падвучы́ць, ‑вучу, ‑вучыш, ‑вучыць; зак., каго-што.

1. Навучыць нямнога чаму‑н. Падвучыць слясарнай справе. // Дапамагчы лепш засвоіць што‑н., дадаткова навучыць чаму‑н. [Дзяўчынка], мусіць, не паспявала ў школе: кожнае лета да яе прыходзіла настаўніца — падвучыць. Адамчык. Настаўнік збіраўся ў недалёкім часе паехаць у Мікуцічы да сваіх сяброў і стараўся як мага болей падвучыць Ліду. Колас. // Вывучыць лепш. Падвучыць ўрокі. □ За час працы ў мылавара дзяўчына яшчэ падвучыла мову. Гурскі.

2. з інф. Падбіць, падгаварыць на што‑н. (часцей нядобрае). Падвучыць залезці ў чужы сад. □ — Гэты вось, Малец, — .. [Чэсь] тыцнуў рукой у грудзі Даніку, — падвучыў .. [хлопцаў] сабраць грошы... Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паспрыя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каму-чаму.

1. Стварыць спрыяльныя ўмовы для паспяховага здзяйснення чаго‑н. Хоць раней і думкі не было ніколі шукаць яго [дзядзьку], дык цяпер выпадак паспрыяў гэтаму спатканню. Чорны. Халодны асенні дождж і вецер не вельмі паспрыялі адпачынку пасля тыдня напружанай працы. Паслядовіч. Сам факт паездкі на цаліну зробіць карысны ўплыў на калгаснікаў, паспрыяе ўзмацненню працоўнай актыўнасць. Дуброўскі.

2. Добразычліва аднесціся да каго‑, чаго‑н., паспагадаць каму‑, чаму‑н.; дапамагчы. [Патапчык:] — Я да цябе па-добраму прыйшоў. Сябравалі мы з табой у маладосці, у суседстве жывём, як людзі. Таму і хачу паспрыяць табе, паставіць цябе на ногі. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ссадзі́ць, ссаджу, ссадзіш, ссадзіць; зак., каго.

1. Зняць адкуль‑н., дапамагчы сысці ўніз. Андрэй ссадзіў дзяўчыну з каня, узяўшы, як малое дзіця, пад пахі. Лобан. Дзеда Тодара ссадзілі са сцэны. Гушкалі, крычалі: «Брава!» Пташнікаў. // перан. Збіць, прымусіць адступіць таго, хто дзе‑н. засеў, умацаваўся. Уночы чырвонаармейская часць боем ссадзіла немцаў з шашы. Чорны.

2. Даць магчымасць або прымусіць выйсці (з поезда, трамвая і пад.). Малышаву стала неяк шкада .. [бабульку], ён не толькі паказаў дарогу, а і пасадзіў яе ў трамвай, папярэдзіўшы кандуктарку, каб тая, дзе трэба, ссадзіла старую. Хадановіч. — Шкада, — сказаў дырэктар. — Без білета хлопец, зайцам паехаў, ссадзяць, чаго добрага! Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ра́таваць (ра́товаць) ’ваяваць за нешта; шумець, буйстваваць’ (Нас.). Параўн. рус. ра́товать ’змагацца, адстойваць’, дыял. ’біцца’, серб. ра̏товати ’ваяваць’. Да раць (гл.).

Ратава́ць ’пазбаўляць ад небяспекі, пагрозы, гібелі; берагчы’ (ТСБМ, Касп., Шат., Стан., Сл. ПЗБ), ратава́ць, рытыва́ць, рютува́ць, рятува́ть ’тс’ (Бяльк.), ратава́ць (rataváć) ’дапамагаць’ (Варл., Сл. ПЗБ), ратова́ць, рэтова́ць ’даваць паратунак’ (ТС), ретова́ць ’спяшацца дапамагчы ў бядзе’ (Нас.), ст.-бел. ретовати, ратовати ’тс’. Запазычана праз польск. ratować з ням. retten ’тс’, фанетычна і марфалагічна адаптаванае яшчэ ў сярэдне-польскі перыяд (Нававейскі, Zapożyczenia, 83). Формы з каранёвым ‑е‑ (‑э‑), упершыню зафіксаваныя ў 1514 г. (паводле Карскага, 1, 107: “е на месте а не после мягкого согласного”), больш набліжаныя да зыходнай нямецкай формы, што не выключае прамога запазычання. Ад ретовати магчыма развіццё рус. рято́вать з яканнем, што Фасмер (3, 447) вызначае, як “гіперграматычнае я”. Гл. таксама Булыка, Лекс. запазыч., 41. Сюды ж, відаць, смал. рята́ ’дапамога, ратаванне’ (Дабр., Этн., 4), што суадносіцца з польск. rata!, raty! ’крык дапамогі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уве́сці, увяду́, увядзе́ш, увядзе́, увядзём, уведзяце́, увяду́ць; увёў, увяла́, -ло́; увядзі́; уве́дзены; зак.

1. каго-што ў што. Прымусіць увайсці, прывесці куды-н.

У. войскі ў горад.

У. карову ў хлеў.

2. што ў што. Уліць, упусціць, умяшаць унутр чаго-н.

У. глюкозу.

3. каго-што ў што. Уключыць у што-н., зрабіць дзейным або ўжывальным.

У. ў бой новыя сілы.

У. канал у эксплуатацыю.

У. мяч у гульню.

4. каго (што) у што. Уцягнуць у што-н.; прычыніць каму-н. што-н.

У. ў выдаткі.

У. ў грэх.

5. каго (што) у што. Дапамагчы асвоіцца з чым-н., азнаёміць.

У. ў свае планы.

