Прадаўгаватая драўляная або металічная пасудзіна для мыцця бялізны і іншых гаспадарчых патрэб. Немаладая жанчына ў белай хусцінцы, нацягнутай на лоб, мыла штосьці ў начоўках.Хадкевіч.Тацяна пачала купаць Віктара. Хлапчук радасна плёскаўся ў начоўках і смяяўся.Шамякін.У маленькіх начоўках ляжалі два ладныя язі і залацісты, тоўсты лінь.Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павыбіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Выбраць усё, многае. Павыбіраць зярняты.// Выбраць што‑н. з усяго, многага. Дома .. [Люба] павыбірала самыя тонкія анучы, стала над вядром на калені і мыла да самага вечара.Чорны.
3. і без дап. Выбіраць некаторы час. Павыбіраць бульбу два дні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сапані́ны
(ад лац. sapo, -onis = мыла)
арганічныя злучэнні з групы гліказідаў, якія змяшчаюцца ў некаторых раслінах і ўтвараюць з вадой пену; выкарыстоўваюцца ў медыцыне і ў вытворчасці шыпучых напіткаў, халвы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гідро́ліз
(ад гідра- + -ліз)
рэакцыя абменнага ўзаемадзеяння паміж вадой і іншымі злучэннямі; мае вялікае значэнне ў страваванні і ў працэсах унутрыклетачнага абмену; выкарыстоўваецца ў хімічнай прамысловасці, у вытворчасці палімераў, мыла, гліцэрыны і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
foam
[foʊm]1.
n.
1) шум -у m., шумаві́ньне n., пе́на f.
2) мы́лаn., пе́на ў ко́ней ад по́ту
3) губча́стая шту́чная гу́ма
2.
v.t.
пакрыва́ць пе́най
3.
v.i.
пе́ніцца, пакрыва́цца пе́най
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ДА́ЛАС (Dallas),
горад на Пд ЗША, на р. Трыніты ў штаце Тэхас. 1022 тыс.ж., з г. Форт-Уэрт і прыгарадамі 3,9 млн.ж. (1993). Важны трансп. вузел, гандл.-фін. цэнтр Поўдня ЗША, арганізац. цэнтр нафтагазавай прам-сці раёна. Міжнар. аэрапорт. Цэнтр машынабудавання (вытв-сць нафтавага, халадзільнага, агульнапрамысл. абсталявання). Прам-сць: радыёэлектронная (вытв-сць паўправаднікоў і сродкаў сувязі), авіяракетная, харч., швейная, паліграф., папяровая, хім. (вытв-сцьмыла і сінт. мыйных сродкаў), нафтаперапр., вытв-сць адзення і скургалантарэі. 2 ун-ты. Музеі. Тэатры. Турызм.
Засн. ў 1841 як гандл, факторыя, з 1856 горад. У час грамада. вайны 1861—65 адзін з цэнтраў канфедэратаў. У 2-й пал. 19 ст. цэнтр гандлю бавоўнай. З 1930-х г. эканоміка горада звязана з эксплуатацыяй выяўленых там радовішчаў нафты. У час 2-й сусв. вайны стаў цэнтрам прам-сці, у т. л. авіябудаўнічай. У 1963 у Д. забіты прэзідэнт ЗША Дж. Ф.Кенэдзі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗО́ЛІ, калоідныя растворы,
высокадысперсныя калоідныя сістэмы з вадкім дысперсійным асяроддзем. Часцінкі дысперснай фазы маюць памер 10−7—10−5см. Разам з малекуламі (іонамі) дысперсійнага асяроддзя, што акружаюць іх, яны ўтвараюць міцэлы, якія свабодна ўдзельнічаюць у броўнаўскім руху З. з водным дысперсійным асяроддзем наз.гідразолямі, з арган. асяроддзем — арганазолямі. У адпаведнасці з агульнай класіфікацыяй дысперсных сістэм падзяляюць на ліяфільныя і ліяфобныя (гл.Ліяфільнасць і ліяфобнасць). Ліяфільныя (напр., З. мыла, фарбавальнікаў, водныя растворы біяпалімераў) агрэгатыўна ўстойлівыя і тэрмадынамічна раўнаважныя. Ліяфобныя (напр., гідразолі плаціны, золата і інш. металаў) агрэгатыўна няўстойлівыя і нязначныя дабаўкі электралітаў прыводзяць да іх каагуляцыі. Пры каагуляцыі ліяфобныя З. ператвараюцца ў гелі. Цвёрдымі З. наз. дысперсныя сістэмы з размеркаванымі ў цвёрдай фазе найдрабнейшымі часцінкамі інш. цвёрдай фазы. Да іх адносяць некат. мінералы, у т. л. каштоўныя і паўкаштоўныя камяні, каляровае шкло (напр., рубінавае), эмалі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Лыго́ўка ’луг для мыцця бялізны’ (Шат.). Відаць, да луг3 (з пераходам у > ы), аднак, беручы пад увагу балг., банацк. ли́га ’адцэджаная вада з хатняга мыла’, можна дапусціць сувязь бел. лексемы таксама і з польск.варш.ligać się ’слізгацца’, серб.-харв.ligùrati ’ездзіць на санках’, макед.лизга се ’коўзацца’, лизгач ’канькабежац’, лига і балг.лига ’сліна’, ’слізь’, якія да прасл.liga < і.-е.*(s)lei‑g‑ ’слізкі, ліпкі’ (БЕР, 3, 392–393; Слаўскі, 4, 250; Бязлай, 2, 139–140).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
заляжа́цца, ‑ляжуся, ‑лежышся, ‑лажыцца; зак.
Праляжаць доўга, больш звычайнага, дазволенага. Бярозка сам устаў і нават пацягнуўся, як чалавек, які лішне заляжаўся ў пасцелі.Шахавец.// Праляжаць доўга без ужытку, збыту і пад. Праз дажджы ляцяць, праз буры, Быццам тыя галубкі, Не залежацца на пошце Нецярплівыя радкі.Куляшоў.// Страціць свежасць або сапсавацца ад працяглага ляжання, захоўвання. Дзесьці заляжалася і не мае збыту мыла.Філімонаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Aethiopem lavare
Мыць эфіопа.
Мыть эфиопа.
бел. Чорнага сабаля не вымые ні мыла, ні вада. Крывое дрэва не выпрастаеш.
рус. Чёрного кобеля не отмоешь добела. Хоть трижды подой ‒ всё тот же удой.
фр. A laver la tête d’un âne on perd sa lessive (Напрасно Тратят воду, моя голову ослу).
англ. You cannot wash a charcoal white (Нельзя уголёк отмыть добела).
нем. Es hilft kein Bad dem Raben (Ворону не поможет баня).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)