ЧАКМАРО́Ў Аляксандр Пятровіч (12.9.1902, с. Вялікая Знаменка Каменска-Дняпроўскага р-на Запарожскай вобл., Украіна — 11.3.1975),
украінскі вучоны ў галіне апрацоўкі металаў ціскам. Акад.
АН Украіны (1948) і АНСССР (1968). Герой Сац. Працы (1972). Засл. дз. нав. і тэхн. Украіны (1962). Скончыў Днепрапятроўскі горны ін-т (1927). З 1930 у Днепрапятроўскім металург. ін-це, адначасова ў 1948—70 у Ін-це чорнай металургіі АН Украіны. Навук. працы па тэорыі пракаткі, удасканальванні пракатнага абсталявання, распрацоўцы новых тэхнал. працэсаў.
Тв.:
Прокатка экономических профилей. Киев, 1963;
Методы исследования процессов прокатки. М., 1969 (разам з С.А.Альдаіеўскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНЫШО́Ў Валерый Алегавіч (н. 10.1.1935, г. Таганрог, Расія),
бел.вучоны ў галіне інфарм. тэхналогій. Д-ртэхн.н. (1975), праф. (1985). Скончыў Таганрогскі радыётэхн. ін-т (1957). З 1975 у Мінскім радыётэхн. ін-це (заг. кафедры, прарэктар), у 1983—93 у Мінскім ін-це культуры (заг. кафедры). Навук. працы па тэхн. кібернетыцы, АСК і выліч. сетках. Распрацаваў тэарэт.-метадалагічныя і інструментальна-вытв. асновы пабудовы інфарм. сістэм.
Тв.:
АСУ ТП в промышленном животноводстве. М., 1984;
Основы системотехники. Томск, 1992 (у сааўт.);
Основы информатизации субъектов хозяйствования на базе новых информационных технологий. Мн., 2003 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУ́БРЫКАЎ Леанід Гаўрылавіч (н. 8.9 1926, в. Акунева Прамышленнаўскага р-на Кемераўскай вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне электронікі. Д-ртэхн.н. (1992), праф. (1994). Скончыў Свярдлоўскі політэхн.ін-т (1958). З 1958 ва Уральскім філіяле АНСССР, Жданаўскім металургічным ін-це. У 1973—75 і з 1978 у Гомельскім політэхн. ін-це. У 1975—77 ва Усесаюзным НДІ методыкі і тэхнікі разведкі (г. Рэчыца). З 1998 у Гомельскім тэхн. ун-це. Навук. працы па скарасной фільтрацыі сігналаў, тэарэт. біялогіі і анкалогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУДАКО́Ў Яўген Аляксеевіч (1.9.1890, г. Плаўск Тульскай вобл., Расія — 19.9.1953),
расійскі вучоны ў галіне машыназнаўства і аўтамаб. тэхнікі. Акад.АНСССР (1939; чл.-кар. 1933). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1916), дзе працаваў у 1918—28 і з 1936 (заг. кафедры). З 1921 дырэктар Навук. аўтаматорнага ін-та, з 1930 нам. дырэктара, заг. сектара Навук. аўтатрактарнага ін-та. З 1939 дырэктар Ін-та машыназнаўства АНСССР. У 1939—42 віцэ-прэзідэнт АНСССР. Навук. працы па праблемах устойлівасці аўтамабіля, трываласці і зносаўстойлівасці яго дэталей. Дзярж. прэміі СССР 1943, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫ́РКІН Аляксандр Аляксандравіч (н. 2.1.1943, г. Слуцк Мінскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне біяхіміі. Д-рбіял.н. (1980), праф. (1986). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1965). З 1965 у Віцебскім мед. ун-це (заг. аддзела, з 1982 заг. кафедры). Навук. працы па біяхім. асновах біял. ўздзеяння ультраакустычнай энергіі і выкарыстанні біякіравальнага ультрагуку, ролі парушэнняў функцыі печані ў развіцці атэрасклерозу і інш.Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Тв.:
Ультразвуковая терапия. Мн., 1983 (разам з У.С.Улашчыкам);
Диагностический справочник терапевта. Мн., 1992 (разам з А.М.Окаракавым, І.І.Ганчарыкам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРАВА́РАЎ Георгій Аляксандравіч (н. 10.3.1931, Кіеў),
бел.вучоны ў галіне ядз. энергетыкі. Д-ртэхн.н. (1983), праф. (1984). Скончыў Кіеўскі політэхн.ін-т (1956). З 1967 заг. аддзялення Ін-та ядз. энергетыкі АН Беларусі. З 1992 дырэктар, з 2001 заг. лабараторыі Ін-та радыеэкалагічных праблем Нац.АН Беларусі. Навук. працы па праблемах бяспекі ядз. тэхналогій, радыеэкалогіі і кіравання надзвычайнымі сітуацыямі. Пад яго кіраўніцтвам распрацавана тэхналогія пераўтварэння разбуранага рэактара Чарнобыльскай АЭС і забруджаных радыенуклідамі тэрыторый у экалагічна бяспечную сістэму (2000).
