вёска ў Дашкаўскім с/с Магілёўскага р-на. На р. Салтан. За 12 км на Пд ад Магілёва, 4 км ад чыг. ст. Чарназёмаўка. 424 ж., 134 дамы (2002). Пач. школа, дзіцячы сад, клуб, магазін. Помнік рус. воінам. Салтанаўская мемарыяльная капліца. Помнікі археалогіі — стаянкі каменнага веку.
У вайну 1812 каля С. 22—23 ліп. адбылася бітва паміж 7-м пях. корпусам ген. М.М.Раеўскага (17 тыс.чал.) і франц. войскамі маршала Л.Даву (22 тыс.чал.). 20 ліп. корпус Даву захапіў Магілёў і заняў пазіцыі каля С. 2-я Зах.рус. армія ген. П.І.Баграціёна адыходзіла з Бабруйска на Магілёў, каб злучыцца з 1-й Зах.рус. арміяй ген. М.Б.Барклая дэ Толі (знаходзілася ў раёне Віцебска). Атрымаўшы загад Баграціёна вызваліць Магілёў, корпус Раеўскага 23 ліп. атакаваў французаў пад С. Калі высветлілася, што прарыў праз Магілёў немагчымы, Баграціён з арміяй пад прыкрыццём корпуса Раеўскага адышоў да Новага Быхава і пераправіўся цераз Дняпро. 24 ліп. пакінуў свае пазіцыі каля в. Дашкаўка і Раеўскі. Бітва каля С. дазволіла 2-й Зах. арміі адарвацца ад праціўніка, пераправіцца цераз Дняпро і злучыцца з 1-й Зах. арміяй каля Смаленска. Страты рускіх склалі 2548 чал. забітымі, параненымі і прапаўшымі без вестак, французаў — паводле розных падлікаў ад 3 да 5 тыс. чал.
Зрабіць пустым, парожнім. [Юзя:] — Апаражні конаўку ды схадзі, калі хочаш, за грэблю па суніцы.Бажко.//Вызваліць, зрабіць свабодным. Пніцкі.. апаражніў месца за сталом.Чорны.// З’есці, выпіць усё да дна. Каб не пакрыўдзіць кухараў... [Віця] узяўся за лыжку і непрыкметна для самога сябе апаражніў усю міску.Корзун.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Зняць нейкую колькасць за некалькі прыёмаў. Назнімаць адзення з вешалкі. Назнімаць бялізны з вяроўкі. Назнімаць вяршкоў з малака.
2.Вызваліць ад работы, звольніць з пасады вялікую колькасць людзей.
3. Зрабіць нейкую колькасць здымкаў. [Жарнавік], ездзячы па Палессі, наздымаў краявідаў, сёл, дарог.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расшпілі́ць, ‑пілю, ‑піліш, ‑піліць; зак., што.
Раз’яднаць што‑н. зашпіленае. Расшпіліць паліто. □ Нешта перашкодзіла старому гаварыць, ён задыхнуўся, расшпіліў каўнер.Бажко.Я расшпіліў кабуру, дастаў браўнінг і стрэліў у гадзюку.Мікуліч.//Вызваліць, раскрыць засцежку (гаплікі, гузікі і пад.), каб раз’яднаць зашпіленае. Заслонаў сеў за стол, расшпіліў гузікі кажушка і загаварыў.Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Распу́ста ’свавольны, раздураны, разбэшчаны, амаральны спосаб жыцця’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Шат., Варл., Сл. ПЗБ), ’той, хто распусціўся, свавольнік’ (ТСБМ, Нас., Бяльк.), роспу́ста ’тс’ (ТС); распу́ства ’распусны спосаб жыцця’ (смарг., Сл. ПЗБ), сюды ж распу́ставаць ’сваволіць’ (Сцяшк. Сл.), разпустава́цца ’рассваволіцца’ (Растарг.). Дэвербатыў ад распусціцца ’паводзіць сябе непрыстойна, разбэсціцца’ (Бяльк.), што са спалучэнняў тыпу пусці́цца ў блуд ’пайсці ў блуд’, пусці́цца сарама́ ’згубіць сорам’ і пад. Гл. пусціць, першаснае значэнне якога ’зрабіць вольным, вызваліць’ захавалася ў ст.-бел.распусты ’адпушчаныя або збеглыя сяляне’ (Гарб.).
1.Вызваліць ад бруду, пылу і пад.; зрабіць чыстым. Абчысціць паліто ад снегу.// Пазбавіць ад налёту паверхню чаго‑н. // Зняць лушпіны, скурку і пад.; абабраць, аблузаць.
2.перан.Разм. Абакрасці, абабраць, абрабаваць. Пакуль ён [Паліводскі] ляжаў ледзьве жывы ў балоце, нехта абчысціў яго пазухі і кішэні.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зво́льніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.
Часова або канчаткова вызваліць ад выканання якіх‑н. абавязкаў, звязаных з вучобай, службай і пад. Анатолю робіцца прыкра. Сапраўды, як ён мог адважыцца падаць заяву, каб яго звольнілі з завода?Асіпенка.Па вёсцы пранеслася чутка, што лесніка клікалі ў горад і звольнілі з пасады.Каваль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Зняць, развязаць тое, чым быў падперазаны (пояс, папругу, рэмень і пад.). Маці, не разабраўшыся, расперазала фартух і адлупцавала Грышу паскамі.Пальчэўскі.[Турок] расперазаў сваю трафейную дзягу.Быкаў.//Вызваліць ад падпяразкі. [Дзед] сеў, расперазаў кажух і, ужо крыху асмялеўшы, пачаў распытваць, як я тут жыву.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Haftf - а́рышт;
in ~ néhmen* арыштава́ць;
aus der ~ entlássen*вы́зваліць з-пад а́рышту;
sich in ~ befínden* быць [сядзе́ць] пад а́рыштам
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)