Фатограф, які робіць здымкі для якога‑н. перыядычнага выдання. Рэпарцёры, парывісты, фельетаністы, фотакарэспандэнты — штатныя і пазаштатныя — збіраліся ў купкі і горача абмяркоўвалі, дзе і як яны скончаць гэты дзень.Васілёнак.[Бацька:] — Зараз мы выпусцім страуса Эму і бегемота Рану, каб таварыш фотакарэспандэнт зняў іх.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штодзённы, ‑ая, ‑ае.
1. Які бывае, адбываецца кожны дзень. Штодзённая гімнастыка. □ Паляванне дало добры адпачынак Міколу ад штодзённага клопату.Краўчанка.Музыка, песні чутны з палаца .. Мучыцца ж бедны думкай штодзённай, Каб голад са свету не звёў.Купала.
2. Звычайны, будзённы. Аўгіня пераапранулася ў сваю штодзённую рабочую вопратку.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КІРЫ́ЛА І МЯФО́ДЗІЙ,
славянскія асветнікі, стваральнікі слав. азбукі, прапаведнікі хрысціянства. Браты; нарадзіліся ў г. Салунь (цяпер Салонікі, Грэцыя). Большасць вучоных лічаць іх балгарамі.
Кірыла (да прыняцця манаства ў 869 — Канстанцін; каля 827—14 2.869). Атрымаў адукацыю пры двары імператара Міхаіла ў Канстанцінопалі, прыняў сан святара і стаў бібліятэкарам патрыярха Фоція. Пазней прызначаны настаўнікам філасофіі, за што празваны Філосафам. У пач. 860-х г. з дыпламат.-рэліг. місіяй наведаў хазар у грэч. калоніі Херсанес (Крым).
Мяфодзій (815—6.4.885). Быў на ваен. службе і 10 гадоў кіраваў адной з падуладных Візантыі славяна-балг. абласцей, потым ігумен манастыра Паліхрон на беразе Мармуровага мора.
У 863 К. і М. запрошаны ў Маравію для пропаведзі хрысціянства на слав. мове. Прыбылі сюды са створанай імі слав. азбукай і ўласнымі перакладамі рэліг. кніг на слав. мову, царк. службу вялі па-славянску. З-за незадаволенасці ням. місіянераў, якія ў сваёй службе выкарыстоўвалі латынь, былі вымушаны пакінуць Маравію. У 867 па запрашэнні папы Мікалая I прыбылі ў Рым, дзе абаранялі права славян на родную мову ў літургіі. Пасля смерці ў Рыме Кірылы Мяфодзій пасвячоны ў сан епіскапа. У 882—884 жыў у Візантыі і Маравіі, дзе працягваў прапаведніцкую і асветніцкую дзейнасць. Імёны К. і М. сталі сімвалам культурнай еднасці і самастойнасці славян. Назва стараж.слав. азбукі кірыліца паходзіць ад імя Кірыла. Браты фактычна сталі стваральнікамі літ.стараслав. мовы, зразумелай тады ўсім слав. народам. На Беларусі пра дзейнасць К. і М. ведалі ўжо з 11 ст. праз творы Чарнарызца Храбра «О письменах» і праз жыціі К. і М. Асветнікі кананізаваны правасл. царквой як Роўнаапостальныя К. і М., настаўнікі Славенскія. 11 мая (с. ст.) — Дзеньсв. К. і М., які ў Балгарыі, а з 1986 і ў слав. рэспубліках б.Сав. Саюза, у т. л. на Беларусі, адзначаецца як дзеньслав. пісьменства і культуры. Ушаноўваюцца як святыя і каталіцкай царквой. У Балгарыі існуе ордэн К. і М., якім на Беларусі ўзнагароджаны П.Броўка, Н.Гілевіч, В.Нікіфаровіч.
Літ.:
Сказания о начале славянской письменности. М., 1981;
Бернштейн С.Б. Константин-философ и Мефодий. М., 1984;
Истрин В.А. 1100 лет славянской азбуки. 2 изд. М., 1988.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
паля́рныв разн. знач. поля́рный;
~ная зо́на — поля́рная зо́на;
п. клі́мат — поля́рный кли́мат;
~ныя хара́ктары — поля́рные хара́ктеры;
○ п. дзень — поля́рный день;
~ная ноч — поля́рная ночь;
п. круг — поля́рный круг;
~нае ззя́нне — поля́рное сия́ние
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыба́віццасов.
1. приба́виться; прибы́ть;
людзе́й на ву́ліцах ~вілася — люде́й на у́лицах приба́вилось (при́было);
вады́ ў рацэ́ ~вілася — безл. воды́ в реке́ приба́вилось (при́было);
дзень ~віўся — день приба́вился;
2. (в весе) приба́вить, приба́виться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Unus dies gradus est vitae
Адзін дзень ‒ прыступка жыцця.
Один день ‒ ступенька жизни.
бел. Што раз, то бліжэй да смерці. Гады ідуць ‒ не ждуць: зіма, лета ‒ і год, зіма, лета ‒ і год.
рус. Не в гору живётся, а под гору. Не живём, дни проживаем. День да ночь, сутки прочь, а к смерти всё ближе. День мой ‒ век мой, а неделя ‒ и весь живот. Час от часу ‒ к смерти ближе.
фр. Chaque instant de la vie est un pas vers la mort (Каждое мгновенье жизни ‒ шаг к смерти).
англ. One cannot put back the cloc.k (Нельзя повернуть время вспять).
нем. Jeder Tag hat seinen Abend (Каждый день имеет свой вечер).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
к, прыназ. з Д.
1.Ужыв. пры абазначэнні напрамку руху або дзеяння ў бок якога-н. месца, пункта, мяжы; тое, што і да (у 1 знач.).
Хадзіць ад дома к дому.
Накіравацца к лесу.
2.Ужыв. пры абазначэнні накіраванасці дзеяння да пэўнай часавай мяжы.
Дзень хіліўся к вечару.
Прыйсці к дзвюм гадзінам.
3.Ужыв. пры абазначэнні мэты дзеяння або прызначэння прадмета; тое, што і да (у 4 знач.).
Спячы пірог к святу.
Падалі пячэнне к чаю.
4.Ужыв. пры абазначэнні далучэння да чаго-н.
Каласок к каласку.
5.Ужыв. ва ўстойлівых спалучэннях (зняважлівых выразах, грубых зваротах).
Ідзі ты к чорту!
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)