рассо́хнуцца, ‑нецца; пр. рассохся, ‑сохлася; зак.
Высахнуць да такой ступені, каб утварыліся шчыліны. — Бяры, Антось, ты човен гэты. Рассохся трохі ён за лета.Колас.— Хачу вады ў балею нанасіць, каб не рассохлася.Зуб.//перан.Разм. Разладзіцца, расстроіцца. [Маці — Андрэю:] — Зося вучыцца пачне. Яна ж збіраецца ў інстытут. І вяселле ёй тады не да ладу стане. Баюся, каб яно не рассохлася ў вас.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
edukować się
edukowa|ć się
незак. атрымліваць адукацыю; вучыцца;
dzieci ~ły się prywatnie — дзеці вучыліся ў прыватных настаўнікаў
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
learn
[lɜ:rn]
v., learned[lɜ:rnd]
or learnt[lɜ:rnt]
1) вучы́цца, вывуча́ць
to learn French — вывуча́ць францу́скую мо́ву
2) даве́двацца; дазнава́цца
He learned the details of the accident — Ён даве́даўся пра падрабя́знасьці няшча́снага вы́падку
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Пілі́ць1 ’пілаваць’ (чырв., З нар. сл.). Адназоўнікавае ўтварэнне. Да піла́1 (гл.). Магчыма, пад уплывам рус.пили́ть ’тс’. Сюды ж пі́льшчык ’рабочы, заняты пілаваннем’ (Сл. ПЗБ), пі́льнік ’тс’ (Касп.).
Пілі́ць2, прыпі́ліваць ’падахвочваць, прымушаць, настойліва і часта нагадваць, прасіць’ (Нас.), польск.pilić, przypilić ’тс’, чэш.píliti, píleti ’спяшацца’, ’падганяць каго-н.’, славен.píliti ’вучыцца’, ’старацца’, ’шчыраваць, рупіцца, дбаць’, магчыма, харв.péliti ’рэкамендаваць’. Прасл.*piliti (sę). Далейшыя сувязі з і.-е. мовамі адсутнічаюць. Няясна (Фасмер, 3, 262). Сюды ж бел.пі́льма пілі́ць ’налягаючы, прымушаць’, рус.уладз.пиль (ж. р.) ’пільніца, жніво, гарачая пара’ і чэш.píle ’стараннасць, дбайнасць’ (< *pil‑ja), польск.pila ’тс’, якое Банькоўскі (2, 579) збліжае з piła (гл. піла, піліць). Ад піліць утвораны прыметнік пільны (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КІ́ЕЎСКАЯ АКАДЭ́МІЯ, Кіева-Магілянская акадэмія,
першая вышэйшая навуч. ўстанова, асв. і культ. цэнтр на Украіне. Існавала ў 1632—1817 у Кіеве. Створана ў выніку аб’яднання Кіеўскай брацкай школы (з 1615) і школы Кіева-Пячэрскай лаўры (з 1631) пад назвай Кіева-Магілянскага калегіума (у гонар заснавальніка мітрапаліта кіеўскага П.Магілы). У 1701 калегіуму нададзены правы і тытул акадэміі. Курс навучання — да 12 гадоў, мела 7, а з 1689 8 класаў: фара (падрыхтоўчы клас), інфіма (малодшы клас), граматыка, сінтаксіма і вышэйшыя — паэтыка, рыторыка, філасофія і багаслоўе. Навучэнцы атрымлівалі філал. падрыхтоўку, вывучалі ўкр., грэч., лац., польск. мовы, класічную грэч. і рымскую, сярэдневяковую л-ру, гісторыю, геаграфію і багаслоўе. Пазней уведзены рус., франц., ням., стараж.-яўр. мовы, матэматыка, трыганаметрыя, фізіка, архітэктура, у апошнія гады існавання К.а. — класы дамашняй і сельскай эканомікі, медыцыны. Значнае месца займала маст. і муз. адукацыя. Б-ка акадэміі ў 2-й пал. 18 ст. мела 12 тыс. тамоў, значную колькасць рукапісаў і дакументаў (згарэла ў час пажараў у 1780 і 1811; захаваліся асобныя экз.). К.а. адыграла вял. ролю ў пашырэнні асветы не толькі на Украіне, але і Беларусі. Яна давала магчымасць вучыццабел.правасл. моладзі (навуч. ўстановы такога ўзроўню на Беларусі таго часу былі каталіцкія). У К.а. атрымлівалі адукацыю таксама студэнты з Балгарыі, Грэцыі, Малдавіі, Расіі, Сербіі. Сярод навучэнцаў і выкладчыкаў былі І.Канановіч-Гарбацкі, Епіфаній Славінецкі, Сімяон Полацкі, Ф.Пракаповіч, Г.Каніскі, С.Косаў і інш., у 1734 вучыўся М.Ламаносаў. З канца 18 ст. пачаўся заняпад акадэміі. У 1817 зачынена, замест яе адкрыта духоўная семінарыя (у 1819 пераўтворана ў духоўную акадэмію, існавала да 1920).