ФЛЕГМА́ТЫК (ад грэч. phlegma слізь),
адзін з асн. тыпаў тэмпераменту; чалавек, які характарызуецца (паводле Гіпакрата) нізкім узроўнем псіхічнай актыўнасці, маруднасцю, невыразнасцю мімікі і слабым знешнім выяўленнем пачуццяў. Яму ўласцівы спакойны, роўны настрой, які звычайна вызначаецца пастаянствам; ён цяжка пераключаецца з аднаго віду дзейнасці на іншы і цяжка прыстасоўваецца да новых абставін. Пры неспрыяльных умовах у Ф. можа развіцца вяласць, схільнасць да выканання аднастайных прывычных дзеянняў. І.П.Паўлаў лічыў, што Ф. — моцны, ураўнаважаны, але інертны тып нервовай сістэмы.
т. 16, с. 427
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)