Віда́ль 1 ’незвычайная, дзіўная, прывабная рэч’ (Нас.) з рус. невидаль ’нябачанае дзіва’. Сюды ж відальшы 1 ’прыгажэйшы, статнейшы, больш відны’.

Віда́ль 2 ’перспектыва, від’ (Нас., Гарэц., Яруш.), магчыма, з *відадаль < відзець даль. Параўн. яшчэ відальшы ’здольны бачыць далей, адрозніваць прадметы на большай адлегласці’. Да відзець (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Асво́йтвацца. Славен. osvojȋtev ’прысваенне, асваенне, заваяванне’ ўказвае на магчымасць утварэння гэтага спецыфічна беларускага дзеяслова ад назоўніка *освоитва, утворанага ад освоити (гл. асвоіць), паводле мадэлі битва, ловитва, прадуктыўнай у старарускай мове. Закончаны від паўстаў у выніку разумення в як паказчыка імперфектыўнасці. Супрун, Веснік БДУ, 1972, 2, 67.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пелюшо́к 1 ’варэнік без начынкі’ (брагін., Нар. словатв.), параўн. пелю́шкі ’пернікі’ (Растарг.). З польск. paluszek ’від пернікаў у выглядзе пальчыка’ < ’пальчык’. Пе‑ замест па‑ пад уплывам лексемы пельмені.

Пелюшо́к 2 ’пень’ (бераст., Сцяшк. Сл.). Памянш. ад пень (гл.), параўн. польск. pieniuszek < pień ’пень’ (з менай нʼ > лʼ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́пала (ту́поло) ‘від рыбалоўнай снасці’ (ТС). Відаць, да ту́паць (гл.), аналагічна да таптуха 1 ад таптаць 1 (гл.). Таго ж утварэння экспрэсіўныя назоўнікі ту́пала ‘чалавек, які робіць выгляд удзелу ў справе, але нічога не робіць’ (Нас.) і ту́пало ‘той, хто моцна грукае нагамі пры хадзьбе’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ка́тарга

(гр. katergon = галера)

1) від пакарання за крымінальнае злачынства або палітычную дзейнасць — зняволенне з цяжкай прымусовай працай, а таксама месца такой працы;

2) перан. цяжкая праца, невыноснае жыццё.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гра́фіка

(гр. graphike = жывапіс)

1) від выяўленчага мастацтва, заснаваны на стварэнні малюнка лініямі і штрыхамі, а таксама твор, выкананы такім чынам;

2) сістэма знакаў для перадачы гукавога складу мовы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

хруста́ль

(гр. krystallos = крышталь)

шкло высокай якасці, якое мае асобы бляск і здольнасць моцна праламляць святло, а таксама вырабы з такога шкла;

горны х. — бясколерны празрысты мінерал, від кварцу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

віндсёрфінг

(англ. windsurfing, ад wind = вецер + surfing = слізганне па хвалях)

від воднага спорту, звязаны са слізганнем па хвалях, стоячы на коркавай абó пенапластавай дошцы з рухомым парусам.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

БІЯЛЮМІНЕСЦЭ́НЦЫЯ (ад бія... + люмінесцэнцыя),

свячэнне жывых арганізмаў, абумоўленае біяхім. працэсамі; від хемалюмінесцэнцыі. Уласціва некаторым бактэрыям, ніжэйшым раслінам, грыбам, насякомым (жукі-светлякі і інш.), беспазваночным, рыбам. Вельмі пашырана сярод марскіх жывёл.

У большасці выпадкаў біялюмінісцэнцыя ўзнікае ў выніку ферментатыўнага акіслення асобных рэчываў — люцыферынаў. Частка малекул люцыферынаў за кошт вызваленай пры гэтым хім. энергіі пераходзіць ва ўзбуджаны стан, пры вяртанні ў асн. стан яны выпраменьваюць святло. Біялюмінісцэнцыя выкарыстоўваецца для асвятлення і прынады здабычы (напр., у глыбакаводных рыб), для перасцярогі, адпужвання або адцягвання ўвагі драпежнікаў, у якасці сігналу для сустрэчы самцоў і самак у шлюбны перыяд (розныя віды светлякоў).

Літ.:

Мак-Элрой У.Д., Зелигер Г.Г. Происхождение и развитие биолюминесценции // Горизонты биохимии: Пер. с англ. М., 1964;

Тарусов Б.Н. Сверхслабое свечение живых организмов. М., 1972.

Г.​К.​Ільіч.

т. 3, с. 175

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЕРАБ’І́ (Passer),

род птушак сям. ткачыкавых атр. вераб’інападобных. 18 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы, некаторыя віды завезены ў Паўн. і Паўд. Амерыку, Аўстралію, Новую Зеландыю і інш. месцы. Жывуць у населеных месцах, садах, парках, гаях, поймавых дубровах, на палях, у пустынях. На Беларусі 2 віды: верабей дамавы (Passer domesticus) і верабей палявы (Passer montanus), аселыя. Верабей палявы часткова вандроўны від.

Даўж. 12—18 см, маса 20—37 г. Апярэнне светла-шэрае, бураватае і чорнае. У самцоў многіх відаў чорная пляма на горле. Амаль усе чародныя, у перыяд гнездавання — каланіяльныя птушкі. Гнёзды пад дахамі, у нішах будынкаў, у дуплах, норах, на дрэвах. Калі кормяць птушанят, знішчаюць шмат шкодных насякомых. Дарослыя кормяцца пераважна зернем. Шкодзяць збожжавым культурам.

Вераб’і: 1 — дамавы (а — самка; б — самец); 2 — палявы.

т. 4, с. 92

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)