя, ёсць донныя віды. Найб. вядомая марская стрэлка (Sagitta).
Даўж. ад 5 мм да 10 см. Цела стрэлкападобнае, шклопадобна-празрыстае. Падзелена на галаўны, тулаўны і хваставы аддзелы; аблямаванае бакавымі (парнымі) і хваставымі плаўнікамі. На галаве — рот, органы пачуццяў і 2 бакавыя групы серпападобных хапальных шчацінак (адсюль назва). Крывяноснай, дыхальнай і выдзяляльнай сістэм няма. Гермафрадыты. Развіццё прамое. Кормяцца планктоннымі беспазваночнымі, зрэдку маляўкамі рыб.
т. 17, с. 499
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАПСІХАЛО́ГІЯ (ад пара... + псіхалогія),
галіна псіхал. даследаванняў, якая вывучае формы пачуццёвасці, што забяспечваюць спосабы прыёму інфармацыі і якую нельга растлумачыць дзейнасцю вядомых органаў пачуццяў, таксама адпаведныя формы ўздзеяння адной жывой істоты на другую, на фіз. аб’екты, інш. нестандартныя здольнасці арганізма. Разам з паняццем «П.» ажываюць таксама паняцці «псіхатроніка», «біяінфармацыя», «біяінтраскапія» і інш. Вылучаюць тыпы форм пачуццёвасці: тэлепатыя — мысленныя зносіны паміж тымі, хто перадае і хто прымае (індуктар і рэцыпіент); яснабачанне — атрыманне ведаў пра аб’ектыўныя падзеі знешняга свету, не заснаванае на рабоце вядомых органаў пачуццяў і меркаваннях розуму; прадбачанне (праскапія) — прыватны выпадак яснабачання, які адносіцца да прадказання будучых падзей; лазашукальніцтва (біяфіз. эфект) — пошук з дапамогай індыкатара (сагнуты металічны дрот, лаза і інш.) падземных вод, руды, пустаты і інш.; парадыягностыка — пастаноўка заснаванага на яснабачанні мед. дыягназу без кантакту з хворым. Гэтыя формы пачуццёвасці часта аб’ядноўваюцца паняццем экстрасенсорнага ўспрымання. Яснабачанне, тэлепатыю і прадказанне адносяць да псі-феномена, а мысленнае ўздзеянне на аб’ект на адлегласці (псіхакінез, тэлекінез) — да псі-капафеномена.
Даследаванні феномена П. вядуцца з канца 19 ст., калі ў Лондане засн. «Таварыства для вывучэння псіхічных з’яў». Яно садзейнічала пазнанню псіхал. заканамернасцей гіпнозу, ідэаматорных актаў, субсенсорнага ўспрымання, фенаменальнай памяці, вылічальных здольнасцей. Многія з існуючых т-ваў і лабараторый аб’ядноўвае Міжнар. парапсіхалагічная асацыяцыя (Нью-Йорк).
В.В.Краснова.
т. 12, с. 90
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРСІЛА́СА ДЭ ЛА ВЭ́ГА (Garcilaso de la Vega; 6.2.1503, г. Таледа, Іспанія — 14.10.1536),
іспанскі паэт, буйнейшы прадстаўнік ранняга ісп. Адраджэння. Быў дыпламатам пры двары Карла V, удзельнічаў у ваен. паходах, доўгі час жыў у Неапалі. Рэфармаваў ісп. верш, шырока ўводзіў італьян. памеры і цвёрдыя страфічныя формы (актава, санет, канцона). У лепшых сваіх творах — санетах і эклогах — апяваў прыгажосць свету і чалавечых пачуццяў (выд. ў 1543).
Тв.:
Рус. пер. [Стихи);
Сонеты // Поэзия испанского возрождения. М., 1990.
Г.В.Сініла.
т. 5, с. 70
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУ́ЖАЛЬЦЫ (halterium),
парныя булавападобныя або колбападобныя мініяцюрныя органы двухкрылых, самцоў вееракрылых і чарвяцоў. Уяўляюць сабой відазмененыя крылы — заднія ў двухкрылых і чарвяцоў або пярэднія ў вееракрылых. Аснова і галоўка Ж. маюць вял. колькасць органаў пачуццяў — сэнсіл (напр., у сляпнёў іх 565). Іх вял. колькасць у насякомых, якія добра лётаюць. У палёце Ж. вагаюцца (б’юць) з той жа частатой, што і крылы, але ў процілеглай фазе, і функцыянуюць як гіраскоп. Выдаленне Ж. (у эксперыменце) у мух парушае стабілізацыю палёту.
т. 6, с. 442
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУ́ЛІКАЎ Серафім Сяргеевіч (н. 7.7.1914, г. Калуга, Расія),
расійскі кампазітар. Нар. арт. СССР (1984). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1940). Адзін з вядучых майстроў рас. масавай песні (больш за 300), лепшыя з якіх адзначаны эпічнай шырынёй, меладычнай яркасцю, арган. спалучэннем грамадзянскага пафасу са шчырасцю пачуццяў. Сярод інш. твораў: аперэта «Баранкін, будзь чалавекам!» (паст. 1965), творы для сімф. арк. нар. інструментаў і інш. Дзярж. прэмія СССР 1951. Дзярж. прэмія Расіі імя М.Глінкі 1973.
Літ.:
Лихачева И. С.Туликов. М., 1984.
т. 16, с. 24
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛЕГМА́ТЫК (ад грэч. phlegma слізь),
адзін з асн. тыпаў тэмпераменту; чалавек, які характарызуецца (паводле Гіпакрата) нізкім узроўнем псіхічнай актыўнасці, маруднасцю, невыразнасцю мімікі і слабым знешнім выяўленнем пачуццяў. Яму ўласцівы спакойны, роўны настрой, які звычайна вызначаецца пастаянствам; ён цяжка пераключаецца з аднаго віду дзейнасці на іншы і цяжка прыстасоўваецца да новых абставін. Пры неспрыяльных умовах у Ф. можа развіцца вяласць, схільнасць да выканання аднастайных прывычных дзеянняў. І.П.Паўлаў лічыў, што Ф. — моцны, ураўнаважаны, але інертны тып нервовай сістэмы.
т. 16, с. 427
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
псіхагене́з, псіхагене́зіс
(ад псіха- + генезіс)
раздзел псіхалогіі, які вывучае паходжанне і развіццё пачуццяў, мовы і разумовых здольнасцей чалавека.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
урага́н
(фр. ouragan, з індз.)
1) вецер разбуральнай сілы;
2) перан. бурнае развіццё чаго-н. (напр. у. пачуццяў).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
флегма́тык
(гр. phlegmatikos)
чалавек, які па сваім тэмпераменце характарызуецца марудлівасцю, спакоем, слабым праяўленнем пачуццяў.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)