6. што. Устанавіць, пакласці пачатак чаму-н.

У. самаабслугоўванне.

У. надзвычайнае становішча.

|| незак. уво́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.

|| наз. увядзе́нне, -я, н. і уво́д, -у, М -дзе, м. (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ба́йка ​1, байкі, ДМ байцы; Р мн. баек; ж.

1. Кароткі літаратурны твор алегарычнага зместу з павучальнай канцоўкай. Байка — суровы жанр, які вымагае тонкіх, а значыць і шырокіх абагульненняў. Пестрак. // Казка пераважна кароткага зместу. Папраўдзе кажучы, хлопчыку не так хацелася дапамагчы старому, як паслухаць яго байкі, якія вельмі складка ўмеў расказваць дзед Нупрэй. Шуцько.

2. часцей мн. (байкі́, баек); перан. Разм. Пустыя размовы, выдумкі. [Ларыса Фёдараўна:] — Давайце хутчэй садзіцца за стол. Андрэй з дарогі, а мы яго байкамі частуем. Мехаў. Праходзячы праз дзесятыя вусны, навіны перарабляліся ў бліскучыя байкі. Бядуля.

ба́йка ​2, байкі, ДМ байцы; мн. няма; ж.

Мяккая, пераважна баваўняная тканіна з прыгладжаным ворсам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́бавіць, ‑баўлю, ‑бавіш, ‑бавіць; зак.

Разм.

1. каго-што. Выцягнуць, дастаць што‑н., што засела, загрузла. Выбавіць воз з гразі. Выбавіць каня з дрыгвы. □ [«Газік»] глыбока засеў усімі сваімі чатырма гумавымі нагамі, і часам здавалася, што цяпер не ўсякая сіла зможа яго выбавіць. Ракітны. // перан.; каго. Вызваліць каго‑н. адкуль‑н., дапамагчы выйсці з цяжкага, небяспечнага становішча. Выбавіць з няволі. Выбавіць з бяды. □ [Патапчык:] — Мабыць, пакуль мы тут жартуем, Сымона ў склеп запраторылі. Хадзем, выбавім мы яго адтуль. Чарнышэвіч.

2. каго. Пераканаць, прымусіць каго‑н. выйсці, выехаць адкуль‑н. Выбавіць дзяцей з хаты на вуліцу.

3. што. Знайсці вольны час. [Якубовіч:] — Мой Амелька, як выбавіць дома вольную часіну, трынкае на мандаліне. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́ручить сов.

1. вы́ручыць; (освободить) вы́зваліць, мног. павызваля́ць; (спасти) вы́ратаваць, мног. павырато́ўваць; (помочь) дапамагчы́;

2. (о деньгах) вы́ручыць; (торговлей — обычно) утаргава́ць; (возвратить потраченный капитал) вярну́ць; (получить) атрыма́ць;

магази́н вы́ручил де́сять миллио́нов рубле́й магазі́н утаргава́ў (вы́ручыў) дзе́сяць мільёнаў рублёў;

я свои́ де́ньги вы́ручу я свае́ гро́шы вярну́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

help​2 [help] v.

1. (with) дапамага́ць;

help down дапамагчы́ сысці́ ўніз

2. садзе́йнічаць, спрыя́ць;

that doesn’t help the situation гэ́та спра́ве не дапамо́жа

3. аблягча́ць, прыно́сіць палёгку;

The pills helped the headache. Пілюлі аблегчылі галаўны боль.

4. падава́ць (ежу, напоі);

help smb. to smth. частава́ць каго́-н. чым-н.;

help oneself to smth. частава́цца чым-н.; браць сабе́ (ежу, напоі);

help yourself, please! часту́йцеся, калі́ ла́ска!

5. infml (неадабральна) укра́сці, узя́ць без дазво́лу;

He had been helping himself to the money in the cash register. Ён пастаянна краў грошы з касы.

♦

give/lend a helping hand дапамагчы́ (каму-н.);

God/Heaven help you infml памага́й вам Бог;

it can’t be helped нічо́га не зро́біш;

one cannot help doing smth./one cannot help but do smth. не́льга стрыма́ць, прадухілі́ць не́шта; немагчы́ма стрыма́цца ад не́чага;

We couldn’t help laughing (crying). Мы не маглі́ стрыма́ць смех (слёзы).

help off [ˌhelpˈɒf] phr. v. (with) памагчы́ (каму-н.) зняць адзе́жу/во́пратку

help on [ˌhelpˈɒn] phr. v. садзе́йнічаць, спрыя́ць, дапамага́ць;

help on (with) памагчы́ (каму-н.) апрану́ць адзе́жу/во́пратку

help out [ˌhelpˈaʊt] phr. v.

1. вы́весці з ця́жкага стано́вішча, вы́ратаваць, вы́бавіць з бяды́, дапамагчы́

2. падава́ць (ежу);

She helped out fish and chips. Яна расклала па талерках рыбу са смажанай бульбай.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

паліто́ н. Mántel m -s, Mäntel;

купі́ць [прыме́рваць, шыць, апрана́ць, зняць, паве́сіць] паліто́ éinen Mántel káufen [ánprobieren, nähen, ánziehen*, áblegen, áufhängen];

здаць паліто́ ў гардэро́б den Mántel an der Garderóbe ábgeben*;

жано́чае [да́мскае] паліто́ Dámenmantel m;

мужчы́нскае паліто́ Hérrenmantel m;

дапамагчы́ апрану́ць паліто́ каму-н. j-m in den Mántel hélfen*;

паліто́ на фу́тры pélzgefütterter Mántel;

фу́травае паліто́ Pélzmantel m;

дэмісезо́ннае паліто́ Übergangsmantel m

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)