Тв.:
Динамика АЭС с диссоциирующим теплоносителем. Мн., 1980;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШО́ФМАН Леанід Ісакавіч (н. 5.7.1937, г. Гарадок Віцебскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне аграноміі. Д-рс.-г.н. (1996). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1961). З 1969 на Мінскай абласной с.-г. доследнай станцыі (з 1997 нам. дырэктара). Навук. працы па стварэнні складаных аграфітацэнозаў адна- і шматгадовых кармавых культур, вытв-сці кармоў з пасеваў розных відаў, распрацоўцы якасных параметраў ацэнкі ўраджаю.
Тв.:
Біялагічныя асаблівасці фарміравання ўраджаю аднагадовых бабовых // Весці АНБССР. Сер. с.-г.навук. 1987. № 1;
Однолетние кормовые культуры в составе смесей. Мн., 1997;
Сравнительная эффективность разных приемов интенсивного использования пашни // Междунар. агр. журн. 1999. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУТ Іван Віктаравіч (н. 15.12.1932, в. Паланэчка Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел.вучоны ў галіне прыладабудавання. Канд.тэхн.н. (1989), праф. (1993). Скончыў БШ (1956). З 1956 на прамысл. прадпрыемствах Мінска. З 1991 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па тэхналогіі радыёэлектроннай апаратуры. Распрацаваў навук. прынцыпы пабудовы тэхн. сродкаў аўтаматызацыі і іх метралагічнага забеспячэння, мадэлі і метады групавой тэхналогіі рэгуліроўкі і кантролю радыёэлектронных сродкаў.
Тв.:
Некоторые аспекты технологии изготовления цифровых вольтметров // Приборостроение. 1987. №9;
Интегрированная система АСНИ-САПР-АСТПП-АСУП-ГПС в мелкосерийном многономенклатурном производстве РЭС. Мн., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧАМЯЛЁЎ Анатоль Мяфодзьевіч (н. 13.12.1940, в. Некрашова Сенненскага р-на Віцебскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне машынабудавання. Канд.тэхн.н. (1971), праф. (1996). Скончыў БПІ (1962). З 1962 у Магілёўскім тэхн. ун-це (у 1976—80 дэкан ф-та, у 1985—96 заг. кафедры, у 1998—2002 нач. вучэбна-метадычнага ўпраўлення). Навук. працы па распрацоўцы сістэм энергазберажэння гідрафікаваных мабільных машын, зніжэнні металаёмістасці машын, стварэнні роўнатрывалых канструкцый машын.
Тв.:
Дорожно-строительные машины. Мн., 2000 (у сааўт);
Строительные машины и средства малой механизации. 2 изд. Мн., 2002 (разам з С.Б.Партновым, Л.І.Белавусавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯБЛО́НСКІ Міхаіл Фёдаравіч (н. 23.8.1924, в. Алянец Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне суд. медыцыны. Д-рмед.н. (1976), праф. (1979). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1954). З 1957 у Віцебскім мед. ун-це (у 1965—88 заг. кафедры). Навук. працы па судова-мед. экспертызе, навуч.-метадычнай рабоце па выкладанні суд. медыцыны.