1. Які мае адносіны да фатаграфіі (у 1 знач.). Фатаграфічная прамысловасць.// Прызначаны для фатаграфіі, які служыць для фатаграфавання. Фатаграфічная пласцінка.
2. Атрыманы пры дапамозе фатаграфавання. Фатаграфічны партрэт. □ Убранства пакоя дапаўняла ці то карціна, ці то фатаграфічны здымак старой яўрэйскай сям’і.Мурашка.
3.перан. Такі, як пры фатаграфаванні; вельмі дакладны. Сустракаюцца ў ранніх творах Чорнага элементы натуралізму. Аўтар часам з фатаграфічнай дакладнасцю перадае пэўны жыццёвы факт, здарэнне або выпадак з чалавекам.Кудраўцаў.// Вельмі дакладны, натуралістычны. Фатаграфічнае адлюстраванне рэчаіснасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штыкавы́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да штыка 1, служыць для прымацавання штыка 1 (у 1 знач.). Штыкавая трубка. □ Прыйшло чалавек сто, а можа і яшчэ больш. Ды ўсе з нажамі, з нейкімі кінжаламі, нават са штыкавымі цесакамі, якія дзе ў каго пазаставаліся з вайны.Дубоўка.// Нанесены, зроблены штыком. Штыкавая рана. □ Трэба, каб твой росчырк быў Падобны бліскавіцы грому, Падобны ўдару штыкавому.Танк.// Які адбываецца, робіцца з прымяненнем штыкоў (пра рукапашны бой). [Алешын:] Глядзіце: вораг уцякае — Не вытрымаў атакі штыкавой.Бачыла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
operate
[ˈɑ:pəreɪt]
v.
1) дзе́яць, працава́ць
The machinery operates night and day — Машы́ны працу́юць дзень і ноч
2) абслуго́ўваць
to operate an elevator — абслуго́ўваць ліфт
3) кірава́ць (пра́цай); вало́даць (маёмасьцю)
That company operates factories in many countries — Та́я кампа́нія ма́е фа́брыкі ў мно́гіх краёх
4) прычыня́цца; служы́ць, быць прычы́най; дзе́яць
Several causes operated to bring on the war — Не́калькі прычы́наў падзе́ялі на распача́цьце вайны́
5) Med. рабі́ць апэра́цыю
6) право́дзіць вае́нныя апэра́цыі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
мадэ́ль
(фр. modèle, ад лац. modulus = мера, узор)
1) узор якога-н. вырабу, узорны экзэмпляр для серыйнай вытворчасці (напр. новыя мадэлі абутку);
2) схема, макет чаго-н., звычайна ў зменшаным выглядзе (напр. м. ракеты);
3) тып, марка канструкцыі (напр. новая м. аўтамабіля «Масквіч»);
4) тое, што служыць матэрыялам для мастацкага адлюстравання; натура.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Сахо́р ’жалезныя вілы для накідвання гною’ (ТСБМ, Янк. 1, Мат. Гом., Мат. Маг.), ’драўляныя вілы для гною’ (Шат., Бір., Сл. ПЗБ, ТС, Сцяшк., Сержп.), сахо́р, со́хар ’тс’ (Клім.), саха́р, сахо́р, соха́р, сухары́ ’тс’ (Сл. Брэс.), ’саха ў будане’ (віц., Нар. сл.), сахі́ра ’саха, слуп з развілінай уверсе’ (Касп.), ’саха ў студні з жураўлём’ (ДАБМ, камент., 808), сахіры́ ’конусападобнае прыстасаванне з жэрдак для сушкі травы, бульбоўніка і да т. п.’ (Сл. ПЗБ). Укр.соха́р ’бервяно з развілінай, якое стаіць на плыту’, со́хур ’вілка для лоўлі рыбы зімой’, рус.дыял.сохры́ ’грубкі на лёдзе’, сохи́рь ’дрэва з развілкай’, польск.дыял.sochor ’жэрдзі’, в.-луж.sochor ’жэрдзь, рычаг’, чэш.sochor ’жэрдзь, якая служыць рычагом’, славац.sochor ’тс’. Прасл.*sochorъ, *sochyrъ. Ад *socha (гл. саха) з суф. ‑or, ‑yr; гл. Фасмер, 3, 730; Махэк₂, 565 і наст., Шустар-Шэўц, 2, 1331. Аб варыянтнасці суф. *‑or, *‑yr, славянскіх мовах гл. Варбат, Этымалогія–1974, 42.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
засло́на, ‑ы, ж.
1. Тое, што прыкрывае, засланяе сабой што‑н. Дажджавая заслона схавала ўсе горы, толькі бліжэйшыя скалы невыразна чарнеюцца.Маўр.
2. Шырокае палотнішча (часта з дзвюх палавін), якое закрывае сцэну ад глядзельнай залы. На сцэне, за заслонай, ішла дзейсная падрыхтоўка да канцэрта.Чарнышэвіч.
•••
Агнявая заслона — паласа артылерыйскага або мінамётнага агню, якая служыць перашкодай для руху праціўніка.
Дымавая заслона — штучна ўтвораныя воблакі дыму або туману як спосаб маскіроўкі.
Прыўзняць заслонугл. прыўзняць.
Упала (спала) заслона — стала зразумелым, вядомым тое, што было тайным, скрытым.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дво́рнік, ‑а, м.
1. Работнік, які падтрымлівае чысціню і парадак на двары і на вуліцы каля дома. На тратуары з саўком і мятлою завіхаўся запознены дворнік.Карпаў.А калі Дзіма ішоў са школы, — на вуліцах высіліся цэлыя гурбы, і барадатыя дворнікі ў аўчынных кажухах і валёнках шырокімі драўлянымі лапатамі рассоўвалі іх з сярэдзіны вуліцы да рышткоў.Якімовіч.
2.Разм. Прыстасаванне ў выглядзе стрэлкі, якое служыць для ачышчэння ветравога шкла аўтамашыны ад снегу, вільгаці, пылу. [Снег] залепліваў ветравое шкло машыны. Старанна матляліся «дворнікі», зграбаючы снег.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазнава́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да пазнавання, да пазнання чаго‑н.; які служыць для пазнавання, пазнання. Пазнавальная дзейнасць чалавека. □ Сіла рамана «Глыбокая плынь», яго пазнавальнае і выхаваўчае значэнне ў праўдзівасці адлюстравання гераічных спраў нашага народа ў самы цяжкі перыяд яго гісторыі, у глыбокім савецкім патрыятызме і гуманізме.Гіст. бел. сав. літ.
2. Які даступны пазнанню. Для Фейербаха «рэч у сабе» ёсць «абстракцыя з рэальнасцю», г. зн. свет, які існуе па-за намі, у поўнай меры пазнавальны і які нічым прынцыпова не адрозніваецца ад «з’явы».Ленін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пе́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
1. Тое, што і печ (у 1 знач.). Маладзіца выняла з печкі чыгунок і паставіла на стол.Мележ.
2. Невялікая або часовая печ, якая ў асноўным служыць для абагравання памяшкання. Каля дзвярэй стаяла чыгунная печка. Такія печкі былі ва ўсім лагеры.Шамякін.У гэтай цеснай каморцы змяшчаліся толькі два ложкі для спання і невялічкая печка-ляжанка.Бядуля.Была зроблена ў зямлі такая печка, дзе на малым агні можна было грэць ваду, сёе-тое варыць, пячы.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сачо́к1, ‑чка, м.
Памянш.-ласк.да сак 1.
сачо́к2, ‑чка, м.
Конусападобная сетка на абручы з ручкай, якая служыць для лоўлі рыбы, насякомых і пад. Лавіў наш дзядзька нераткамі і венцярамі і сачкамі, Ды аднаго ўсё ж бракавала: У дзядзькі чоўна неставала.Колас.— Зайка, зайка, русачок! Не злаўлю цябе ў сачок.Бічэль-Загнетава.